Ці засталася «дзядуха» ў сучасным беларускім войску

49
Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі
Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі

Кожнага хлопца, якому пашчасціла служыць у войску, перад тым, як прайсці праз КПП вайсковай часці, турбавала пытанне: «Ці будзе там „дзедаўшчына“ і наколькі яна жорсткая?» Хтосьці задумваўся пра гэта ў меншай ступені, хтосці - ў большай, але дакладна пра тое думаў кожны будучы вайсковец і нават ягоныя бацькі.

Па гэтай тэме шмат напісана і сказана, але апошнім часам з афіцыйных крыніц даводзіцца чуць, што ў сучасным беларускім войску дзедаўшчыны ўжо амаль няма ці яна не такая як раней — у савецкія часы. Ці так гэта на самой справе? Кожны можа самастойна высветліць, спытаўшы, напрыклад, пра тое ў сваіх знаёмых, якія праходзілі вайсковую службу цягам апошніх гадоў. Я ж распавяду аб тым, што даведаўся асабіста пра сучасны стан дзядухі пад час сваёй тэрміновай службы ў войску.

Як ёсць

У дзедаўшчыне вырашальную ролю грае тэрмін службы жаўнера, пад час якой кожны вайсковец праходзіць «эвалюцыю» ад духа да дзеда. У кожнай вайсковай частцы прынцып іерархіі агульны, а вось падзел на «класы» асаблівы.

Реклама

Напрыклад, у гродненскай інжынернай брыгадзе захаваўся класічны, яшчэ з савецкіх часоў, выгляд такога падзелу: пах (да першай лазні) — дух (першая палова года службы) — слон (другая палова года службы) — чэрап (больш за год службы) — дзед (званне, якое атрымліваюць ад дзеда ранейшага прызыву) — дзембель (100 дзён да сканчэння службы).

Зараз тэрміны службы паўтары, а не два гады, як раней. Па гэтай прычыне ў большасці часцей сістэма іерархіі прыстасавалася да новых умоваў.

У іншых часцях падзел на класы можа быць прасцейшым: дух — слон — дзед — дзембель. Напрыклад, у чыгуначнай брыгадзе Слуцка падзел яшчэ больш просты, але са сваімі асаблівасцямі: дух — слон — дзед (палаген). Пры тым назва «палаген» ужывалася часцей за «дзед», а «сланамі» лічылі яшчэ і тых салдат, якія адмаўляліся жыць «па дзеду» і жылі «па статуту».

Прабіванне лася. Салдат зводзіць рукі на лбе далонямі ад сябе, каб не заставалася чарнякоў, а дзед б’е па іх. У войску салдаты спрытна выкарыстоўвалі фантазію і маглі прабіць лася з нагі, табурэтам ці нават вогнетушыцелем. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі для kurjer.info
Прабіванне лася. Салдат зводзіць рукі на лбе далонямі ад сябе, каб не заставалася чарнякоў, а дзед б’е па іх. У войску салдаты спрытна выкарыстоўвалі фантазію і маглі прабіць лася з нагі, табурэтам ці нават вогнетушыцелем. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі для kurjer.info

За плотам у віры

Андрэю Шыцько пашчасціла адслужыць у зенітнай ракетнай брыгадзе ў апошні год яе існавання. Брыгада мясцілася ў Слуцку і напрыканцы 2014 года была расфармаваная.

Дзядуха ў роце Андрэя была адна са слабейшых па вайсковай частцы, бо асабовы склад быў невялікім. Па традыцыі «маладыя» выконвалі ўсю асноўную працу за старэйшыя прызывы, наводзілі парадак у памяшканнях і на спальных месцах. У Андрэя не было ніякіх грашовых пабораў, збіцця і фізічных пракачак уначы. Для яго дзедаўшчына ўвасабляла сабою забарону карыстання тэлефонам і наведвання чыфана (вайсковая крама). У чыфане прадстаўнікам малодшага прызыву магчыма было набываць толькі ваду і цыгарэты. Усё астатняе дазвалялася толькі па асаблівых днях, якія называліся «днямі жывата».

Андрэй не меў права казаць дзеду слова «зае.лся», бо дух не можа стаміцца. Таму хлопец, не ведаючы стомленасці, ганяў для дзедушак на чыфан і гатаваў ім гарбату. Час ад часу дзяды забаўляліся гульнямі ў «хобат» і «вожыка». Часцей за ўсё гэта краналася фізічна слабых хлопцаў, якія былі не здольныя даць адпор. Вось яны і бегалі на чацьвярэньках па памяшканню роты з прывязаным табурэтам да спіны, выяўляючы вожыка.

Яшчэ было заведзена, што салдаты першага і другога перыяду маглі карыстацца толькі дзвюма рукамыйніцамі з шасці наяўных. Астатнія чатыры — права дзядоў.

Мала хто ў гэтай часці намагаўся пайсці ў супраціў наладжанай сістэме, гэтаксама і Андрэй. Тыя, хто ўсё ж спрабаваў учыніць бунт, хадзілі пасля ў «чортах». Што датычыцца камандавання, то афіцэры, па словах Андрэя, наўрад ці не ведалі пра існуючыя парадкі сярод салдат.

Чарапашка. Дух становіцца на чацвярэнькі, а дзед лупіць яго табурэтам па пятай кропцы, пасля чаго салдат бяжыць на сваіх чацвярох, быццам па інэрцыі, як чарапашка. Чым мацней ўдар, тым большую адлегласць мусіць ён прабегчы. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі для kurjer.info
Чарапашка. Дух становіцца на чацвярэнькі, а дзед лупіць яго табурэтам па пятай кропцы, пасля чаго салдат бяжыць на сваіх чацвярох, быццам па інэрцыі, як чарапашка. Чым мацней ўдар, тым большую адлегласць мусіць ён прабегчы. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі для kurjer.info

Хадзіць чортам. На таго, хто не жадаў жыць «па дзедаўскім» парадкам, накідваліся гурбою і валаклі ў вызначанае месца пераводзіць у «чорты». Там, трымаючы яго, сцягвалі порткі, а хтосьці з дзядоў біў па «пятай кропцы» тапкам з нумарам 13. Пасля гэтага ніводзін салдат не мог знаходзіцца побач, мець стасункі і нават размаўляць з «чортам», інакш таксама мог патрапіць у няміласць дзедушак і папоўніць «чортавы» шэрагі. Такая працэдура пакарання непаслухмяных захавалася ў некаторых часцях.

Ніхто мяне не чапаў. Гэта я ўпаў

У Славы Хадаровіча служба была крыху павесялей, чым у Андрэя. Ён адслужыў у адным з батальёнаў інжынернай брыгады ў Гродна. Дзедаўшчына там на той час выспявала ў лепшых савецкіх традыцыях.

Грошай у Славы ніхто не патрабаваў, калі не ўлічваць неабходнасць частаваць дзедушак цыгарэтамі. Затое фізічна, на сваім целе, даводзілася адчуваць некаторыя цяжары службы. Слава лёгка мог за якісьці правін перад дзядамі «атрымаць у грудзі» ці «стаяць на кабіне свечкай». Гэта было своеасаблівай рысай дзядухі ў гэтай вайсковай частцы — ставіць салдат на галаву ў поўны рост да сцяны. Яшчэ адной асаблівасцю была традыцыя «прабівання лася» вогнетушыцелем. Бывала, маладому салдату білі нагой у спіну, пакуль той стаіць ва ўпоры лёжачы.

У першыя месяцы службы гэта выглядае, вядома, вельмі жорстка і жахліва. З цягам часу салдаты пачынаюць нават ставіцца да такога з гумарам, а напрыканцы службы, стаўшы дзядамі, увогуле лічаць падобнае звычайным і нават прышпільным. Слава тут не быў выключэннем.

Стойка на кабіне. Кабінай у войску называюць галаўны ўбор ці саму галаву. Стойку прымянялі не дзеля забавы, а выключна як пакаранне за правіннасць. Салдат станавіўся на тры кропкі апоры: галаву і ногі, трымаючы рукі за спіною. Такая поза вельмі небяспечная, бо можа траўмаваць шыю ці выклікаць прыток крыві да галавы. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі для kurjer.info
Стойка на кабіне. Кабінай у войску называюць галаўны ўбор ці саму галаву. Стойку прымянялі не дзеля забавы, а выключна як пакаранне за правіннасць. Салдат станавіўся на тры кропкі апоры: галаву і ногі, трымаючы рукі за спіною. Такая поза вельмі небяспечная, бо можа траўмаваць шыю ці выклікаць прыток крыві да галавы. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі для kurjer.info
Вечарамі Слава, як і астатнія духі, рабіў «размініраванне ложка» для дзеда: залазіў пад ложак і нібыта шукаў там міны, а пасля дакладваў дзеду, што ўсё чыста і можна спакойна адпачываць. За такія весялосці ўдзячныя дзяды, пасля адбою працягвалі гульні з духамі ў «зязюлю» і актыўна займалі спортам маладую змену. Духі ноччу маглі да знямогі аджымацца ці рабіць іншыя фізічныя практыкаванні.

Але ў які-неякі вольны час Славе ў статусе духа дазвалялася чытаць кнігі і наведваць трэнажорную залу. Таксама можна было карыстацца парфумаю і мыцца раніцаю. Аднак такія прывілеі маладыя салдаты маюць далёка не ва ўсіх часцях.


Гульня з хобатам. Традыцыя дзеля жарту. Палягае ў тым, што вайсковец-слон мае ўяўны хобат. Дзед яго можа нібыта адарваць і закінуць на іншага салдата ці нават афіцэра, а слон, у сваю чаргу, павінен бегчы за тым чалавекам, каб забраць свой хобат. Вяртаючыся, слон мусіць паведаміць дзеду аб тым, што ён такі выратаваў свой хобат. Дзед можа прывязаць хобат, напрыклад, да лаўкі. Так слон не зможа нікуды пайсці і выконваць загады, застаючыся на тым месцы, пакуль ягоны хобат не адвяжа хоць хтосьці з дзядоў.

Сушка кракадзіла. Салдат, упіраючыся рукамі і нагамі у ложак, вісеў над ім столькі часу, колькі загадаў дзед ці пакуль не падаў ад стомленасці. У класічным варыянце выканання ўнізе хтосьці трымаў штык-нож для прыдання жудаснасці моманту. Але пад час службы я не бачыў і не чуў, каб хтосьці «сушыў кракадзіла» з выкарыстаннем нажа. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі для kurjer.info
Сушка кракадзіла. Салдат, упіраючыся рукамі і нагамі у ложак, вісеў над ім столькі часу, колькі загадаў дзед ці пакуль не падаў ад стомленасці. У класічным варыянце выканання ўнізе хтосьці трымаў штык-нож для прыдання жудаснасці моманту. Але пад час службы я не бачыў і не чуў, каб хтосьці «сушыў кракадзіла» з выкарыстаннем нажа. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі для kurjer.info

У Печах як у пячах

Вось у Віталя Каваленка, як кажуць, «па першаму» (маючы на ўвазе першую палову года службы) зусім прывілеяў не было ў адрозненні ад Славы. Віталю давялося праходзіць службу ў цэнтры тэхнічнага забеспячэння, адной з найвялікшых вайсковых часцей Беларусі ў Печах. Гэтае месца на салдацкім слэнгу называюць «Тэхас».

Віталь распавёў, што ў пачатку службы афіцэр, адказны за ідэалагічную працу, збіраў усіх маладых салдат на размову. Казаў ім, што дзедаўшчына — рэч зразумелая і звычайная, нічога тут, маўляў, асабліва жахлівага няма, што ў жыцці кожнага хлопца своеасаблівая дзядуха пачынаецца ледзь не з дзіцячага садочку. Пасля пачутага і Віталю, і ўсім прысутным стала зразумела, што адзіны выбар для іх — цярпець. А цярпець сапраўды было што…

Фізічныя «пракачкі» ўначы, розныя бязглуздыя і часам жорсткія дзедавыя забавы, харчовыя паходы для дзедушак на чыфан — усё гэта было для Віталя звычайнай штодзённай рэчаіснасцю. Выбару не было. У Печах усе жылі «па дзедаўшчыне», а калі хто і намагаўся жыць «па статуту», то звычайна не вытрымліваў і тыдня траўлі. «Дзядуха Тэхаса» адрознівалася асабліваю жорсткасцю ў сваіх правілах. Напрыклад, пакуль Віталя быў духам, яму нельга было карыстацца пенаю для галення, толькі мылам, нельга выкарыстоўваць швабру, мыць пол трэба было толькі з анучай ў руках. Такіх няпісанных законаў было шмат. Пра чыфан і кнігі нават думаць забаранялася, бо вольнага часу ў духа быць ня можа.

Зязюля. Салдат садзіцца на спінку ложка і цалкам акутваецца ў коўдру. У такой позе ён сядзіць і пераймае спевы зязюлі да таго часу, пакуль якісьці дзед не падыйдзе ды й лясне па яму падушкаю. Ад удару салдат падае адразу ў ложак і мусіць засынаць. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі для kurjer.info
Зязюля. Салдат садзіцца на спінку ложка і цалкам акутваецца ў коўдру. У такой позе ён сядзіць і пераймае спевы зязюлі да таго часу, пакуль якісьці дзед не падыйдзе ды й лясне па яму падушкаю. Ад удару салдат падае адразу ў ложак і мусіць засынаць. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі для kurjer.info
Калі Віталь па тэрміну службы ўжо сам стаў прылічаным да саслоўя дзядоў, то ізноў адбылася знакавая размова ягонага прызыву з ідыёлагам батальёну. На гэты раз афіцэр змяніў рэторыку. Маўляў, што дзедаўшчына гэта не сур’ёзна і супрацьпраўна, што нельга так ставіцца да маладых байцоў і ганьбіць сябе датычнасцю да гэтакай традыцыі.


Пажадаць добрай ночы. Калі прагучыць каманда «адбой», звычайна дзяды жадаюць дабранач духам: «Спите духи золотые, ваших баб е*ут другие!». На гэта ўсе духі адказвалі хорам: «Спите дедушки и вы, ваших баб е*али мы!» Пры тым ніхто з духаў не меў права засынаць перш, чым засне апошні дзед.

Вышлі мамка грошай мне

Кардынальна іншым свет дзедаўшчыны пабачыў Іван Шыкуць у слуцкай чыгуначнай брыгадзе транспартных войскаў. Там камандаванне часці на праявы пазастатутных адносін вочы не закрывала, а некаторыя афіцэры ставіліся да дзядухі прынцыпова адмоўна. Гэта было галоўным фактарам яе слабасці ў вайсковай частцы.

Яшчэ адзін фактар палягаў у тым, што ў гэтай часці праходзяць службу хлопцы, якія не прымаюць прысягу і адмаўляюцца браць зброю ў рукі, часцей за ўсё па рэлігійных перакананнях. Хтосьці з іх разглядаў дзядуху як гульню, а хтосьці бачыў у ёй бесчалавечнасць, і таму прынцыпова адмаўляўся ўдзельнічаць у гэткай «гульні». І такіх пратэстных салдат у роце Івана была палова з кожнага прызыву.

Начныя фізічныя «пракачкі» ў Івана скончыліся праз два месяцы службы, калі ў памяшканні роты ўсталявалі камеры відэасачэння, але гэта не перашкаджала аджымацца паміж кояк ці ў іншых памяшканнях, куды цывілізацыя не дайшла. Ваня таксама «сушыў кракадзіла» і «бегаў за хобатам». Пакуль быў духам, то яму нельга было займацца спортам і наведваць чыфан. Увесь вольны час духі бясконца наводзілі парадак у памяшканнях.

ТУ-144. Забава дзядоў, пра якую я чуў толькі ў чыгуначнай брыгадзе. Дух бегаў па памяшканню роты нібыта самалёт і прасіў дазволу ў дзеда пайсці на пасадку. Калі дзед даваў дазвол, салдат падаў грудзьмі на падлогу. Пад час сваёй службы я не чуў, каб дзяды так забаўляліся, але некалькі гадоў таму, як мне казалі, гэта было нормаю амаль у кожнай роце. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі
ТУ-144. Забава дзядоў, пра якую я чуў толькі ў чыгуначнай брыгадзе. Дух бегаў па памяшканню роты нібыта самалёт і прасіў дазволу ў дзеда пайсці на пасадку. Калі дзед даваў дазвол, салдат падаў грудзьмі на падлогу. Пад час сваёй службы я не чуў, каб дзяды так забаўляліся, але некалькі гадоў таму, як мне казалі, гэта было нормаю амаль у кожнай роце. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі
Былі ў Івана і свае абавязкі: лічыць дні да дзембеля дзедушкі, купляць свайму дзеду цыгарэты і кожны вечар расцілаць ложак для яго. Але Ваню і тых хлопцаў, якія жылі «па дзядухе» турбавала тое, што палова салдат не падпарадкоўваюцца правілам і нічога з таго не губляюць. На гэтай глебе здараліся нават адкрытыя канфлікты, але яны не заходзілі далёка, бо дзяды вельмі баяліся, што пра гэта даведаюцца афіцэры.

У гэтай брыгадзе дзядуха была падвязаная на грошах. Дух і нават той, хто жыве «па статуту», мог набыць за грошы сабе асабістыя правы: карыстацца мабільным тэлефонам ці хадзіць на чыфан. За кожнае права быў фіксаваны кошт — 25 рублёў. Пераходы ў дзядуху таксама каштавалі 25 рублёў. Грошы трэба было перадаць любому з дзядоў. Такім чынам, некаторыя дзяды выходзілі са службы з немалымі грашыма на «пагуляць». Іван на прывілеі згубіў каля 60 рублёў, але яму пасля дзяды вярнулі ўсё за абяцанне не распавядаць пра гэта, бо афіцэры раптоўна пачалі адсочваць дзедаўшчыну ў роце.

На чацвёрты месяц службы амаль усе духі ў роце Івана адмовіліся жыць па дзедаўскіх законах і дзяды нічога не маглі зрабіць. Дзедаўшчына цалкам перастала існаваць, але нядоўга. Наступны прызыў пачаў яе адраджэнне.

Перавод. Атрыманне вайскоўцам новага статусу паводле дзедаўшчыны ў кожнай частцы можа мець сваю традыцыю, аднак сутнасць аднолькавая: салдат здымае порткі а дзед б’е яго рамнём з бляхаю. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі для kurjer.info
Перавод. Атрыманне вайскоўцам новага статусу паводле дзедаўшчыны ў кожнай частцы можа мець сваю традыцыю, аднак сутнасць аднолькавая: салдат здымае порткі, а дзед б’е яго рамнём з бляхаю. Малюнак: Габрыель Прэабражэнскі для kurjer.info

Чытачу

Інфармацыя, выкарыстаная ў дадзеным артыкуле, грунтуецца на маіх асабістых назіраннях і на словах тых, хто праходзіў тэрміновую службу ў беларускім войску з 2014 па 2016 гады. Сапраўдныя героі артыкула пажадалі застацца невядомымі, таму імёны выкарыстаны несапраўдныя. Малюнкі выкананы мастаком Габрыэлем Прэабражэнскім.

Важна разумець! Сітуацыя з прысутнасцю «дзедаўшчыны» ў падраздзяленні можа вельмі хутка змяняцца! Гэта адбываецца пад уплывам новага прызыву ці змены камандвання і яго стаўлення да гэтае з’явы.

Трэба адзначыць, што сёння Міністэрства абароны больш жорстка рэагуе на такія выклікі, а стаўленне з боку афіцэраў змяняецца ў пазітыўным кірунку. Прадпрымаецца комплекс захадаў па супрацьдзеянню «дзедаўшчыне» ў войску. За такія паводзіны, асабліва з прычыненнем фізічнай шкоды, салдат можа лёгка панесці крымінальную адказнасць і нават пазбавіцца волі на пэўныя тэрміны.


Каментар праваабаронцы

Юрый Мяцельскі, праваабаронца, чалец РПОО «Беларускі Хельсенскі Камітэт». Фота: Сяржук Кійко
Юрый Мяцельскі, праваабаронца, чалец РПОО «Беларускі Хельсенскі Камітэт». Фота: Сяржук Кійко
Юрый Мяцельскі, праваабаронца, чалец РПОО «Беларускі Хельсенскі Камітэт»: «Вайскоўцы абмежаваны ў правах болей, чым іншыя грамадзяне, бо падначалены патрабаванням вайсковага абавязку. Але, усё ж, патрапіўшы на службу, яны застаюцца людзьмі і грамадзянамі, таму выкананне асноўных чалавечых правоў гарантуецца без абмежаванняў. Немагчыма адмена права на жыццё, забаронены катаванні, жорсткае ці зняважлівае абыходжанне, забаронена рабства і выкарыстанне працы вайскоўцаў у невайсковых мэтах. Прафесія вайскоўца можа захаваць сваю годнасць толькі пры ўмовах павагі да правоў чалавека.

Калі парушаюцца правы, можна звярнуцца за дапамогай да вышэйшага камандвання. Зварот у пракуратуру і суд будзе яшчэ больш эфектыўным. Лепш за ўсё гэта рабіць у пісьмовай форме, асабіста ці заказным лістом. Недзяржаўныя праваабарончыя арганізацыі таксама могуць дапамагчы, у тым ліку і юрыдычна.

Салдатам тэрміновай службы забаронена мець мабільны тэлефон, з часткі выпускаюць зрэдку, а паштовае ліставанне можа кантралявацца, што істотна абмяжоўвае салдат у магчымасці звярнуцца за дапамогаю.

Выправіць сітуацыю, я лічу, можна стварэннем эфектыўнага інстытута грамадзянскага надзору за Узброенымі сіламі, як сродка забеспячэння выканання правоў вайскоўцаў і супрацьдзеяння дзедаўшчыне».

49 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
За справедливость!
За справедливость!
19 марта 2017 09:42

Предположу, что без дедовщины командование подразделения справиться с насаждением воинской дисциплины не сможет. Первые помощники офицеров и прапорщиков — сержанты. Они и деды — это практически одно и то же. Они живут в подразделении круглые сутки и все издевательства происходят под их контролем.

Генадзь
Генадзь
19 марта 2017 10:11
Ответить на  За справедливость!

«Они (сержанты) и деды — это практически одно и то же» — За справедливость!, а Вы вообще служили срочную службу?

За справедливость!
За справедливость!
19 марта 2017 12:24
Ответить на  Генадзь

К чему допрос? На личности перейти желаете?

Генадзь
Генадзь
19 марта 2017 14:40
Ответить на  За справедливость!

Да боже упаси! Просто утверждать, что дед и сержант = это практически одно и то же… Да молодого сержанта после учебки дед просто нахер пошлет.
И дисциплину навести можно без дедовщины. Для этого просто нужно соблюдать устав и нести службу. Не знаю, как сейчас, а тогда офицеры получали и достойную зарплату, и в сорок с небольшим, молодыми и здоровыми мужчинами, шли в отставку. За то, что службу несут, с ненормированным рабочим днем, а не за то, что водку пьянствуют и безобразия нарушают. А то первокурсник мамкиными пирожками еще какает, а уже — скорей бы закончились эти четыре года — в войско и свалить все на дедов.

За справедливость!
За справедливость!
19 марта 2017 15:10
Ответить на  Генадзь

Мы же вместе не служили, поэтому жизненный опыт у нас разный. У вас может сержанты были все из учебки (куда они потом девались только, через пол-года, год, полтора?) и не доживали до дембеля. А у нас сержантов выращивали в части из ефрейторов. Бывает и так, если не в курсе:)))))))))) Да и подразделения бывают разные. Если в Центре применения АСУВ — подполковники, майоры и капитаны кругом, то в другом месте бывает 100 азиатов в роте, и не одного командира эскадрильи. Зато взводный алкаш. И т.д. и т. п. Вооруженные Силы СССР ох какие большие были…

Генадзь
Генадзь
19 марта 2017 15:31
Ответить на  За справедливость!

