У Слуцку затрымалі Віталія Амяльковіча

29
Реклама

Побач з гандлёвым цэнтрам «Маяк» каля 18 гадзін 24 сакавіка затрымалі грамадскага актывіста Віталія Амяльковіча.

Затрыманне, па словах журналісткі Таццяны Гусевай, праводзілі двое ў цывільным адзенні. Па просьбе Віталія яны паказалі пасведчанні і на пытанне: «За што?», праводзячы да аўтамабіля-іншамаркі, адказалі: «По подозрению в совершении преступления».

У прыватнай размове з журналісткай Віталь Амяльковіч, актывіст Руху «За свабоду», падцвердзіў свой намер заўтра прыняць удзел у Мінску ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Волі.

Реклама