Сустрэча з Зянонам Пазняком: расказаў пра «Вольную Беларусь» і пахваліў ініцыятыву случчан

3

У панядзелак, 8 траўня, у Вільнюсе адбылася сустрэча з ініцыятарам праграмы «Вольная Беларусь» Зянонам Пазняком, вядомым беларускім палітыкам 90-х гадоў. Карэспандэнт «Кур'ера» меў магчымасць прысутнічаць на сустрэчы і занатаваць для нашага чытача галоўнае з пачутага.


ДАВЕДКА. Зянон Пазняк — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, археолаг, мастацтвазнаўца, пісьменнік і паэт. Адзін з заснавальнікаў «Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне», старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ.

Прэзентавалі праграму таксама Лявон Баршчэўскі і Сяргей Папкоў. На мерапрыемства ў Дом нацыянальных меншасцяў прыйшло каля 80 чалавек. Было відаць, што госці чакалі менавіта сустрэчы з Зянонам. Прыйшло шмат моладзі. Прысутнічалі на ім і актывісты грамадскай ініцыятывы «Дзея» разам са случчанкай Алінай Нагорнай. Зянон Пазняк вітаў ініцыятыву Аліны Нагорнай аб усталяванні ў Слуцку помніка ў гонар Слуцкіх паўстанцаў і заявіў аб падтрымцы ў гэтай справе са свайго боку.

Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
ШТО ГЭТА ЗА ПРАГРАМА. У праграме пазначаны асноўныя тэзы і крокі, якія неабходна зрабіць беларускаму грамадству і будучай уладзе, каб вывесці краіну на шлях развіцця.

У друкаваным асобніку з тэкстам праграмы, які меў магчымасць атрымаць у падарунак кожны ўдзельнік мерапрыемства, тлумачыцца наступнае: «Народная праграма „Вольная Беларусь“ — гэта праект новай Беларусі. Распрацавана салідарным калектывам палітыкаў і спецыялістаў дзеля вольнай прышласці краіны, для выкарыстання будучым Тымчасовым ці Пераходным Урадам дзяржавы альбо іншым палітычным утварэннем, якое пасля ліквідацыі /…/ рэжыму возьме на сябе адказнасць за лёс і будучыню Рэспублікі Беларусь».

Реклама

170510_zianon03

ХТО ЯЕ СТВАРЫЎ. Над праграмай працавалі грамадскія дзеячы з пэўным палітычным досведам і спецыялісты ў розных галінах:

  • Зянон Пазняк — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, старшыня парламенцкай апазіцыі.
  • Павел Усаў - доктар паліталогіі;
  • Сяргей Папкоў - дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання;
  • Юры Беленькі - дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання;
  • Павел Мірановіч — эканаміст;
  • Лявон Баршчэўскі - доктар філалогіі, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання;
  • Юры Цехановіч — доктар сельскагаспадарчых навук;
  • Мікалай Крыжаноўскі - дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання;
  • Анатоль Горскі - эканаміст, фінансіст (дарадца і кансультант);

ШТО ЎЛІЧВАЛІ. Як было адзначана пад час выступу Зянона Пазняка, пры распрацоўцы праграмы ўлічваліся ментальныя, эканамічныя, сацыяльныя магчымасці беларусаў.

Прапануем галоўныя тэзісы, якія гучалі з вуснаў палітыка

Пасада прэзідэнта — толькі кантрольна-назіральная функцыя. «Адна справа, што там у Ірландыі, і другая — гэта Беларусь. Мы не хвалімся, мы добра ведаем свой народ. Я калісьці аб’ехаў амаль усю краіну і ведаю, чым дыхаюць нашы людзі. Мы маем той досвед, які дазваляе нам арыентавацца на нашых людзей і спадзявацца на адпаведныя вынікі. Мы у нашай праграме прапануем такую сістэму заканадаўчых дакументаў, прапаноў якія б не дазвалялі з’явіцца новай дыктатуры. Распрацаваны супрацьвагі палітычных інстытутаў. Напрыклад, пасада прэзідэнта мае толькі кантрольна-назіральную функцыю, пазбавіўшыся выканаўчай улады».