В курсе — сам из рядовых курсантов в старшие учебного взвода скоканул:) Кстати, взвод был с характером — двое моих предшественников не справились.
И, да таки, слышал о разной службе. Было и лучше, чем у меня, было и хуже (Хуже чем к солдатам на БАМе относились — вот этого не доводилось слышать.). Слышать приходилось о дедовщине, хуже, чем у нас в Киеве, даже от тех, кто служил с оружием — погранвойска, Афган (да, слышал даже о таком).
Но в любом случае, как говорили нам офицеры, устав писан кровью и его надо соблюдать. А официальное название дедовщины — неуставные отношения.

Fak
Fak
19 марта 2017 11:16

Автор опуса Кийко служил у чыгуначнай брыгадзе, видел такой беспредел и молчал, небось и ему кровать расстилали и грошы передавали, когда в палагены перевели. А сейчас чё решил опосредованно признаваться, совесть замучила? Гони в прокуратуру, Сяржук, ты тут публично не одно уголовно наказуемое деяние озвучил.

Генадзь
Генадзь
19 марта 2017 14:58
Ответить на  Fak

У нас в Киеве один сгонял в прокуратуру. Ну да, солдата посадили, хотя должны были офицеров бы, ибо дедовщина — это, как заметил выше За справедливость!, способ насаждения воинской дисциплины офицерами. Так вот я пришел в часть, а он уже второй год служил — его чмырили и офицеры, и свои же сослуживцы. И молодым всей части его ставили в пример — вот стуканул, мол, смотрите — и его гоняют как собаку — потому как по уставу вот так страшно служить — а служить надо по понятиям — год потерпел — год сам над другими издеваешься. Вот когда уже в училище изучил устав, пожил по уставу и понял, что это хорошо и правильно, когда поспорил в курилках с однокурсниками, которые впервые портянку учились уже курсантами завязывать, что мол нужно служить, а не сваливать всё на дедов, как… Подробнее »

Fak
Fak
19 марта 2017 15:28
Ответить на  Генадзь

Кто там кого чмырил в Киеве сейчас не актуально, там и сейчас не все так просто. А вот Сяржук видно скоро к этим картинкам фамилии в присутствии следователя будет подписывать, или же статейку накропает, что это был его художественный вымысел, основанный на байках, передающихся из поколение в поколение в армии со времен суча.

Генадзь
Генадзь
19 марта 2017 15:40
Ответить на  Fak

В Киеве к солдатам относились очень душевно. Исключительно тепло и душевно. В Питере как бы было эдакое противостояние «сапоги-ботинки (бескозырки)», но относились гражданские то же с теплом. Вот на БАМе солдата за человека не считали ни местные бичи, ни офицеры.
Не скажу за сейчас, но и, да таки, многие вещи были и тогда. Требовать денег — этого как-то не было. Может потому, что тогда у солдат та и денег не было, а может это веяние времени. Некоторые вещи, как пряжкой по заднице, стоя на ножках табурет — это не унижение — это традиция — все проходили, здесь как бы не законно, больно, но не смертельно и не унизительно. А вообще служба в армии должна делать человека лучше. Если армия не делает молодого человека лучше, сильнее, человечнее — то такая армия плохая.

Dima
Dima
19 марта 2017 16:21
Ответить на  Генадзь

Генадзь, в училищах и академиях все, скажем так, одного призыва, на срочке же сейчас три периода службы. Поэтому там дедовщины быть не может, хотя я слыхал что в военной академии имеют место быть неуставные взаимоотношения. Чтобы исключить дедовщину, нужно отходить от срочной службы.

Генадзь
Генадзь
19 марта 2017 20:20
Ответить на  Dima

У нас в училище тоже были неуставные отношения — я схлеснуля с сержантом из другого взвода — он был выше и сильнее меня, поэтому мне пришлось работать головой и я ему сломал нос:)) Да, вот тоже это неуставные отношения. Хорошо у нас был один курсовой офицер, очень толковый мужик, капитан Усов — разрулил ситуацию на уровне личных извинений друг перед другом. Но это не дедовщина. Вот так отходить от срочной службы как бы и не так и просто. Но вот мое мнение, что срочной службы достаточно и трех месяцев — за три месяца, если учить, а не калечить психику и убивать время, можно научить всему тому, что необходимо бойцу — стрелять, маршировать, ходить строем, работать в команде, исполнять команды, изучить минимум для простого бойца-пушечного мяса. Если ежедневно, без выходных… Подробнее »

Dima
Dima
19 марта 2017 16:24
Ответить на  Генадзь

Считаю что уставы уже морально устарели. Вы же служили и должны знать, что уставом солдата можно сильнее загнобить чем дедовщиной.

Fak
Fak
19 марта 2017 17:41
Ответить на  Dima
Генадзь
Генадзь
19 марта 2017 20:06
Ответить на  Dima

Я не только служил, но еще в военном училище учил уставы — был предмет «Уставы», был на каждом курсе «класс уставов». Уставы должны были отлетать от зубов, как автоматная очередь. Поэтому я могу Вас заверить, что в уставах прописаны не только обязанности солдат, но и их права, не только прав сержантов и офицеров, но и их обязанности перед солдатами. Ну, если читать не «старшина роты обязан». а «старшина роты обезян»:))
Это как с Конституцей — ей же то же можно загнобить, если указывать только на обязанности граждан, но «забывать» о их правах и об обязанностях другой стороны договора. Да, если что-то устарело в уставе, то можно поменять. Кстати. уставы и меняются.

