У Слуцку забаранілі мітынг «За свабоду слова і годнае жыццё»

16
Ілюстрацыйнае фота, сябры руху «За свабоду»
Ілюстрацыйнае фота, сябры руху «За свабоду»

Сябры руху «За свабоду» атрымалі адмову на зварот аб правядзенні мітынгу «За свабоду і годнае жыццё».

Аб гэтым паведамляе сайт pyxу.

Слуцкі райвыканкам забараніў мітынг, бо 7 траўня (у дзень, калі мітынг планаваўся) у гарадскім парку культуры і адпачынку запланаваны канцэрт дзіцячых калектываў і танцавальны марафон «У стылі рэтра». Альтэрнатыўнай пляцоўкі або альтэрнатыўнай даты для мітынгу ў райвыканкаме не прапанавалі.

Реклама

Раней: Актывісты плануюць правесці ў Слуцку мітынг да Дня свабоды друку

Абласны каардынатар руху «За свабоду» Віталь Амяльковіч назваў адмову прадказальнай і чаканай, але мяркуе, што нагодай стала не «запланаванае раптам мерапрыемства», а «боязь уладаў, каб пратэсты не выліліся на вуліцу».

Заклікаць людзей збірацца на несанкцыянаваны ўладамі мітынг заяўнікі не плануюць, але нагадваюць, што права на свабоду выказвання сваёй думкі і права на свабоду мірных сходаў гарантаванае Канстытуцыяй, таму случакі могуць гэтым правам карыстацца.

Амяльковіч быў затрыманы ў Слуцку напярэдадні Дня Волі, увечары 24 сакавіка, у яго дома прайшоў ператрус, сканфіскавалі электроніку і плакаты. Актывіста абвінавачвалі ў закліку ў сацсетках да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Ні на Дзень Волі, ні ў час пратэстаў недармаедаў у Слуцку не праходзіла масавых акцыяў пратэсту.

16 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
3 мая 2017 20:03

Придется им работать как в фильме"Юность Максима".

2015 was here
2015 was here
3 мая 2017 20:10

А вы хлопайте ради протеста. и никто не придерется. Станьте у поющего коллектива и если что заявляйте что хлопаете коллективу.

Fak
Fak
3 мая 2017 23:16
Ответить на  2015 was here

Каардынатар усix абластных каардынатарау, каб напужаць уладу мяркавау вылiць свой пратэст на вулiцу.

2015 was here
2015 was here
4 мая 2017 02:02
Ответить на  Fak

Тоже заметил.

2015 was here
2015 was here
3 мая 2017 20:11

А ци аддали Амяльковичу канфискаваную электронику?

2015 was here
2015 was here
3 мая 2017 23:03

«У Слуцку ЗАБАНИЛИ митынг"За свабоду слова и годное жыццё»"

volf
volf
3 мая 2017 23:40

Амаль так па усёй рэспубліцы.Цi не рэспубліцы?Калi улады супраць годнага жыцця насельніцтва, то што можна пра іх казаць? Самі ж жывуць годна, а iншым забараняецца.

Александр
Александр
4 мая 2017 06:21

Так, баяцца ўлады ўладу згубіць, вось і забараняюць ускія мітынгі апазіцыі, а апазіцыя, тым часам, як мне здаецца, павінна ў дэпутацкім корпусе знаходзіцца, як гэта робіцца ва ўсіх цывільных краінах.
Шура.

Александр
Александр
4 мая 2017 06:24

Прашу прабачэння: дапусціў памылку: не ў цывільных, а ў цывілізаваных краінах.
Шура.

Fak
Fak
4 мая 2017 07:44

Непонятно как эти оппозиционеры местных «начальников» назначают, вон Виталь постоянно проваливает все мероприятия, ячэйку свою не расширяет, довел до того, что даже пенсионеры от него шарахаются, СУЧ и тот за него товарищи из центра проводят, а никто ему не говорит сыходзь, ганьба. Уже дошло до того, что еще ничего не организовал, а делает заявление, что ничего из этого не получится. Странная кадровая политика, бездарей руководителями назначать. Или он присосался к корытцу не оторвать?

☭_СиМ_☭
☭_СиМ_☭
4 мая 2017 08:49
Ответить на  Fak
☭_СиМ_☭
☭_СиМ_☭
4 мая 2017 08:59

Даже само обращение для проведения акции в период предпраздничной подготовки уже выглядит провокационно. Никто естественно не разрешит никаких акций в данный период. Выглядит как отмазка перед кем-то, вот поглядите, мы дескать пытались, а нас бортонули))

Александр
Александр
4 мая 2017 23:54

На фото здоровые мужики, интересно, а можно перечислить их рабочие профессии (ФИО не требуется). Сколько из них связаны со СМИ?

Fak
Fak
5 мая 2017 09:41
Ответить на  Александр

Это рабочие из города, которые приехали на помощь колхозу, расстилают под кустами скатерть перед обедом. Потом опять в поле собирать бульбу или камни. Флаги для обозначения на местности уставших.

2015 was here
2015 was here
5 мая 2017 17:33
Ответить на  Александр

Профессия (голосом Михалка)-«воины света, воины добра»

Александр
Александр
6 мая 2017 23:42
Ответить на  2015 was here

Стучим… я же просил без фио.