Сёння слуцкаму пісьменніку Сяргею Пятрову спаўняецца 80 гадоў

2
Беларускі пісьменнік са Случчыны Сяргей Пятроў, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Фота: Алесь Дастанка
Беларускі пісьменнік са Случчыны Сяргей Пятроў, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Фота: Алесь Дастанка

Тое, што Случчына багатая на таленты, напэўна, ведаюць вельмі многія чытачы. Гэты слаўны край падараваў беларускай літаратуры і нацыянальнай культуры шэраг знакамітых творцаў.

З маладзейшых тут народжаны Алесь Пашкевіч, які ў верасні адзначыць свае 45. А ў снежні споўніцца 95 гадоў Алене Васілевіч, ураджэнцы вёскі Ліпнікі. Яна ўганараваная ў свой час Дзяржаўнай прэміяй Беларусі за кнігу аповесцяў «Пачакай, затрымайся…» Абое з названых, як і многія з неназваных, подаўна жывуць у Мінску.

А ў малалюднай і выміраючай вёсачцы Краснае Сяло пражывае відны пісьменнік Сяргей Пятроў. Піша вершы і прозу, а з нядаўняга часу — драматургію і кінасцэнары.

Реклама

Сёлетні год для Сяргея Пятровіча — юбілейны: 30 красавіка яму споўнілася 80 гадоў. І яшчэ адна ў яго сёлета круглая дата — дзесяцігоддзе з выхаду першай кнігі. Не ведаю, калі быў апублікаваны першы верш Сяргея Пятрова, а першы паэтычны зборнік «Свет воспоминаний» з’явіўся ў 2007 годзе.

Узнікае пытанне: што паспеў здзейсніць творца за такі непрацяглы час? На здзіўленне, зроблена нямала. За адзін толькі 2016 год выйшла пяць кніжак:

  • два зборнікі вершаў — «У горящей свечи вдохновения» і «Со светлой грустью и улыбкой»,
  • гумарыстычная аповесць «А не махнуть ли нам на юг?»,
  • аповесць «Потерянное счастье»
  • і зборнік апавяданняў ды аповесцяў «Саксафон с бабочкой».

Страница Сергея Петрова на proza.ru.

Увогуле прыкметнае ажыўленне ў творчасці Сяргея Пятрова, разгарненне яго творчага патэнцыялу пайшло пасля ягонага ўступлення ў Саюз беларускіх пісьменнікаў у 2011 годзе. Дарэчы, ён, рускамоўны аўтар, быў прыняты адзінагалосна (пры тайным, вядома, галасаванні) як прыёмнай камісіяй, так і Радай СБП, дзе ўсе выключна беларускамоўныя пісьменнікі.

Названыя вышэй зборнікі Сяргея Пятрова сведчаць пра тое, што ў яго паэзія чаргуецца з прозаю. Гэтак было і з самага пачатку яго творчай дзейнасці.

Так, у 2008 годзе ён выпусціў у свет зборнік вершаў «Подснежник», а ўжо ў 2009-м стартаваў з першай кнігаю гумарыстычнай аповесці ў чатырох кнігах «Мейлах в октябре». Наступнай кнігаю стаўся зборнік мініятур «С улыбкой между делом» (2013). Следам за ёю чытачоў парадаваў раман «Безотцовщина наша».

Раней: «Увидели свет сразу 4 книги слуцкого писателя Сергея Петрова»

Четыре новые книги Сергея Петрова. Буквально сразу после того, как их привезли из издательства «Ковчег». Фото: Алесь Достанко

***

Першыя дзве кнігі — «Свет воспоминаний» і «Подснежник» — Сяргея Пятрова мне ўручыла кампазітарка Алена Атрашкевіч: ён прасіў Алену Віктараўну пазнаёміць такім чынам яго з беларускім паэтам…

У адным з вершаў «Подснежника» мяне прыемна ўразілі словы:

Войду в обитель добрых снов,
Войду, как в стены рая,
Меня всегда здесь ждёт любовь,
Дверей не запирая.

Пазней даволі часта чуў і чую дагэтуль, як пранікнёна гучаць словы гэтага верша ў выкананні выдатнага эстраднага артыста Алега Сямёнава, ім жа ўдала пакладзеныя на музыку.

Цяпер інтымная лірыка Сяргея Пятрова — у стадыі росквіту. Нельга не звярнуць увагу на тое, з якім захапленнем і цеплынёю і якой філігранна-вобразнаю моваю піша паэт пра жанчыну:

Стоишь ты, словно вишенка, нарядная во всём,
И блики, словно вышивка, на платьице твоём.