volf
volf
19 марта 2017 11:57

Мне пашанцавала у час службы у зараз акупаваным Крыме. Заусёды у казарме быу афiцэр цi прапарщык. Таму збіцця не было, але з анучай у руках даволі часта маладыя былi. Зрабіу проста, стары нi хацеу уставаць ноччу на тумбачку. Кiнжал яму да жівата, прыкалю да матрасу. Не, пайду у каравул i прыстрэлю. Налiлі ваду у боты зімою, ботам урэзау адразу паміж плеч падазронаму, той упау, доуга не мог падняцца. Пачалі баяцца, сказалі дурны, прыб'е.У каравул не ставілі.Не чапалi. Стау «вечны днявальны».Але не зламалі.Дачакауся дэмбеля. А потым маладых не чапау, са свайго узвода баранiу. Адрывалі ноччу мне падваратнічок з кембрыкам, тайна, баялiся. Убачыу бы, прыбiу. Некаторыя аж бокам абыходзілi.Зампаліт абяцау дысбат, а я яму ухмыляуся, кажу, навошта вам праблемы. I дачакауся дэмбеля. Чыстыя пагоны-чыстае сумленне.

Fak
Fak
19 марта 2017 15:00
Ответить на  volf

Гэта ты такi злостны, як Воук. Так сама хочешь кого-нибудь акупiраваць, чтобы все только на беларускай мове размаулялi, белчырвонабелымi флагами обвешивались и на пагоню молились.

volf
volf
19 марта 2017 16:14
Ответить на  Fak

Усё вельмі проста. Я у тэхнiкум паступіу у 15 гадоу, там у інтэрнаце старэйшыя курсы і морды нам білі і ежу адбіралі.А за год да арміі пачау фізічна да яе гатавацца. Маральна быу гатовы. Розныя кросы, турнiк, штанга. А потым, як дзедам стау, гаварыу свайму прызыву, вось над вамі здзекваліся, табе добра было? А сам чаго так робiш? Не ведаюць, што сказать. Нас … і мы будзем. А сумленне ёсць, пытаю? Цішыня у адказ. Ну, а борзых маладых, дак кажу сяржанту, стау яго на тумбачку. Дзяжурнаму па роце-кепска твой днявальны робіць, аддай яго старшыне роты. Той сокi так выціскау, што жаданне усялякае у іх прападала.І усё па уставу можна зрабіць.А БЧБ наш родны сцяг, як у Расіі трыкалор.

Fak
Fak
19 марта 2017 23:10
Ответить на  volf

Няужо ты пад БЧБ нарадзiуся i всю жизнь прожил?

Kron
Kron
20 марта 2017 00:17
Ответить на  Fak

Спорить безсмысленно, таких не переубедить. Можно наказать или победить с применением большей силы, но всеравно останется при своем. Да он и сам про себя пишет, что упёртый и злопамятный.

volf
volf
21 марта 2017 08:09
Ответить на  Kron

Ёсць у мяне сябра, майстар спорта па боксу. Паспабавау з ім))).Гаворыць ён мне, цябе б’юць, а ты усе роуна лезеш. Але ж і я крыху я парыхтавау, ледзь-ледзь.А потым па стакану, я кроу змыу, пасмяяліcя і усё. У жыццi карыстаюся 10 запаветамі, якія на м Бог дау і не маю ні на каго зла. Так што наконт злой памяці-міма касы. А што упёрты, то ёсць такое. Але з начальнікам паладзіу і са сваімі падначаленымi таксама. А армія-проста не маё.

volf
volf
21 марта 2017 07:58
Ответить на  Fak

Спачатку пад сцягам СССР, потым крыху пад родным, цяпер пад заходам над балотам.І, мабудзь, пад ім і памру, але свае веды і погляды унукам перерадам. А Вы вывучайце гiсторыю сапраудную. Калі цікавіць гісторыя Расii, то чытайце Галдэнкова, там і пра ВКЛ многа напісана.

2015 was here
2015 was here
19 марта 2017 16:46

АГЛ казау што дедаушчыны практычна няма. Мо и прау Фак, што сяржук байки перадае?

Fak
Fak
19 марта 2017 17:16
Ответить на  2015 was here
2015 was here
2015 was here
19 марта 2017 21:15
Ответить на  Fak

Однако Сяржук таких страхоу панаказау што я не бачыу и палавины таго и у савецкай армии.

2015 was here
2015 was here
19 марта 2017 16:48

А яшчэ я слышал байки про гомосексуализм у войску. правда это было в СССР.

Александр
Александр
19 марта 2017 22:52

Статейка выдумана из пальца, чтобы об этом писать, нужно пройти это. А статья из басен от якобы «дедов» рассказанных лет так 25 назад. И в данный момент — пропагандирует данный вопрос, о котором в ВС РБ и не снилось.

☭_СиМ_☭
☭_СиМ_☭
20 марта 2017 11:24
Ответить на  Александр

Из пальца не выдумывают, а высасывают))Всему вышеописанному свидетелем не был, но кое-что мои сослуживцы прошли в конце 90-х. Тот же перевод бляхой по заднице. Традиция такая, молодежь даже гордилась, что их перевели. Правда происходило это просто лежа на кровати, а не как тут, раком на ножках табуретки. Что интересно, даже мой сослуживец, которому было 26 лет, бывши до службы преподом в школе, тоже захотел пройти эту процедуру)). «Лося» изредка дедули пробивали, но без фанатизма, крокодила сушили (без ножа естественно). А еще был «дембельский поезд», так это вообще театральное действо))) На «чепок» молодых тоже гоняли за покупками, но опять же без особого зверства и деньги последние не отбирали. Это все было в учебке. А вот в линейных подразделениях типа мостового и путевого батальонов (по рассказам там бывавших) все… Подробнее »

Александр
Александр
20 марта 2017 23:18
Ответить на  ☭_СиМ_☭

Имеет место быть… Сегодня только в таких рассказах и дешевых сериалах.

Fak
Fak
21 марта 2017 07:33
Ответить на  Александр

Впечатлительный щелкопер Сяржук просто попал под влияние Виталя. Вон на собрании по переименовании улицы он как его личный манкурт себя вел и команды его выполнял, армейская дзядуха отдыхает.

☭_СиМ_☭
☭_СиМ_☭
21 марта 2017 10:11
Ответить на  Александр

Никогда не говори «никогда». За всю армию ты знать не можешь. Не настолько наша жизнь поменялась (а точнее вообще не поменялась, если не считать технической оснащенности всякой электроникой), что бы это явление в армии исчезло. А вот у племяша и поинтересуюсь, когда вернется, было у них что-то подобное или нет.

2015 was here
2015 was here
21 марта 2017 14:05
Ответить на  ☭_СиМ_☭

Поменялось.Чучмеков в армии уже нет. Они не желали полы мыть-дескать женская работа и их унижает потому и других заставляли. Нет гордых чеченцев, осетин и прочих россиян с давними уголовными традициями.

☭_СиМ_☭
☭_СиМ_☭
21 марта 2017 15:28
Ответить на  2015 was here

Я служил, когда черных в войсках давно уже не было. За месяц до призыва в нашей части свои же бульбаши довели парня до петли из ремня на дереве, что в саду буквально в 200−300м от 2 школы. Как раз перед нашим призывом мостовой батальон увезли из части на демаркацию границы. Дедули (а они у нас все сержантами были) нам рассказывали, что даже сержанты старослужащие из учебных батальонов туда старались нос не показывать, т.к. можно было табуреткой по черепу схлопотать. Перед окончанием службы в части обосновался путевой батальон, тоже с какого-то объекта народного хозяйства перевели. Там порядки тоже резко отличались от наших учебных. Вот тебе и чучмеков не надо, свои хуже. За сейчас не берусь судит, но что было, то было.

Генадзь
Генадзь
21 марта 2017 11:39
Ответить на  Александр

Александр, Вы не следите за новостями — ежегодно в разных частях РБ всплывают скандалы — то вымогательство денег, то издевательство. то сильные побои. Это то, что всплывает. Конечно, по тому, что я слышал от тех, кто служил уже в беларусской армии, это и близко не стояло возле того, что было в СА. Оно и понятно, и Беларусь по размеру не СССР, и материнские комитеты, и все же командование войск борется с этим явлением, в отличие от командования СА. Но такие явления имеют место быть. И один факт всплывший в прессе нанесет больше вреда престижу армии, чем сотня вот таких рассказов.

Александр
Александр
22 марта 2017 00:58
Ответить на  Генадзь

Вы, путаете армейскую дедовщину и обычный криминал. И если служили (в нормальной части) должны в этом разбираться. Сейчас служат два племянника — и думают остаться. Что-то подобное, даже и не рассказывают. Это уже история. А кто охотиться за грязью — всегда её найдет. А в армии всё зависит от Командира.

Генадзь
Генадзь
22 марта 2017 09:26
Ответить на  Александр

Т.е., Александр, Вы полагаете, что грубое нарушение закона (а уставы — это армейские законы), причем осознанное и системное, не является прямой причиной криминала? Да, все зависит от командиров (а не одного командира) и именно из-за того, что еще в далеком 84 я эту мысль высказал на комсомольском собрании курса, у меня и возник конфликт в училище. Но еще зависит и от настроения в обществе — если в обществе считается нормой жить не по закону, а по понятиям, то и в армии будет так же. Что значит «нормальная часть»? Вот я служил в трех частях = в учебке в Чернигове, в Киеве в рембате и на БАМе. Да, на БАМе был полный сюрреализм, но о чём то подобном я слышал и от тех, кто служил в других войсках, той же мотопехоте. Но вот самый сильный удар по психике и по моему представлению о советской реальности я получил в учебке, где, понятно, никакой дедовщины… Подробнее »

Александр
Александр
22 марта 2017 22:38
Ответить на  Генадзь

Ну, вот, вы и нашли положительное даже в той «армии», которую судьба дала пройти. Стали же человеком, а представьте, что всё это время «просидели в землянке, вышивая крестиком» … что могло стать. А о том, что в грубом нарушении закона есть положительная изюминка… я не писал. Нормальные войска — это войска занимающиеся делом, по своему статусу, где солдат пришел к койке и выпал в осадок до подъема. И старослужащий и новобранец. И времени нет на выдумывание, как унизить сослуживца, при этом осознает, что в «нужной» ситуации он подставит плечо или ему нужно помочь. 34 календарных года с солдатом, ни одного 200 и под статьей. И поверьте — были и есть такие войска. А анекдотов в стиле «служил — знаем» у меня на десяток сериалов наберется. Есть теорема: кто больше об этом трубит — сам этого не видел… Подробнее »

Генадзь
Генадзь
22 марта 2017 23:40
Ответить на  Александр

Э не, Александр, я не «стал человеком», а смог остаться человеком. Невзирая на все старания офицеров в четырех разных частях убить во мне человека. И я не вышивал бы крестиком. не пойдя в армию, а учил бы умному, доброму, вечному, а заодно и собирать сложную авиационную технику. Пользы и для общества, и для страны, и для меня было бы куда как больше. И что значит в Вашем тексте взятая в кавычки слово «армия». Я что, не служил по Вашему. Или есть Армия и «армия». И как Вы представляете вот эту нормальную армию. И что, вот те сотни человек, с которыми я разговаривал о их службе, лгали, говоря, что армия — дурдом. Там разные войска были. Знаете. Александр, как в войсках называли обязательную к просмотру передачу «Служу Советскому Союзу»? «В гостях у сказки», т.к. кто служил, точно знал — там показывают сказки.… Подробнее »

Александр
Александр
23 марта 2017 22:13
Ответить на  Генадзь

Есть такие войска, звери, им даже оружие не дают — стройбат называется. Геннадий, вы пишите о той СА, в которой побывали. Я вам верю, и во многом могу подтвердить слова о нарушениях и криминале. 29 лет был во всех частях дознавателем. Единственный свой вывод сделал на этом круге, что пока существует военная прокуратура и военный суд — дедовщина будет, будет под любой личиной. Но здесь обсуждение статьи, автор которой желает выдать ТО за ЭТО.

