Дарослыя пісалі дыктоўку па-беларуску

1
Фота: Уладзімір Амяльчэня
Фота: Уладзімір Амяльчэня

У вячэрні час серады, 15 сакавіка, у памяшканні Беларускага незалежнага прафсаюза (Салігорск) дарослыя людзі пісалі дыктоўку па-беларуску — з кніжкі «Эклізіяст» Францішка Скарыны.

У дыктоўцы прынялі ўдзел шахцёры, настаўнікі, выхавацелі дзіцячых садкоў, непрацоўныя пенсіянеры.

170316_diktant_01
Дыктаваў тэкст Мікалай Курыльчык, старшыня абласной Рады грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы». Фота: Уладзімір Амяльчэня

Урок быў не доўгім, але, па водгуках удзельнікаў, цікавым. Многія ўспаміналі правілы беларускай граматыкі, знаходзіліся такія, што аспрэчвалі беларускасць перакладу некаторых слоў.

Реклама

ДАВЕДКА. У Беларусі грамадскія актывісты (звычайна – сябры ТБМ) праводзяць дыктоўкі, якія прымяркоўваюцца да розных дат. 21 лютага (Дзень роднай мовы), 15 сакавіка (Дзень Канстытуцыі), 25 сакавіка (Дзень волі) і інш.

Звычайна дыктоўкі праводзяць з мэтай прыцягнуць увагу беларусаў да роднай мовы – каб яна была не забыта і часцей ужывалася ў паўсядзённым жыцці.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
volf
volf
16 марта 2017 23:27

Малайцы.Шкада,што даволi мала народу.Не ведаць родную мову сорамна.