Далей жаночы вобраз абмалёўваецца яшчэ з большаю пяшчотаю і замілаваннем, бо гаворка тут ідзе пра самую жаданую:

Красивая, приглядная, проворна, как ручей.
Бьют искорки лукавые из ласковых очей.

Разворот новой книги. Всего в ней 156 страниц. Фото: Алесь Достанко

Суровы лёс Сяргея Пятровіча, нечакана забраўшы ў яго жонку, аднойчы праявіў да яго неверагодную спагаду і літасць — адарыў яго новым высокім пачуццём у адносінах да жанчыны, якая таксама перажыла драму расстання з любімым: смерць забрала мужа.

Сяргей і Людміла сустрэліся як быццам выпадкова, але, як паказаў час, іхняе спатканне зусім невыпадковае.

Яны спаткаліся на беларускай зямлі, на Берасцейшчыне. І неўзабаве раз’ехаліся: яна — у свой Санкт-Пецярбург, ён — на Случчыну. Так пачыналася паэма іх немінучага і высокага кахання, што адлюстроўвалася ў нястомных радках паэта:

Не грусти, наша встреча с тобой обязательно будет,
Тёплым солнцем сквозь холод разлуки лучами пробьётся.

Цуд сапраўднага кахання і гранічнага ўзаемапаразумення трывала ўвайшоў у іх жыццё. Вясной і летам Людміла з Сяргеем у яго амаль курортнай вясковай стыхіі, а зімою — ён з Людмілаю ў яе ў чароўным Піцеры. Пакуль вось гэтак. Хвалюючая паэма спатканняў і расстанняў працягваецца.

Да сказанага хачу дадаць: самая багатая інтымнымі творамі кніга — «У горящей свечи вдохновения» (Минск, «Ковчег», 2016).

***

Паэзія Сяргея Пятрова моцная праўдаю жыцця:

Деревенька моя — одна улица,
Вдоль неё — лишь десяток дворов,
Где берёзы порою сутулятся
От объятий залётных ветров.

Возле дома искрит многоцветие,
Где душистой травы аромат,
Здесь дорога глядит сквозь столетия,
А глаза стариков — на закат.

Так пустынны дворы дома каждого,
Не заметишь людей на пути…

Як бачым, у гэтым апісальным вершы адсутнічае лірычнае «я». Аднак прысутнасць лірычнага героя і тут адчуваецца, бо аўтар неабыякавы да таго, што адбываецца побач з ім і ў свеце.

Добрае ўражанне і ад іншых апісальных вершаў паэта. Яны, як і папярэдні твор, уяўляюць сабою не чорна-белыя фотаздымкі, а жывыя вобразамі і колерамі карціны:

Осенние остуженные дни…
Утихли пчёлы, птицы улетели.
А впереди зима, с собакой мы одни,
Да у порога — ветры и метели.

Мне асабліва імпануе тое, што аўтар у сітуацыі, далёкай ад аптымізму, знаходзіць для сваіх твораў аптымістычныя ноткі:

Тихонько ветер напевает.
Собачка трётся возле ног,
Своею лаской утверждает:
«Хозяин! Ты не одинок!»

***

170430_petrov02

Сяргей Пятроў — особа ўнікальная.

Па-першае, ён, тэхнар па адукацыі, інжынер па прафесіі (працаваў на розных прадпрыемствах Слуцка), стаўся пісьменнікам.
Па-другое, пасля позняга старту ў літаратуры, паспеў ужо сказаць сваё адметнае слова, стварыўшы за 10 гадоў трынаццаць кніжак.
Па-трэцяе, у яго — залатыя рукі: ён — і цясляр, і муляр, і бетоншчык, і тынкоўшчык, а яшчэ і пчаляр, што дапамагае здабыць нялішнюю капейчыну для выдання кніг у прыватных выдавецтвах.
І, нарэшце, яшчэ адна адметнасць: ён у сталым узросце аказаўся закаханым і каханым! Як тут не ўзгадаць Пушкіна-прарока: «Любви все возрасты покорны».

***

Хочацца задаць пытанне самым дапытлівым чытачам. Як вы думаеце, да каго звяртаецца паэт наступнымі пранікліва-пяшчотнымі словамі: «Как яблыневый цвет, чиста душа твоя»? Уявіце сабе, гэтыя словы — пра нашую Беларусь, яе Сяргей Пятроў называе любімаю краінай, Айчынай. Гэта натуральна, бо тут праходзіць усё яго свядомае жыццё, сюды дзесяцігадовым хлопчыкам ён, ураджэнец Пецяргофа, прыехаў з аўдавелаю з ваеннага ліхалецця матуляй і з айчымам-афіцэрам М.В. Ісаенка ў 1947 годзе. Так што сёлета ў Сяргея Пятровіча — сямідзесятыя ўгодкі параднення з Беларуссю.

А вось як хораша гучаць чатыры заключныя радкі верша «О стране, в которой я вырос»:
Печаль и скорбь не замутят твой лик,
По всем векам сложна твоя дорога,
Но путь твой будет светел и велик
С благословения людей и Бога.

***

Я бегла распавёў пра Пятрова-паэта. А ў творчую суполку — Саюз беларускіх пісьменнікаў — яго прымалі як празаіка. На той час на ягоным рахунку была адзіная выдадзеная кніга прозы «Мейлах в октябре» — пра поўнае нечаканасцяў і прыгодаў жыццё савецкага габрэя Мейлаха Каца. (Раней: «Где в Слуцке улица Мейлаха»).

Обложка книги "Мейлах в октябре". Объём издания - 248 страниц, тираж - 1000 экземпляров. Издательство Виктора Хурсика, 2009г., Минск.

Тады аўтар, магчыма, яшчэ не ўяўляў, у якія нетры і лабірынты чалавечых адносінаў пранікне яго вынаходлівы розум у наступных кнігах гумарыстычнай аповесці. Уступленне ў суполку пісьменнікаў-прафесіяналаў так натхніла ўражлівую асобу, што неўзабаве з’явіліся другая і трэцяя кнігі маштабнага палатна, а праз год — і фінальная чацвёртая кніга. (Раней: «Приключения Мейлаха из Слуцка продолжились»).

Як бы па інерцыі следам ішла яшчэ адна гумарыстычная кніга «С улыбкой между делом» (Раней: «Полтысячи миниатюр в одной книге»).

Размер книги - чуть больше ладони взрослого человека (7х10 см). Почти как 7-дюймовый планшет. Фото: Алесь Достанко

А пасля, у 2013 годзе ў выдавецтве «Ковчег» выйшаў раман «Безотцовщина наша». Гэты твор выклікаў у мяне самае добрае ўражанне. Найперш — гранічнаю жыццёвай праўдаю. Надта па-мастацку яскрава і псіхалагічна пераканаўча паказаны людзі сумленныя і людзі-драпежнікі — як увасабленне дабра і зла. /…/

Жыццёвая праўда ў рамане натуральная, як узыход сонца, што прыносіць на зямлю гаючае святло і цяпло. Яна поўная, як вясновая рака, і глыбокая, як мора. Ад праўды Сяргея Пятрова не схаваецца ніякае зло. Па-майстэрску, нешматлікімі, але яркімі фактамі, а часам штрыхамі, добра зразумелымі, адлюстраваны суровы час вядомай сталінскай дыктатуры.

Рэпрэсіўная машына не спынялася нават тады, як народ быў змардаваны пакутамі і стратамі. Ды найпаўней пісьменнікам паказана зло вайны. Нават у далёкім тыле вельмі адчувальнае гарачае дыханне фронту. /…/

Але аўтар валодае яшчэ адным цудоўным дарам — уменнем чаргаваць сумнае з вясёлым і нават трагічнае з камічным, дапамагаючы чытачу перавесці дыханне і ўсміхнуцца, а то і ўдосталь пасмяяцца пасля якіх-небудзь цяжкіх эпізодаў. Кнігу «Безотцовщина наша» я лічу пакуль што галоўнай у творчасці Сяргея Пятрова, яна — мужная і пяшчотная, балючая і гаючая, чалавечная і дасціпная, а яшчэ — у пэўнай меры спавядальная, гэта — памяць сэрца, здольнага саграваць людзей, дапамагаць ім асільваць беды і памнажаць радасць у шчаслівыя дні.

[also url="http://kurjer.info/2012/07/27/ales-dostanko-detstvo-vmesto-igrushki-shmajsser-v-rukax/" align="center" inlet="В тему"]Он переписывает «мысли» с досок на бумагу, вспоминает о специфике секса в Слуцке при СССР и о том, как у маленьких случчан того времени вместо игрушек были патроны и боевое оружие. А ещё мало кто из писателей может сказать, что один экземпляр его книги купили за 1 миллион рублей.[/also]

Поспех кожнага творцы пачынаецца з нейкага спрыяльнага моменту, з чыёйсьці падтрымкі. Некалі Сяргей Пятроў паказваў свае творы вядомаму пісьменніку Паўлу Місько, ураджэнцу Случчыны, які з беларускай сталіцы вярнуўся пенсіянерам у родную вёску. Дарэчы, у Мінску Павел Андрэевіч шмат гадоў працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», дзе займеў неверагодна багаты досвед ацэнкі твораў і сталых аўтараў, і навічкоў.

Паколькі наш юбіляр цікавы суразмоўца, хачу перадаць ягоны ўспамін пра гамонку з вопытным празаікам і рэдактарам пасля таго як з вуснаў аўтара прагучала апавяданне «Баня».

«Он меня внимательно, не перебивая, слушал, а потом спросил:
— Колькі дзён ты пісаў гэты твор?
— Часа два.
— Ды над ім тыдзень трэба сядзець, ды і то ці адолееш, а ён настрачыў за дзве гадзіны! Трэба нейкую совесць мець! Ладна, прыходзь да мяне часцей, прынось новыя творы. Вельмі цікава ты пішаш, і вобразы ў цябе жывыя, і гумар выразны. Трэба друкавацца, трэба друкавацца.

Через три недели я принёс рукопись первой книги «Мейлах в октябре», вставив туда рассказ «Баня». Мисько прочитал несколько страниц, улыбнулся и сказал:
— За табой трэба хадзіць з алоўкам ды з паперай і запісваць усё, што ты гаворыш… Што ні слова, то ў дзясятку! Ты неардынарны чалавек.

После мы сидели в его дачном доме, я включил магнитофон с песнями на мои стихи в исполнении братьев Льва и Бориса Конопляников, на их же музыку. Павел Андреевич молча слушал. И когда песни были проиграны, он продолжал сидеть неподвижно, склонившись, глядя на магнитофон, не поднимая глаз и не проронив ни слова. Пауза затянулась. Я обеспокоено обратился к нему:

— Павел Андреевич, тебе плохо?
— Не, даражэнькі, мне добра, мне вельмі добра! Я ўражаны! Я настолькі здзіўлены, што не магу зараз як трэба сабрацца з мыслямі, але скажу: ты не ведаеш, які ты таленавіты чалавек. Колькі табе гадоў? Семдзесят! Як слухаеш не гледзячы на цябе, то трыццаць трэба скінуць. Дзе ты быў раней? Дзе ты быў?
— Я строил светлое будущее, которое не удалось не по моей вине.
— Вось зараз, лепшым часам, трэба навёрстваць…

Он поднялся и обнял меня.
Я знал, что Павел Андреевич, имея великолепное чувство юмора, долгие годы работал в сатирическом журнале «Вожык», и его слова расценил как близкие к розыгрышу.
— Знаю я вас, юмористов… — сказал я, на что он ответил мне так:
— Я табе казаў свае словы са шчырым сэрцам. Баламут ты гэтакі! Кінь усё і займайся толькі творамі, пішы, пішы больш, пра цябе яшчэ пачуюць!".

Пятроў застаўся на ўсё жыццё ўдзячны Паўлу Місько за тое, што прыкмеціў талент і блаславіў на творчыя пошукі. Што ж да працавітасці і веры ў поспех, то такіх якасцяў Сяргею Пятрову не пазычаць!

Аднаго разу я прачытаў у яго такі кароткі абзац:

«Слишком много у нас забот и огорчений в повседневности. Но жизнь прекрасна в любом отрезке времени. Как сказал великий Альберт Энштейн, есть два способа жить: вы можете жить так, как будто чудес не бывает, и можете жить так, как будто всё в этом мире является чудом. Без любви, восторженности, удивления, улыбки, без восприятия Мира великим чудом — жизнь скучна и неинтересна, но так не должно бать, а посему УЛЫБАЙТЕСЬ, ГОСПОДА, продлевая этим свою жизнь!»

Чытачоў газеты, пэўна, цікавіць сённяшні дзень пісьменніка. Яго творчыя інтарэсы — разнастайныя, планы — багатыя. У адзін з тэатраў краіны нядаўна Сяргей Пятроў аддаў цікавую п’есу. У стадыі завяршэння — сцэнар фільма.

Вядома, хацелася б, каб у яго з’явілася штосьці, заснаванае на падзеях Случчыны, з якою столькі гадоў ён неразлучны! Пісьменнік і сам пра гэта думае. Пажадаем жа Сяргею Пятровічу плёну ў яго разнастайнай творчай дзейнасці!

(Апублікавана ў скарачэнні)


СПРАЎКА «КУР'ЕРА». Аўтар гэтага артыкула — Васіль Жуковіч, беларускі пісьменнік, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. У розныя гады быў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва». Аўтар шматлікіх празаічных і паэтычных твораў, у тым ліку і для дзяцей. Падрабязней аб ім на старонке ў Вікіпедыі.

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
30 апреля 2017 14:40

Поздравляю!Некоторые вещи читал на прозе ру.

За справедливость!
За справедливость!
1 мая 2017 09:40

Да. Жаль, что не очень его ценят пока. Очень замечательный поэт и писатель.