Згубленае каханне

1

На тэлеканале «Настальгія» расійскі паэт, пісьменнік і журналіст Дзмітрый Быкаў вёў перадачу пра савецкі турэмны і лагерны фальклор. У ім цяжкі лёс арыштантаў, выпрабаванні лёсу, нават нейкая рамантыка. Не было толькі гісторый пра згубленае каханне. Пра адно такое мне і ўспомнілася.

Як лагерная адміністра­цыя ні кантралявавала адносіны паміж жанчынамі і мужчынамі, каханне не прызнавала законаў, часам рабіла лёс такіх людзей яшчэ больш трагічным.

Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут

У Каргапольскім падраздзяленні № 233 Архангельскай вобласці на беразе невялічкага возе­ра сярод тайгі ў пачатку пяцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя здарылася такое: дачка начальніка лагера закахалася ў арыштаванага маладога чалавека, які трапіў у лагер з Савецкай арміі.

Реклама

У гэтым пасёлку дзяў­чына была адна сярод жыхароў, з якіх не менш за тысячу былі арыштанты, значна менш — ваенныя, якія вадзілі іх на работы ў тайгу, а таксама некалькі сямейных афіцэраў. Жанчыны гэтых афіцэраў працавалі ў бухгалтэрыі. Сярод іх была адзіная дзяўчына, дачка начальніка.

У пасёлку не было ні школы, ні дзіцячага садзіка. Быў салдацкі клуб, куды ўсе жыхары хадзілі глядзець кіно, ды яшчэ невялічкі магазін.

Сярод арыштантаў сваёй кемлівасцю выдзяліўся былы салдат. Ён прапанаваў начальніку лагера ар­га­нізаваць рамонт ру­ха­вікоў трактароў і лябёдак у майстэрні пры лагеры ці прама ў лесе. Гэта лягчэй і хутчэй, чым вазіць гэтую тэхніку за сотні кіламетраў на станцыю Конаша.

Калі гэта атрымалася, салдат прапанаваў новую тэхналогію вывазу драўніны з лесасекі да чыгункі. Такая тэхна­логія вызваляла некалькі трактароў, а таксама лю­дзей, якія маглі працаваць на пагрузцы драўніны ў вагоны.

Кемлівы салдат спа­да­баўся начальніку, бо вырасла нарыхтоўка і адгрузка. Вышэйшае начальства стала хваліць начальніка лагера за кемлівасць. Вось тут начальнік раздобрыўся і салдата расканваіраваў, назначыў арганізатарам работ і даў пропуск на вольны выхад з лагера. У першы прыход у бухгалтэрыю салдат пазнаёміўся з яго дачкою.

Якія светлыя паўночныя летнія ночы! Закаханым не схавацца ад чужых дзяржаўных вачэй, а сустрэчы арыштантаў з вольнанаёмнымі былі забаронены.
Дазнаўся аб тайных сустрэчах дачкі з былым салдатам начальнік лагера. Першы раз па­гроз­ліва папярэдзіў, што заканваіруе, але чамусьці гэтага не зрабіў.

Лета скончылася, ночы пачаліся цёмныя і рабіліся даўжэйшымі. Яны хавалі іх сустрэчы. Але схаваць свайго кахання ад людзей немагчыма.

Усе каханні заканчваюцца аднолькава. Зімою, незадоўга да новага года, дачка сказала бацькам, што народзіць малое. Што было гэтым часам у доме начальніка, можна толькі здагадвацца. А з зоны знік арыштант-салдат. Яго нечакана адправілі ў штрафны лагер.

Бацька хаваў ад дачкі месца знаходжання салдата. А яна ездзіла ад ла­гера да лагера ў яго пошуках, але атрымлівала адзін адказ, што такога тут няма.
Нарадзілася дачушка. Толькі маладая маці не знаходзіла сабе супакою. У адным лагеры нехта сказаў, што яе каханы застрэлены пры спробе ўцячы з лагера. Пасля гэтага яна перастала яго шукаць.

Аднойчы, апрануўшыся ў чорнае, каб была добра бачна на белым снезе, пайшла на калючы дрот, якім быў абнесены лагер. Аўчаркі паднялі брэх, ахоўнік з вышкі стрэліў па чорным сілуэце.

Мінула больш за 60 гадоў. У Са­лігорскім прафілакторыі нечакана лёс звёў былога салдата-арыштанта, цяпер старога дзеда, з роднай дачкою, таксама ўжо пенсіянеркай. Яна прыехала на адпачынак з Архангельскай вобласці. Дачка расказала свайму бацьку пра пагібель маці, пра тое, як дзед паліў у печы ягоныя лісты, якія ён пасылаў пасля вызвалення з лагера ў пошуках страчанага кахання.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
4 июня 2017 23:02

Нашли «поэта» Быкова-фу отстой.И писменник он облезлый .В ЛГ не раз читал разгромные рецензии на его писательские опусы