Танцаваць, танцаваць і яшчэ раз танцаваць

0

Так адказала карэспандэнту «Кур'ера» на яго пытанне «Чаго пажадала б сабе на бліжэйшыя дзесяць гадоў?» Ірына Навіцкая, кіраўнік танцавальнага ансамбля «Спадчына» Салігорскага дома культуры.

У суботу, 20 мая, танцавальны калектыў адзначаў свой юбілей —яму споўнілася 15 гадоў і 10 гадоў, як на рэспубліканскім конкурсе ён абараніў сабе тытул «Узорны».

Реклама

«Мне было 10 гадоў, калі я першы раз пераступіла парог танцавльнага зала да педагога Майі Цітаўны Хоміч, якая кіравала танцавальным ансамблем „Іскрачка“. І было гэта, так мне здаецца, зусім нядаўна, а падлічыш гады, — успамінае Ірына Навіцкая. — Я з першых урокаў захапілася танцамі. Малою дзяўчынкаю наведвала вясковыя танцы, у якіх танцавалі бабулі і дарослыя. Прыбягала дамоў і старалася паўтарыць гэтыя танцы перад люстэркам. За сем гадоў заняткаў у гуртку ў мяне выраслі крылы — і я паляцела. Прызямлілася ў Мінскім каледжы мастацтваў у класе харэаграфіі, дзе за тры гады заняткаў танцамі адчула, што без танцаў мне не жыць. З дыпломам вярнулася пад крыло Майі Цітаўны і пяць гадоў працавала рэпетытарам».

Кіраўнік «Спадчыны» Ірына Навіцкая. Фото: Уладізім Амяльковіч
Кіраўнік «Спадчыны» Ірына Навіцкая. Фота: Уладзімір Амяльчэня
«У 2002 годзе я арганізавала свой танцавальны калектыў. Назву яму далі «Спадчына». У гэтым слове ўжо гучыць тое, што бачыла ў вёсцы малою дзяўчынкаю. Сёння, праз многа гадоў, я прызнаюся сабе, што з назвай не памыліліся, бо гэта нас абавязвае выконваць народныя беларускія танцы.

На конкурсах даводзіцца бачыць танцы розных гуртоў, але цяплей і больш шчыра глядачамі ўспрымаюцца нашы беларускія народныя танцы. Спадзяюся, што мне ўдалося стварыць танцавальны калектыў, які апраўдаў сваю назву і сваё прызначэнне несці людзям культуру і эмацыянальны дух беларускіх танцаў", — гаворыць кіраўнік.

У калектыве больш за 80 чалавек ад 5 да 28 гадоў. Шмат такіх, хто даўно пакінуў школу, стварыў сваю сям’ю, працуе на прадпрыемствах горада, а на рэпетыцыі яны прыходзяць з дзяцьмі. Штогод калектыў папаўняецца першакласнікамі, якім трэба паказваць самыя першыя крокі ў харэаграфіі.

Кажуць, што тэатр пачынаецца з гардэроба. Поспех выступлення можна было вызначыць да пачатку праграмы. Гледачы і «балельшчыкі» таўпіліся задоўга каля ўвахода ў Дом культуры з букетамі кветак. Большасць з іх былі бабулямі, дзядулямі ці бацькамі артыстаў. Былі і такія, хто даўно пакінуў танцаваць, але лічыць калектыў «Спадчына» родным, таму прыехаў са сталіцы і з іншых гарадоў рэспублікі.

На канцэрт з кветкамі. Фота: Уладімір Амяльчэня
На канцэрт з кветкамі. Фота: Уладімір Амяльчэня
Удзячныя гледачы не шкадавалі апладысментаў, а таксама кветак і больш дарагіх падарункаў: калектыву падарылі новую аўдыёсістэму.
Лідзія Клішэвіч, старшыня раённага Савета, з дачкою,якая прыехала са сталіцы, каб яшчэ раз выступіць на роднай сцэне. Фота: Уладзімір Амельчэня
Лідзія Клішэвіч, старшыня раённага Савета, з дачкою, якая прыехала са сталіцы, каб яшчэ раз выступіць на роднай сцэне. Фота: Уладзімір Амельчэня
170523_spagchina04

170523_spagchina05

170523_spagchina06

170523_spagchina07

170523_spagchina08

dsc_1130

dsc_1142

dsc_1143

dsc_1176

Лідзія Клішэвіч, старшыня раённага Савета, з дачкою,якая прыехала са сталіцы, каб яшчэ раз выступіць на роднай сцэне. Фота: Уладзімір Амельчэня
Лідзія Клішэвіч, старшыня раённага Савета, з дачкою, якая прыехала са сталіцы, каб яшчэ раз выступіць на роднай сцэне. Фота: Уладзімір Амельчэня
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии