«Калі ты думаеш, што па-за Менскам ты, размеркаваная касатка пяра, будзеш пісаць толькі пра «Дажынкі», надоі і суботнікі, то жорстка памыляешся! Гэтыя рэгіянальныя медыя дадуць фору нават Euronews. Берасцейскі «Бинокль», слуцкі «Інфа-Кур’ер», «Медыя-Палессе» і «Газета Слонимская» – пра тое, як рабіць паспяховае медыя ў сваім родным горадзе», — піша часопіс 34mag.
Вытрымка з артыкула:
«Інфа-Кур’ер» – крыніца актуальных навін Случчыны
Алесь Дастанка, рэдактар сайта:
– Нашае выданне – гэта такі накрыты стол на хатняй кухні з рознымі стравамі. А карміць толькі варанай бульбай ці чорнай ікрой – не камільфо. Меню павінна быць збалансаваным, а ежа – карыснай. Вось закуска, вось салат, а вось суп, гарачае і дэсерт. А калі трэба, і сто грамаў нальём. Ах, так, – усё гэта трэба падаць прыгожа і з добрым словам.
Наш спонсар – жыхары рэгіёна. Мы выконваем іх замову. У іншым выпадку наш чытач перастаў бы галасаваць за нас кашальком і клікам.
Мы робім стаўку на камунікацыю з людзьмі. Ставім задачу не толькі прынесці з поля інфармацыю па зададзенай тэме, але і зачапіць новыя кантакты ці падказкі ад людзей. Падказкі мы бяром і з каментароў да нашых матэрыялаў.
У нашых сацыяльных сетках з’явілася рубрыка «Подписчик дня». Кожны дзень журналісты(-кі) робяць міні-інтэрв’ю з падпісантамі нашых суполак. Мы пытаем, што чытачам падабаецца ў нашым выданні, што іх чапляе, што яны зрабілі б для Слуцка, калі мелі б фінансавыя магчымасці. Прыклады міні-інтэрв’ю можна прачытаць у суполцы «Інфа-Кур’ера» ў VK пад хэштэгам #подписчик_дня_слуцк.
З аднаго боку, мы імкнемся не зрабіць з нашай суполкі сметнік, а з іншага – прапануем максімальна заахвочваць падпісантаў ствараць кантэнт разам з намі. Мы робім так, каб яны былі суаўтарамі гэтай суполкі. Галоўнае ў сацсетках – «быць» там. Але не як турыст ці разява, а як шукальнік золата.
Цалкам артыкул чытайце на 34mag тут.
Курьер намного круче их всех вместе взятых.Жаль Петра Степановича и Ленинца не видать.Демд тоже не помешал бы.На худой конец и Сержук рыба.Сержук вроде в Капитал переметнулся.
Ну, Ленинца, который Буддист, в конце апреля в комментариях встречал.
Петра Степановича жаль.
О, МОНОЛИТ, как то давно не писал коменты.