Пенсіянеры і рыбакі выказваюць падзяку «Кур'еру»

0

Галіна Мікалаеўна Гурская, што пражывае ў Слуцку па вуліцы Ленінскай, у рэдакцыйнай кнізе заўваг і прапаноў пакінула падзяку карэспандэнту Анастасіі Арлоўскай і загадчыку аддзела распаўсюджвання Людміле Пратасевіч за іх «чуткость, внимательность, обходительность».

Галіна Мікалаеўна пазначыла: «Прекрасные люди. Успехов и долгой деятельности в их нелёгком труде!»

Яшчэ адзін ліст газета атрымала з выпадку задавальнення зваротнай сувязі нашых чытачоў. Калектыў рыбакоў і пенсіянераў цукровага камбіната выказаў па­дзяку рэдакцыі за тое, што данеслі думку грамадскасці аб неабходнасці вярнуць у кабельную сетку мясцовага тэлебачання канал «Охотник и рыболов». Таранін А. М., Хаустовіч А. В. і іншыя выказалі асабістую падзяку «Гаранту»: «Приятно, когда руководство „Гаранта“ прислушивается к мнению зрителей-абонентов, когда оно без лишних амбиций идёт на встречу общественности. Это в современной жизни, к сожалению, редко встречается. Спасибо!»

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии