Случчане распавялі пра дзеда-ветэрана

ДЗЕЛЯ ПАМЯЦІ. Унучка і праўнук ветэрана Уладзіміра Скрыдлеўскага падрыхтавалі фотаальбом пра свайго гераічнага продка. Ён увой­дзе ў экспазіцыю Музея Вялікай Айчыннай вайны. Фота з архіва Святланы Скрыдлеўскай
ДЗЕЛЯ ПАМЯЦІ. Унучка і праўнук ветэрана Уладзіміра Скрыдлеўскага падрыхтавалі фотаальбом пра свайго гераічнага продка. Ён увой­дзе ў экспазіцыю Музея Вялікай Айчыннай вайны. Фота з архіва Святланы Скрыдлеўскай

Святлана Скрыдлеўская, інспектар Слуцкага райаддзела Следчага камітэта, разам з сынам Уладзіславам Скрыдлеўскім, міліцыянерам Слуцкага аддзела Дэпартамента аховы, вырашылі прыняць удзел у фотапраекце «Я памятаю і ганаруся!» і распавесці пра свайго гераічнага дзеда і прадзеда Уладзіміра Скрыдлеўскага.

Мэта праекта, арга­нізаванага Следчым камітэтам Беларусі, — паведаміць пра подзвігі дзядоў і пра­дзедаў, якія прымалі ўдзел у бітвах Вялікай Айчыннай вайны.

Реклама

У бліжэйшы час сабраныя фотаздымкі і гісторыі стануць асновай выставы ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны.

Служба цягам 8 гадоў. Вайна для  Уладзіміра Скрыдлеўскага  (на фота злева) скончылася толькі ў 1948 го­дзе. Тады ён вярнуўся на радзіму. Фота з архіва Святланы Скрыдлеўскай
Служба цягам 8 гадоў. Вайна для Уладзіміра Скрыдлеўскага (на фота злева) скончылася толькі ў 1948 го­дзе. Тады ён вярнуўся на радзіму. Фота з архіва
Святланы Скрыдлеўскай
«Мы зрабілі гэта дзеля памяці нашага дзеда і прадзеда. Ён служыў у штурмавым Чырвана­сцяжным ордэна Кутузава авіяпалку № 766, удзельнічаў у абароне Кіева, Сталінграда, Кёнігсберга. Узнагаро­джаны двума медалямі „За баявыя заслугі“, медалём „За бездакорную службу“, — распавяла „Кур'еру“ Святлана Скрыдлеўская. — У дзядулі было два сы­ны — Уладзімір і Ва­лян­цін. Уладзімір пра­цаваў выкладчыкам і начальнікам аўташколы ДТСААФ у Слуцку, Ва­лян­цін служыў ваенным будаўніком у Маскве. Наша сям`я ганарыцца дзедам. Яго галоўнай узнагародай пасля вайны мы лічым жыццё, дзякуючы якому дзед мае свой працяг у нас».

ДАВЕДКА «КУР'ЕРА». Фотапраект «Я памятаю і ганаруся!» праводзіўся з красавіка па май 2017 года. Удзельнікі - супрацоўнікі і грамадзянскі персанал Следчага камітэта, іх дзеці, унукі, якія з`яўляюцца нашчадкамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі павінны былі сабраць фотаздымкі і гісторыі сваіх сваякоў-ветэранаў, а потым даслаць іх арганізатарам праекта. Сабраныя фотаздымкі і гісторыі стануць асновай выставы ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны (Мінск).


У тэму:

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
13 мая 2017 19:44

У частвовал в обороне Кениксберга)).

Кстати есть приказ подразделения, о награждении дедушки и прадедушки орденом Красной Зведы.
№: 72/ок от: 14.05.1945
Издан: 211 шад
Архив: ЦАМО
Фонд: 33
Опись: 686 196
Ед.хранения: 4630
№ записи: 25 963 672
В репортаже он не упомянут.

Дата рождения __.__.1919 Место рождения Белорусская ССР, Минская обл., г. Старые-Дороги Место призыва Ворошиловский РВК, Белорусская ССР, Минская обл., г. Минск, Ворошиловский р-н Воинская часть 766 шап 211 шад Дата поступления на службу __.__.1939 Кто наградил 211 шад Наименование награды Орден Красной Звезды

2015 was here
2015 was here
14 мая 2017 00:15
Ответить на  сергей

Может и участвовал- после освобождения города возможно были контратаки.