Такую магчымасць маладым людзям, якія валодаюць нямецкай мовай, дае Міжнародная парламенцкая стыпендыя (IPS), што кожны год прадастаўляецца выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў з розных краін, у тым ліку з Беларусі.
Падчас знаходжання ў Германіі (з 1 сакавіка па 31 ліпеня) прадугледжана стажыроўка ў аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага, а таксама заняткі ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальдта.
Усе расходы, звязаныя з гэтай паездкай, бярэ на сябе нямецкі бок.
Калі Вас гэта зацікавіла, падавайце заяўкі на ўдзел у конкурсе! Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на сайце Пасольства Германіі ў Мінску: www.minsk.diplo.de.
Тэл.: (8017) 217 59 00, e-mail: info@minsk.diplo.de.
УНП 101166185
Посольство ФРГ в РБ