Выстава «Пералівы гліняных мелодый» адкрылася ў музеі Салігорска

Мікалай Пратасеня: майстар, мастак і педагог Фота: Уладзімір Амяльчэня
Мікалай Пратасеня: майстар, мастак і педагог Фота: Уладзімір Амяльчэня

Музей даўно не бачыў у сваіх пакоях столькі народу, як на гэтай выставе 18 мая. Выставу ладзіў народны майстар, педагог, кіраўнік студыі «Скарбонка» Мікалай Пратасеня.

За 34 гады, якія правёў Мікалай Аляксеевіч у гэтай студыі, ён выхаваў не аднаго майстра па ганчарнай справе, а саму студыю зрабіў брэндам Салігорска ў галіне ганчарных вырабаў.

Да яго едуць павучыцца з многіх рэгіёнаў Беларусі, ды і сам ён не цураецца вопыту і майстэрства майстроў Расіі, Украіны.

Реклама

За гэты час ён адрадзіў загубленыя за апошняе стагоддзе многія тэхналогіі ганчарнай вытворчасці. Яго вырабы раз’ехаліся па свеце — як у Індыю, так і на Захад.

Гэта выстава прысвячалася Міжнароднаму дню музеяў, а таксама 60-гадоваму юбілею майстра.

За сваю руплівую працу Мікалай Пратасеня ўзнагароджаны падзякай старшыні райвыканкама, мае шмат узнагарод міжнародных конкурсаў.

170519_protasenja03
Ганаровая падзяка ад старшыні райвыканкама
«Лічу вышэйшай узнагародай кветкі ад сваіх навучэнцаў, якія дабіліся ў сваім жыцці поспехаў, а таксама ад бацькоў тых дзяцей, якія вучыліся і вучацца ганчарнай справе сёння», — сказаў юбіляр карэспандэнту газеты «Кур'ер».

Выставу цікава наведаць, падзівіцца глінянымі вырабамі мастацкай каштоўнасці і задумацца, які пласт народнай прыкладной культуры зберагае для сваіх нашчадкаў майстар, мастак і педагог.

Фото: Уладзімір Амяльчэня
Узнагарода — Чырвоны пояс ад калег па цэху. Фотаздымкі: Уладзімір Амяльчэня
170519_protasenja05
Наведвальнікі фатаграфавалі вырабы
170519_protasenja06
«Падрасту і прыйду да вас», — сказаў хлапчук і падарыў кветкі
170519_protasenja07
Мікалай Пратасеня са сваімі выхаванцамі
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии