Гадзіннік лепш звяраць па беларусах — будзе дакладней. Немка пра тое, якія немцы на самой справе

1
АБМЕН ВОПЫТАМ. Мірыям Кузменка (на фота злева) — актыўны ўдзельнік адукацыйных мерапрыемстваў у Маладзечне. Адно з іх — круглы стол па тэме «Моладзь Германіі і Беларусі», які ладзілі ў мясцовай бібліятэцы. Фота з сайта molib.by
АБМЕН ВОПЫТАМ. Мірыям Кузменка (на фота злева) — актыўны ўдзельнік адукацыйных мерапрыемстваў у Маладзечне. Адно з іх — круглы стол па тэме «Моладзь Германіі і Беларусі», які ладзілі ў мясцовай бібліятэцы. Фота з сайта molib.by

Прыходзяць хвіліна ў хвіліну, не разумеюць жартаў, не любяць гасцей, сквапныя. Мяркуем, што не раз чулі падобныя міфы пра немцаў. Каб высветліць, ці так гэта на самой справе, мы сустрэліся з 19-гадовай дзяўчынай з Германіі Мірыям Кузменкай, якая цяпер працуе выкладчыцай нямецкай мовы ў гімназіі № 10 у Мала­дзечне. Трапіла ў Беларусь з Германіі дзякуючы валанцёрскай праграме.

Гадзіннік звярайце па беларусах

З маёй субяседніцай мы дамовіліся сустрэцца, а палове дзясятай. Ужо ў 25 хвілін я пачала паглядаць на гадзіннік з хваляваннем, дзе мая субяседніца. І была надзвычай уражаная, калі акурат, а палове дзясятай Мірыям паказалася ў дзвярах, здзівіліся і іншыя работнікі рэдакцыі — «вось гэта пунктуальнасць».

— Шчыра прызнаюся, што беларусы больш пунктуальныя за немцаў, — адзначае дзяўчына. — Большасць стараецца прыйсці за 10−15 хвілін да мерапрыемства альбо сустрэчы. Немцы імкнуцца прыходзіць свое­часова, аднак не заўсёды атрымоўваецца, часам гэта залежыць ад транспарту, які прыходзіць не ў час. Шмат залежыць і ад самога чалавека.

Реклама

Пра жарты: «Часам не ведаю, смяяцца тут ці плакаць»

Мірыям называе нямецкі гумар чорным. І часам сама не разумее, ці смяяцца над пэўным жартам, ці, наадварот, плакаць, выбірае аптымальны варыянт — быць стрыманай.

Нямецкія анекдоты больш сухія, няма сюжэтаў пра жыццё, цешчу, як у славян. Затое шмат палітычных жартаў.

— Са мной у дзясятай гімназіі працуе валанцёр з Германіі, — расказвае Мірыям. — І часам бачна, што ён не разумее жартаў, просіць патлумачыць сітуацыю. Я таксама не заўсёды магу зразумець сэнс анекдотаў, якія расказваюць у Беларусі. І справа не ў пачуцці гумару, а ў тым, што не так добра адчуваю мову. Словы разу­мею, аднак мне не смешна.

Маладая настаўніца адзначае, што вельмі часта вучні жартуюць з яе акцэнту, некаторыя словы своеасабліва вымаўляе. Аднак не крыўдзіцца, з большай прагай вывучае мову.

Міліцыю выклікаюць па любой прычыне

А вось гэта сітуацыя зусім не міфічная. Немцы сапраўды вельмі пільныя.

— Аднойчы нам падалося, што ў доме не так, як звычайна, — усміхаецца Мірыям. — Вырашылі вы­клі­каць міліцыю. Аднак, прыехаўшы да нас, яны не заўважылі нічога падазронага, пасмяяліся з нас. Але гэты прыезд супакоіў нашу сям`ю.

Дзяўчына адзначае, што выклікаць міліцыю могуць, калі гучна іграе музыка. У спецыяльную рамонтную службу мінакі тэлефануюць, калі бачаць, што ў вас зламаўся аўтамабіль.

Ідзяце ў госці — прыхапіце падарунак

Большая частка знаёмых Мірыям стараецца сустракацца з сябрамі ў кавярнях, парках, на вуліцы. Прыйсці ў госці без папярэджання лічыцца дрэнным тонам. Гасцей запрашаюць за ты­дзень да самога мерапрыемства.

Абавязкова варта пры­хапіць з сабой невялічкі падарунак, гэта можа быць пачастунак на стол, невялічкі сувенір, але не з пустымі рукамі.

— У беларусаў прынята ставіць на стол адразу ўсе стравы, — дзеліцца назіраннямі Мірыям. — У Германіі ўсе стравы прыносяць паступова: спачатку суп, пасля салату і пірог.

Калі ў Германіі вас за­пра­сілі на вячэру, а восьмай вечара, можна не спяшацца. Спакойна прыходзьце да дзесяці.

Не скупыя, а ашчадныя

З кожнага заробку абавязкова адкладаюць пэўную суму на навучанне дзяцей, падарожжы. Дакладна разлічваюць, якая сума пойдзе на ежу, паслугі.

Мірыям лічыць, калі дакладна планаваць свае расходы, будзе лягчэй збіраць на нейкую пакупку.

— У Беларусі часта чую пытанні адносна грошай, — расказвае дзяўчына. — Часцей за ўсё пытаюцца, ці ўсе людзі ў Германіі маюць вялікі даход; колькі зарабляюць? Аднак і самі беларусы расказваюць пра свае заробкі, у Германіі гэтыя тэмы нібы пад забаронай.

Шпількі і сукенкі — толькі на святы

Гэта сцвярджэнне вернае. Большасць жанчын носяць зручнае адзенне і абутак: джынсы, кофту, красоўкі. Нават настаўнікаў у школе можна ўбачыць у такім вобразе.

Чаравікі на абцасах, сукенкі і спадніцы надзяваюць, калі ідуць у госці альбо на дыскатэкі.

Мірыям адзначыла, што з дзяцінства любіла хадзіць у сукенках, аднак насіла іх са зручным абуткам. Калі ж прыехала ў Беларусь і ўбачыла, наколькі прыгожа і ярка адзяваюцца жанчыны, гэта стала штуршком, каб змяніцца. Цяпер у яе гардэробе шмат абутку на абцасах, на танкетцы.

— Джынсы забылася, калі надзявала. Нават у магазін толькі ў сукенцы, — расказвае дзяўчына. — Нядаўна да мяне ў госці прыехала мама, была ў адзенні, у якім ходзіць у Германіі. Адразу, як убачыла яе, ускрыкнула: «Мама, як ты выглядаеш! Табе тэрмінова трэба адзець сукенку, тут апранаюцца па-іншаму!»

УНП 101 166 185
Пасольства ФРГ у РБ

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
21 апреля 2017 10:38

Как-то еще в студенчестве одного моего друга пригласили на день рождения к девочке из инъяза. Там у нее была немка. В какой-то момент речь зашла о разном понимании юмора, и мой уже подпивший друг решил рассказать анекдот, чтобы и про немцев и чтобы черный юмор. Анекдот такой: Утро 9 мая. Альпы. Концлагерь. Выхолощенный немец перед строем изможденных заключенных: «Господа, вчера 8 мая 1945 года. Германия подписала акт о капитуляции. Война закончена. Я вас больше не задерживаю». Тут немка вскакивает:
— Как ты можешь такие анекдоты рассказывать! Это большая трагедия немецкого народа! Нам до сих пор стыдно за все это! Мы так не шутим!
— Извини, не знал, что твой дед погиб в концлагере…
— Мой дед?
— Разве он не упал пьяный с вышки?
У немки началась истерика, а моего друга попросили удалиться…