
Пра гэта можна было даведацца ад гісторыкаў са Слуцка Сяргея Багдашыча і Ігара Ціткоўскага, якія далі цікавую лекцыю аб гісторыі нашага краю: старажытныя Слуцк, Старобін, Капыль, Старыя Дарогі.
Гэта стала магчыма ў чацвер, 18 мая, дзякуючы Незалежнаму прафсаюзу гарнякоў і з ініцыятывы Мікалая Курыльчыка, старшыні Мінскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, у Міжнародны дзень музеяў.

Усяго ў Беларусі зараз каля 160 музеяў, 43 з іх гістарычныя.
Слуцкі, Старадарожскі, Копыльскі і Салігорскі краязнаўчыя музеі, на думку гісторыкаў, не горшыя за Мінскі ці Гарадзенскі. Яны адлюстроўваюць асаблівасці народнага дабрабыту, абрадаў, творчасці продкаў Слуцкага княства. І ў іх прадстаўлены экспанаты аж з ХІІ века і некалькі тысяч асаблівых адзінак захавання.
ДАВЕДКА. Сяргей Багдашыч і Ігар Ціткоўскі з’яўляюцца членамі рэдкалегіі газеты «Кур’ер», гісторыкі, краязнаўцы. Нагадаем, што ў кастрычніку 2016 года аддзел па справах моладзі Слуцкай епархіі і мясцовыя краязнаўцы сумесна з газетай «Кур’ер» арганізавалі бясплатны курс лекцый, падчас якіх усе жадаючыя могуць пазнаёміцца з гісторыяй горада. Цыкл «Ведай свой горад» прысвечаны гісторыі Слуцка, вядомым асобам, помнікаў, храмам і манастырам. Адныя з лектараў — Сяргей Багдашыч і Ігар Ціткоўскі.
А камусьці не падабалася,калi я пра сакуноу напісау.І пра жанчын,якiя палілі у знак незалежнасці.Паслухайце нашых краязнауцау,цiкава будзе.