Бортнікі зляцеліся ў Салігорск

0
СПАДРУЧНА. Гэта хатка і для пчол, і для бортніка, які вывез пчаліную сям'ю на луг. Фота: Уладзімір Амяльчэня
СПАДРУЧНА. Гэта хатка і для пчол, і для бортніка, які вывез пчаліную сям'ю на луг. Фота: Уладзімір Амяльчэня

У традыцыйным з`ездзе пчаляроў Беларусі і замежжа, які праходзіў у Салігорску 11−12 са­ка­віка, прынялі ўдзел крыху менш за тысячу аматараў і прафесіяналаў пчалярства, навуковых супрацоўнікаў з Беларусі, Балгарыі, Польшчы, Швецыі, Літвы, Латвіі і Расіі.

170315_pchely_03
НАВІНКА. Сучасная шасцікасетная медагонка працуе ад акумулятара. Каштуе больш за дзве тысячы рублёў. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Шмат бортнікаў прывезлі на паказ свае новыя распрацоўкі для ўтрымання пчол. Навуковыя супрацоўнікі выступілі з дакладамі па барацьбе з захворваннямі пчол. Замежныя прадстаў­нікі расказалі пра аргані­за­цыю пчалярства ў сваіх краінах і падтрымку пча­ляроў дзяржавай. З’езд пацвердзіў статус навукова-практычнага мерапрыемства, арганізаванага Салігорскім аб’яднаннем «Бортнік».

У бліжэйшым нумары «Кур'ера» чытайце інтэрв'ю з аматарам-пчаляром.

ШТО ХВАЛЮЕ. Большасць размоў у бортнікаў аб пчаліных хатках
ШТО ХВАЛЮЕ. Большасць размоў у бортнікаў аб пчаліных хатках
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии