Пісьменніца Алена Масла правяла ўрок беларускай мовы ў Слуцкай СШ № 10 ім. Рубанава

1

У сераду, 19 красавіка, для малодшых школьнікаў СШ № 10 ім. Рубанава пісьменніца-казачніца Алена Масла правяла ўрок беларускай мовы. Дзеці пазнаёміліся з творчасцю аўтара і пазналі, як размаўляюць героі яе твораў - незвычайныя жывёлы і казуркі.

Алена распавяла дзецям казку «Мяне завуць Лахнэска». Лахнэска — гэта казачная дзіўная істота, якая выправілася ў падарожжа па марах і рэках. Падчас падарожжа яна сябруе і размаўляе з рознымі цікавымі істотамі.

Алена Масла прыдумала казачнага героя Лахнэску пасля таго, як ёй падарылі цацку, пашытую з дзіцячых калготак. «Я паглядзела на цацку, паразмаўляла з ёй і назвала Лахнэскай». Фота: Анастасія Арлоўская
Алена Масла прыдумала казачнага героя Лахнэску пасля таго, як ёй падарылі цацку, пашытую з дзіцячых калготак. «Я паглядзела на цацку, паразмаўляла з ёй і назвала Лахнэскай». Фота: Анастасія Арлоўская
170419_velcom-5

Пасля занятку ў размове з карэспандэнтам «Кур'ера» пісьменніца адзначыла, что слуцкія школьнікі добра ведаюць родную мову.

Реклама

«Варта адзначыць, што сёння пашырылася кола людзей, якія зацікаўлены ў папулярызацыі роднай мовы і літаратуры. На жаль, у нашай краіне ўзнікала неабходнасць захавання мовы», — падзялілася ўражаннямі пісьменніца.

170419_velcom-2

170419_velcom-3

170419_velcom-4

Нагадаем, што мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі «Чытаем па-беларуску з velcom» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і мабільнага аператара velcom. Адным з першых гарадоў, куды прыехала каманда праекта, стаў Слуцк. У рамках праекта школьнікі краіны знаёмяцца з незвычайнымі настаўнікамі - прызнанымі дзеячамі культуры, спорту, тэатральнага мастацтва Беларусі.

ВІДЭА. Алена Масла распавядае пра свой удзел у праекце «Размаўляем па-беларуску з velcom». Пісьменніца дзеліцца сваімі ўражаннямі пра Слуцк і мясцовых школьнікаў. Відэа: Анастасія Арлоўская

Даведка «Кур'ера»

Масла Алена Сцяпанаўна — пісьменніца. Нарадзілася ў 1967 годзе ў вёсцы Мілашова Мёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Друкавацца пачала з 10 гадоў у часопісе «Бярозка».

З 1984 па 1989 гг. — студэнтка БДУ (факультэт журналістыкі).

Працавала фотакарэспандэнтам, рэдактарам краязнаўчага аддзела ў газеце, галоўным рэдактарам газеты. З 2006 года — загадчык рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». Супрацоўнічае з выдавецтвам «Пачатковая школа».

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Пінк Флойд
Пінк Флойд
19 апреля 2017 22:29

Калі ласка, выпраўце памылкі ў апісанні відэа і пазначце назву газеты ў якой працавала Алена Масла.