Александр
Александр
23 марта 2017 22:14
Ответить на  Александр

У нас было очень много народа в погонах (даже генеральских), а раз погоны — все считали — это армия.

Генадзь
Генадзь
23 марта 2017 23:43
Ответить на  Александр

Да какая разница, Александр, стройбат-нестройбат. У меня одногрупник служил в авиации, как он говорил «хвосты самолетам заносил», по факту убирали взлетно-посадочную полосу, обкашивали, подсобные работы — обслуга. Большинство либо связь, либо ПВО — просто дежурства. А между дежурствами тупое убивание времени. Двое только служили — один еще в техникуме занимался стрелковым спортом — штурмовик в десанте, второй в мотопехоте где-то в Средней Азии, толь готовили в Афган, толь у них в дивизии так принято было — не выяснял, но он говорил, что почьти всю службу месяцами то в горах учения, то в пустыни. А так в основном, как узнавал, то службы той пару месяцев, а остальное — пустое убивание времени. Отсюда и дурь. Почему и написал выше, что армия нужна, призыв нужен для всех, кроме не годных. Но три месяца достаточно. Но этих три месяца… Подробнее »

volf
volf
21 марта 2017 08:18
Ответить на  ☭_СиМ_☭

Вось гэта прауда. Я i сам бляхай атрымау ад стараслужачых, але стоя.Традыцыя.Калі будзеш стаяць за сябе, то хоць гэта вельмі не падабаецца, але застанешся чалавекам. Ніхто не павінен прынiжаць тваю чалавечыю годнасць. Ёсць уставы, па якім гэта забаронена. Але i па уставу можна так, што мала не будзе))).

Генадзь
Генадзь
21 марта 2017 11:48
Ответить на  ☭_СиМ_☭

У нас переводил вот так же рачком на ножках табурета. С одной стороны вроде процедура со стороны унизетельная, но как бы даже престижная. В мое время откосить от этого означало остаться впрежнем ранге — никто на это не пошел бы.
Другое дело кто и как бил. У нас деды были интеллигентые, клультурные люди, били, конечно так, чтобы зад был красным, иначе деды из других взовдов не поймут, но без зверства. А вот в других были такие садисты, которые старались молодого так с оттягом секануть, чтобы кожу до крови. Уже их деды останавливали, мол покалечишь, потом прокуратура будет разбираться со всеми.
А на БАМе пофиг — тебя убить могли и перевести стрелки, что сам упал и разбился.

☭_СиМ_☭
☭_СиМ_☭
21 марта 2017 13:09
Ответить на  Генадзь

Наш замполит про БАМ малость рассказывал. Там действительно солдат за людей не считали. Ну и они соответственно не пылали любовью к командованию. Могло произойти и происходило все, что угодно.

Генадзь
Генадзь
21 марта 2017 14:07
Ответить на  ☭_СиМ_☭

Что да, то да. И с солдатами, и с офицерами. Там правда и контингент был особый, во всяком разе в моей части — в основном южные братья, но не те, кто, как в учебке «до года не понимай, а после года — не положено», а именно «человек с гор за солью спустился, а его раз, и военком поймал», т. е. люди, которые и слабо разговаривали на русском, и слабо понимали. В хозвзводе был замок казах Балсамбеков, вроде вот так там на баме не авторитетного, тупого сержантом не поставят, а он мне реально расскзывал про песчаных человечков, живущих в пустынях, про что-то типа зомби. Причем когда я смеялся с недовером, он обижался. злился, говорил, что я ничего не понимаю. Дикость. А славяне процентов на 70 по одной, а то и две судимости. Соответственно в «черных «ротах было землячество, активно используемое офицерами, а в ротах, где большинство славян… Подробнее »

☭_СиМ_☭
☭_СиМ_☭
21 марта 2017 15:11
Ответить на  Генадзь

Вот-вот его слова один в один «человек с гор за солью спустился, а его раз, и военком поймал»))) Еще говорил про чеченцев и дагов. Мол пока наши под деревьями валяются и курят да от занятий отлынивают, те в свободное время оружие разбирают-собирают, да спортом усиленно занимаются. В итоге результат этих занятий стал известен в 90-е.

Генадзь
Генадзь
21 марта 2017 19:28
Ответить на  ☭_СиМ_☭

Да, и по чеченам соглашусь. Вообще то вот именно там начал их сильно уважать. Конечно они из родо-племенного строя, но с понятиями. Когда меня проверяли на право качать права (я ничего не качал, я и сержантом сильно не хотел быть - да связист, да начальник радиостанции, но не замок, т.к. уже не только за себя — за взвод в ответе, а это налагает определенноые обязанности. определяет поведение), то я как бы вне закона оказался, т. е. бить меня мог любой желающий. Так вот казахи, узбеки, таджики — те да, не проминали толпой навалиться, сбить с ног и месить, пока у них сил хватало. Причем ежели где-то в таком месте, что только в фронт, там они слабо и начинают — пойдем выдем мах намах. Понимаешь, что как только выйдешь с узкого места, так сзади толпой и налетят, но в той ситуации… Подробнее »

ingenegr
ingenegr
21 марта 2017 11:03

Такое впечатление, будто она не осталась (дедовщина), а расцвела буйным цветом.))) От безделья, или как? Дисциплина и порядок в армии должны быть по определению. А наводит его тот, кто хочет. Иногда этот принцип не совпадает с «кто должен».)))

☭_СиМ_☭
☭_СиМ_☭
21 марта 2017 15:37
Ответить на  ingenegr

«Інфармацыя, выкарыстаная ў дадзеным артыкуле, грунтуецца на маіх асабістых назіраннях і на словах тых, хто праходзіў тэрміновую службу ў беларускім войску з 2014 па 2016 гады.» Т. е. собрал все в кучу и выложил в одной статье. Вот и создается впечатление, что все погано. Но это не так естественно. Той дедовщины уже нет. Но явление превосходства старшими призывами над младшими в той или иной степени остается и будет оставаться. Армия «болеет» теми же болезнями, что и наша «гражданка». а она ой как далеко от идеала.