Канцэрт «VOLSKI 172» у Вільнюсе

0

8 мая (вялікія выходныя) ў Вільнюсе Лявон Вольскі прадставіць праграму «172», у межах якой прагучаць лепшыя песні за ўсю кар’еру музыкі: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка». Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

У канцэрце прымуць удзел Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Аракелян, а таксама нарвежскія музыкі Снорэ Бергеруд, Бьёрн Холмслэнд і Сіндрэ Скэе, з якімі Лявон Вольскі запісваў альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). Выступ адбудзецца ў клубе Vakaris Vilnius у цэнтры Вільнюса.

«172» — гэта не толькі самая простая адлегласць паміж Мінскам і Вільнюсам, але і прыблізная колькасць хвілін у канцэрце.

Реклама

Дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы, беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 7 да 9 мая, уключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства.

Квіткі: 49 рублёў (танцпляц), 69 рублёў (месца за столікам).

Продаж квіткоў без камісіі: офіс ІП Каспяровіч Д. А., г. Мінск, вул. Кульман 9, (гандлёвы цэнтр «Манетка» каля Камароўскага рынку) чацверты паверх, каб. 1, уваход з вуліцы, дзверы правей ад кавярні Wine and Beer.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki. by, а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Пляцоўка: клуб Vakaris Vilnius — Вільня, вул. Stulginskio, 8.

Пачатак мерапрыемства: 19.00, уваход з 18.00.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии