Заробак ў 500 долараў? Хоць бы 400 рублёў!

14
Фото с сайта novychas.by
Фото с сайта novychas.by

Для даглядчыцы цялят з вёскі Балгавічы Капыльскага раёна Наталлі Прымшыц марай ёсць зарплата ў 400 рублёў.

Наталлі Прымшыц 54 гады. Яна працуе на дарошчванні цёлак да сталага ўзросту і першага асемянення на ферме ў вёсцы Балгавічы Капыльскага раёна. За сваю працу са студзеня гэтага года атрымлівае ў сярэднім 230 рублёў. Працуе па дарошчванню цялят ужо 4 гады. Цялят яна любіць, па сведчаннях мясцовых людзей, выконвае свае абавязкі добра. Вось што сама Наталля гаворыць пра сваю работу:

— Будынак цялятніка яшчэ не стары, падача кармоў ажыццяўляецца механізаваным спосабам — у адрозненне ад Яўсеевіцкай фермы, што знаходзіцца ў трох кіламетрах. Зараз у мяне на даглядзе 121 цялё, але бывае і па 160–170 галоў. Работу я сваю люблю, раней атрымлівала па 4-5 мільёнаў за працу. Але пасля прыходу новага дырэктара ў снежні мінулага года зрэзалі расцэнкі. Мой цялятнік лічыцца механізаваным, але ручной працы тут таксама хапае. Напрыклад, зімой падмёрзшыя цюкі прыходзілася раскідваць уручную, а падсцёл разбіваць ломам, — распавяла жанчына.

Реклама
Фото с сайта novychas.by
Фото с сайта novychas.by

170503_kolhoz_05

Падсцілаць цёлак 3 разы на тыдзень дапамагае памочнік з брыгады паляводаў. Але калі той зламаў нагу і два месяцы знаходзіўся на бальнічным, яго ніхто не замяніў. Бывае, што на ферме прыходзіцца быць і цэлы дзень. Выходных Наталля не мае.

170503_kolhoz_04

Жанчыне хацелася б зарабляць па-ранейшаму, але на новага дырэктара яна не скардзіцца. Пахваліла, што наладзіў асвятленне на цялятніку, дапамог адрамантаваць дзверы.

— Некалькі гадоў працавала без электрычнага асвятлення, падсвечвала ліхтарыкам ад тэлефона. А калі сказала новаму дырэктару, ён навёў парадак. Ён — строгі, казаў на сходзе, што можа выбачыць п’янку, але не крадзёж.

Скардзіцца ж на што-небудзь іншае, у тым ліку і на меншы заробак, Наталля баіцца, бо калі выганяць з гэтай працы, то зможа працаваць толькі паляводам у брыгадзе. Там заробкі яшчэ ніжэйшыя.

170503_kolhoz_03

Дарэчы, гэтая баязлівасць мае пад сабой рэальную аснову, паколькі пасля размовы з журналісткай загадчыца фермы, па словах Наталлі, пагражала ёй пераводам у палявую брыгаду.

Цяпер жанчына перажывае, што, калі перавядуць, не зможа выплочваць крэдыты, якія ўзяла ў двух банках на рамонт вясковай хаты.

170503_kolhoz_02

З пачатку года заробак Наталлі і так зменшыўся амаль напалову. Хаця яна працуе, як і раней, без выходных, колькасць цялушак прыкладна такая ж, цялушкі ў вазе прыбываюць штомесяц не горш, чым на іншых фермах. Штомесячныя разліковыя лісткі па заробку, якія маглі б утрымліваць больш канкрэтную інфармацыю, жанчына не атрымлівае, як і іншыя працаўнікі сельгаспрадпрыемства.

У бухгалтэрыі прадпрыемства патлумачыць гэта адмовіліся. Галоўны эканаміст параіў звярнуцца да дырэктара філіяла «Грозава» унітарнага прадпрыемства «Прыёртрансагра». Дырэктар Аляксандр Дарошчанка па тэлефоне паведаміў, што «грошы трэба зарабляць».

170503_kolhoz_01

— Для таго, каб добрыя грошы зарабляць, трэба добра працаваць. На Балгавіцкай ферме дарошчванне цялят адбываецца механізаваным спосабам. Калі жанчына хоча атрымліваць большыя грошы, хай ідзе працаваць на Яўсеевіцкую ферму, там праца выконваецца ўручную і даглядчыцы атрымліваюць больш, — параіў дырэктар.

Адна з даглядчыц цялят на Яўсеевіцкай ферме, якая пажадала застацца невядомай, інфармацыю пра больш высокі заробак на іх ферме не пацвердзіла.

А вось загадчыца фермы Алена Лявонава паведаміла, што зарплата ў 230 рублёў — гэта нармальная зарплата для Наталлі, і ёй няма на што скардзіцца.

За каментаром я звярнулася да былога галоўнага эканаміста сельскагаспадарчага ААТ «Праснакі» Капыльскага раёна Рамана Сімановіча.