Мы ставім на вольнага чалавека, вольнага беларуса! «Тое, што прапануем мы для Беларусі, гэта сістэма ўлады, грамадскіх і эканамічных дачыненняў, якія прадугледжваюць у сваёй аснове вольную асобу. Чалавек ёсць галоўнае, гэта не рабсіла, гэта тое, на што павінна арыентавацца эканоміка і палітыка дзяржавы! Не чалавек для эканомікі, а эканоміка для чалавека. Палітыка па прынцыпу „чалавек для эканомікі“ прыводзіць у выніку да таго, што з аднаго боку мы маем багацейшых людзей і алігархаў, а з іншага боку — беднасць. Нашу праграму мы абапіралі на беларуса, на краіну, якая мае адпаведную культуру, традыцыю і ментальнасць. Гэта вельмі важны чыннік, які арыентуе на ўсю нацыю, а не на нейкую асобную партыйную праграму».

Пра энергетыку. «Адна справа будаваць атамныя электрастанцыі, пераўтвараючы ў закладнікі ўсю нацыю, і зусім іншае, калі робіцца стаўка на ўзнаўляльную энергію. Спецыялістамі падлічана, што нашы рэсурсы перакрываюць больш чым у два разы патрэбы Беларусі ў энергіі. Гэта перспектыўная галіна, дзе ў нас ёсць вялізарныя магчымасці».

Пра адраджэнне нацыі. «Тое, што сапраўды яднае беларусаў, гэта мова. Невыпадкова Багушэвіч сказаў: «Шануйце ж мову нашую беларускую, каб не ўмерлі». Гэта сказана канкрэтна пра беларусаў. Мы трымаемся на мове. Пакуль ёсць нашая мова і культура — мы трымаемся. Ёсць і іншыя нацыі, якія яднае, напрыклад, рэлігія ці тэрытарыяльнае знаходжанне. У нас жа самае важнае, на чым усё факусуецца, гэта мова. Так думаем мы, так думаюць адраджэнцы, так думаў Багушэвіч і,… так думаюць ворагі беларускай нацыі. Паглядзіце на ўсход, што там робіцца. Толькі закрані гэтае пытанне, пытанне мовы, і распачынаецца супраціў. На столькі яны баяцца яе адраджэння. Вы добра ведаеце тэзісы «Рускага міру», таму адзнакі важнейшага пытання культуры і мовы беларускай нацыі - нашая і нашых праціўнікаў - супадаюць.

Беларуская мова павінна быць дзяржаўнай мовай, а руская — выступаць мовай міжнацыянальных зносін. Большасць беларусаў зараз гаворыць па-руску, але лічаць сябе беларусамі. І гэта ігнараваць мы не можам. Нельга даваць людзям нейкі пэўны час на пераход да мовы. Час павінен прыйсці сам сабою".

На фотаздымку злева направа: Сяржук Кійко, Зянон Пазняк, Аліна Нагорная
На фотаздымку злева направа: Сяржук Кійко, Зянон Пазняк, Аліна Нагорная
3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
12 мая 2017 22:23

Я думал Сяржук.(неопределенный жест рукой), а он (неопределенный жест рукой)."Стиляги.И девочка туда же".

2015 was here
2015 was here
12 мая 2017 22:25

А Виталь где? А где скрытая контра??? Позняк все больше на Ильича позами похож становиться.

Александр
Александр
13 мая 2017 01:25

Откуда у сельского фотографа столько звонких титулов? Пустые «программные» выдержки. Главный вопрос… КАК? А у меня личный вопрос. Где-то в каком-то городе будет встреча с кем-то. Как туда попал корреспондент нашей газеты?