Як Дзень Волі стаў для случчанкі Цімошак Днём няволі. Рэпартаж

12

Зінаіда Цімошак, грамадская актывістка і журналіст сталічнай газеты, паведаміла, што яна і яшчэ тры чалавекі з раніцы сабраліся на ўласным аўтамабілі ехаць у Мінск. Ужо пасля пасадкі ў машыну яшчэ ў двары заўважылі, што за імі «сочаць» з другога аўтамабіля.

Даехалі да Буда Грэскай. Там супрацоўнікі ДАІ правялі дасканалы агляд транспарту і, па словах Зінаіды Цімошак, выявілі, што «не ўсё ў парадку з рухавіком», трэба праехаць усім назад у Слуцк. Што і было зроблена.

Реклама

Транспарт доўга правяралі. А Зінаіда Цімошак, развітаўшыся з ДАІ, пытанне вырашыла па-свойму: на папутцы паспела на мерапрыемствы Дня Волі, каб выканаць і свае прафесійныя абавязкі. Там, праўда, пры фатаграфаванні «жорсткай працы» АМАНа была затрымана і дастаўлена ў Ленінскі РАУС горада Мінска. Прыйшлося, па яе словах, прайсці ўсе працэдуры праверкі. Паставіла пытанне прынцыпова і як журналіст была хутка вызвалена.

Вось рэпартаж Зінаіды Цімошак для «Новага часу»:

«Я дабіралася да Мінска папуткамі і змагла сваіма вачыма пабачыць ператварэнне святочнага Дня Волі ў цэнтры сталіцы ў Дзень Няволі. З мірнымі людзьмі змагацца ўзброеным вельмі проста, паколькі апрача крыку «Ганьба!» мірныя удзельнікі святочнага мерапрыемства нічога іншага не маглі супрацьставіць.

170325_tim2

170325_tim3

170325_tim5

170325_tim6

170325_tim7

Мяне схапілі каля філармоніі, калі я спрабавала зрабіць фотаздымкі маладога чалавека, якога міліцыянты жорстка цягнулі па асфальту, каб закінуць у аўтазак. Вызверыліся на мяне, спрабавалі забраць фотаапарат. На журналісцкае пасведчанне нават не глянулі, а зацягнулі разам з іньшымі людзьмі са словамі: «Там разбяруцца».

170325_im8

«Там» — гэта Ленінскі РАУС, які знаходзіцца на вуліцы Ванеева побач з Усходнім аўтавакзалам. Па дарозе ў РАУС аўтазак рабіў шмат прыпынкаў — у яго нутро ўціскалі іншых удзельнікаў мерапрыемства, а таксама зусім выпадковых людзей.

170325_tim10

Маладых людзей (іх была большасць) цесна прыціскалі аднаго да другога ў сярэдзіне аўтазака, упакоўвалі, каб яны стаялі, як агуркі ў слоіку.

Але я без дазволу плюхнулася на сядзенне і на вачах амапаўцаў пачала есці банан, баючыся, што яго ў мяне з іншымі рэчамі адбяруць, а з маім страўнікам трэба есці рэгулярна. Параіла сесці ўсім пажылым людзям на лаўкі, бо яны для гэтага ж існуюць, а даішнікі забараняюць перавоз людзей стоячы.

Побач са мной знаходзілася пажылая жанчына з сінімі вуснамі і шэрым тварам, якая дарэмна паказвала міліцыянтам пасведчанне інваліда 1-й групы па хваробе сэрца. Плакала, прасіла выпусціць, успамінала пра сваю нездаровую сястру, якую яна прыехала наведаць і якая выйшла яе сустрэць на плошчы Якуба Коласа. Палітыкай, па яе словах, яны не цікавяцца і не ведалі, што сёння павінна была адбыцца нейкая акцыя. Міліцыянты безуважна паглядалі перад сабой і толькі адштурхоўвалі яе ад дзвярэй, у якія яна шчамілася пры кожнай астаноўцы і «пагрузцы». Мае нервы не вытрымалі, давялося сказаць, што я буду першай сведкай іх наўмыснага забойства, калі гэта жанчына памрэ ад сардэчнага прыступу.

Не ведаю што, але штосьці на іх падзейнічала, аўтазак спыніўся і жанчыну літаральна выкінулі з яго.

Яшчэ адзін выпадковы «пасажыр» назваў сябе Міколай Міхалевічам са Слуцка. Ён кляўся і бажыўся перад міліцыянтамі, што ніякі не ўдзельнік, што ён гандляваў яблыкамі на Камароўцы, і яго ўзялі ні за што.

— Я цэлы дзень прастаяў за прылаўкам, пайшоў у ЦУМ, каб зрабіць пакупку, — распавёў Мікола. — Мой напарнік старожыць мой тавар. Я ўбачыў нешта незвычайнае: шмат міліцыянтаў, спецыяльныя машыны, уцёкі людзей, бегатню. Я проста запытаў аднаго міліцыянта, што тут адбываецца. Замест нармальнага адказу ён ухапіў мяне за рукаў і з крыкам «Зараз даведаешся!» укінуў мяне ў аўтазак. На кожным «прыпынку» Мікола спадзяваўся, што яго выпусцяць. Па тэлефонных размовах, якія ён вёў са сваім напарнікам было зразумела, што ягоны суразмоўца ўспрымаў Міколавы словы пра затрыманне, як няўдалы гумар.

Пасля таго як прыкладна 20 чалавек выгрузілі каля Ленінскага РАУС, усіх паставілі каля халоднай сцяны нейкага ангара дзеля працэдуры знешняга агляду і здачы рэчаў. Паколькі падчас такой працэдуры на пэўны момант трэба было распранацца і разбувацца, я настойліва запатрабавала цёплага пакоя. Мяне адвялі ў нейкі закутак унутры цёплага памяшкання.

Калі ўсе рэчы былі складзены ў выглядзе «зэкаўскага клунка», хтосьці з начальства ўсё-такі зацікавіўся маім пасведчаннем журналіста. Аднекуль з нетраў РАУС на двор выйшаў знешне ветлівы і прыстойны чалавек у акулярах, узяў маё журналісцкае пасведчанне на праверку, а пасля дазволіў пакінуць унутраны двор РАУС. Двое міліцыянтаў вынеслі мой клунак на ганак і абвясцілі аб маёй свабодзе.

Астатнія затрыманыя засталіся на халодным двары пад дажджом чакаць вырашэння свайго лёсу".

В тему:

12 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
26 марта 2017 00:25

«Вихри враждебные веют над нами Темные силы нас злобно гнетут…»

Fak
Fak
26 марта 2017 07:49

Вот баба Зина молодец, и ксиву журналистскую сварганила и банан ужывала так, что амапауцы офигели и решили побыстрее избавиться от греха подальше. Ну, а остальные что? Одна после пива по подворотням писяла, остальные заранее попалились и теперь на сутках чалятся, обыкновенная неорганизованная кучка. Алину с мужем и свекрухой хоть не замели?

volf
volf
26 марта 2017 08:24
Ответить на  Fak

Выпейце піва за стабільнасць.Толькі з цягам часу не жальцеся, што грошай не хапае на жыццё. А ёсць газета «Новы час», яна яе карэспандэнт. Так што Вам Fack за разуменне сітуацыi.

Fak
Fak
26 марта 2017 16:18
Ответить на  volf

Я за стабильность, а ты за что Воук? Вот ты можешь сколько хочешь обижаться, но ни ты, ни Вячеславовна, ни другие свядомцы даже и близко не знаете как реально работает экономика, а Сяржук с Самом видно ещё и верят, что если разрешить плюзгать языком где попало и на кого попало, то и грошы адразу паявяцца на сладкую жизнь. Признай, что у вас просто порода такая быть зауседы супраць, у некоторых аж вочы блестят от адреналина, особенно когда как бараны толпой нешта блеять начинают. Побаловались и хватит, теперь идите, получайте образование и сами ищите работу, без всяких этих «дай», как во всем цивилизованном мире.

volf
volf
26 марта 2017 17:11
Ответить на  Fak

Будзе даволi хутка Вам і «стабільнасць» і увсё астатняе. Расія усё роуна прыдзе за сваiмі грошамі за газ, з якога 96% электраэнергii вырабляецца. Пра эканоміку мне заліваць не трэба, я маю адукацыю, 2 вышэйшых. I патрэбен пакуль што. На усё трэба час, гэтая камандная эканоміка ужо не працуе. Так што гатуйцеся да лiвернай каубасы да абед і стойцы «смiрна» перад чыноунiкамі усіх рангау. Iм усё роуна добры заробак будзе, а Вам не.І будзеце стабiльна жыць у галечы, застабіл.Жалiцца будзе позна. Будзе узровень жыцця, як, напрыклад, у Таджыкістане.Уладу ён не аддась, а сыну перадась. Расiя падоужыць супраць нас эканамічную вайну.

Fak
Fak
26 марта 2017 18:18
Ответить на  volf

А ты не никогда не думал, что у сваей галечы ты сам виноват?

volf
volf
26 марта 2017 21:52
Ответить на  Fak

Я не лічу сябе бедным, мне хапае. А вось, напрыклад, чаму 30 дворнiкау скарацілі, а з кірауніцтва нікога?Яны куды пойдуць? Сiстэма улады непрацаздольная. Колькі розных дармаедау там, тыпа iдыёлухау? Што карыснага яны робяць? А рознага АМАПу, якога простыя міліцыянеры ППС не любяць, бо менавiта ім большасць хуліганау затрымліваць трэба? Патрэбен зварот да Канстытуцыі 1994 года, мясцовае самакiраванне, скарачэнне чыноунікау на 75%, свабода дзейнасці прадрымальніцтва, куды і пойдуць тыя самыя чыноунікі, бо у іх ужо ёсць пачатковы капітал.Вы бачылі разліковыя лісткі кірауніцтва?Яны хаваюць свой заробак, я бачыу выпадкова. На кожнага працуючага колькі начальства? Колькі лішніх папер, нікому не патрэбных, акрамя чыноунікау, якія бегаюць з імі, як з пісанай торбай? А яны проста… Подробнее »

Fak
Fak
26 марта 2017 22:16
Ответить на  volf

Вы с бабай Зiнай усе гэта исправите? Или будете Виталя с Сяржуком просить, что бы дворников замест чыноунiкау поставили, которые быстренько вам найдут танныя энэрганосьбiты, а Зинаида у вас будзе адна замест амапу и всех мiлiцыянтау парадак поддерживать.

volf
volf
27 марта 2017 09:21
Ответить на  Fak

На жаль, да такiх як Вы, усё будзе даходзіць праз Вашую кішэню.Але народ паціху пачынае становішча у краіне разумець, што дае надзею на лепшую будучыню хоць для нашых дзяцей. Да Вас аргументы не даходзяць, пазнаю тых гарлапапанаў, якія могуць крычаць, што Крым заўжды быў расійскім, хоць маскавіты плацілі дань крымскаму хану да 1700 году. Німа у Вас ніякага разумення падзей, німа талковых аргументаў, мазгі застылі на адным узроўні і не могуць развівацца.Так што размова ні аб чым.

Fak
Fak
27 марта 2017 12:46
Ответить на  volf

Ты по человечески можешь сказать, что живёшь нормально, однако хочешь чего-то больш, но сам не знаешь чего. А про Крым постоянно трындишь, потому что там служил лет пятьдесят назад. И у веске твоей никто твои аргументы не слухае и за пришибленного считают.

volf
volf
28 марта 2017 00:39
Ответить на  Fak

Калi німа разумення, не уставiш. Што можна узяць, акрамя аналізау?

2015 was here
2015 was here
26 марта 2017 11:43

Пайшла па воуну, а вярнулася абстрыжанай.