— Са студзеня 2017 года мінімальны заробак у краіне складаў 265 рублёў — ужо нават па гэтай пазіцыі відавочна, што заробак цялятніцы заніжаны, — распавёў былы галоўны спецыяліст. — Да таго ж яна павінна атрымліваць дадатковыя выплаты за працу ў выходныя дні, за шкоднасць. Пры адсутнасці разліковага ліста незразумела, ці выпісваліся нарады за дадатковыя работы, якія не ўваходзяць у расцэнкі. Дарэчы, па артыкуле 80 Працоўнага кодэксу разліковыя лісты павінны выдавацца працанаймальнікамі ў абавязковым парадку. Гэта павінна зацікавіць інспекцыю па працы.

Па словах спецыяліста, у дадзеным выпадку патрэбна праверыць і законнасць рэзкага паніжэння расцэнак за прадукцыю. Раман Сімановіч лічыць, што бяспраўнасць сельскіх працаўнікоў наўпрост залежыць ад прававой непісьменнасці.

— Я б парэкамендаваў Наталлі звярнуцца з пісьмовым зваротам да дырэктара з просьбай азнаёміць пад распіску з працоўнымі абавязкамі і канкрэтнымі расцэнкамі за розныя віды працы, з нормамі нагрузкі, з графікам працы, — раіць ён.

170503_kolhoz_08

Ці скарыстае даглядчыца Балгавіцкай фермы гэтыя парады — невядома, але праз некалькі дзён пасля гутаркі з карэспандэнткай на дзвярах фермы з’явіўся распарадак яе працы, падпісаны загадчыцай і зацверджаны дырэктарам філіяла «Грозава».

А яшчэ праз 10 дзён на яе картку быў пералічаны заробак, які ўжо склаў 313 рублёў.

14 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Kron
Kron
11 мая 2017 11:40

Добрая фантастыка.

2015 was here
2015 was here
11 мая 2017 18:49

Хорошая тетка.Будет долго жить-работает на свежем воздухе среди животных….Это не на сайтек Курьера глупости в комментах писать.

Генадзь
Генадзь
11 мая 2017 22:23
Ответить на  2015 was here

Кормил быков , позопрошлогодний, чтобы рассуждать о свежем воздухе? Я кормил. Сто голов. Правда не таких — по 400-600кг. Вагонеткой . С повортными кругами, которые нужно было поваорачивать ломом. Не, такой труд здоровья не прибавляет. Как у шахтеров. Зарплата правда раз в пятьдесят меньше.

2015 was here
2015 was here
11 мая 2017 23:49
Ответить на  Генадзь

Я что против чтобы ты кормил быков или что?А что без вашего разрешения я и порассуждать не имею права?Кстати,а кто такой позопрошлогодний?

Генадзь
Генадзь
12 мая 2017 10:33
Ответить на  2015 was here

Это один самодовольный сноб. Но Вы его не знаете:))

Не нужно у меня разрешения. И не для того я написал, что вот тот хлеб знаю. Просто прежде чем судить о чьей то жизни, не полохо бы пожить этой жизнь некоторове время. Ну, чтобы хотя бы написанная глупость не выглядела издевкой над простыми работягами. Или так оно и есть — издевка? Как тут один заявил — все крестьяне и строители — тупые дебилы, так?

2015 was here
2015 was here
12 мая 2017 15:14
Ответить на  Генадзь

Т.н.Издевка -это всего лишь субьективное мнение.Оно не обязательно правильное.

Генадзь
Генадзь
12 мая 2017 21:17
Ответить на  2015 was here

Возможно

2015 was here
2015 was here
12 мая 2017 18:00
Ответить на  Генадзь

А почему бы вам к самодовольному снобу не обратиться напрямую а не в моем посте?

Fak
Fak
12 мая 2017 21:06
Ответить на  2015 was here

Его Жириновский очень сильно обидел, из-за этого он на евреев погнал, потом правда не убедительно отнекивался от этого и осадочек оставил.

Есть мнение!
Есть мнение!
12 мая 2017 00:07

всего 500$? А Лукашэнка как то ж говорил, что у нас доярки па 1000$ палучают. И каму тепер верить?

2015 was here
2015 was here
12 мая 2017 15:15
Ответить на  Есть мнение!

Никогдаон такого не говорил.

Есть мнение!
Есть мнение!
12 мая 2017 16:05
Ответить на  2015 was here

Александр Лукашенко: «Доярка на ферму никого не пускает! Она в сезон получает до 1000 долларов…»
(Встреча с российскими журналистами 2октября 2009г.)

2015 was here
2015 was here
12 мая 2017 18:01
Ответить на  Есть мнение!

Так он имел в виду не каждую доярку а в успешном хозяйстве. и к тому же 8 лет назад

Андрей
Андрей
13 мая 2017 02:36
Ответить на  Есть мнение!

Доярки с тех 1000 долларов в 2009 году смеялись. А теперь просто плачут. Рабский труд.