З нядаўняга часу Цэнтр рамёстваў перасяліўся ў будынак, у якім раней было кнігасховішча Старобінскай бібліятэкі.
«Цеснавата. Але мы рады пераезду, бо знаходзімся пры дарозе Мікашэвічы-Мінск. Часам хто-небудзь з праязджаючых зойдзе і купіць наш сувенір, – кажа майстар і прадавец лаўкі Алена Валодзька. – Але большая частка нашай працы – гэта падарункі «высокім» гасцям горада.
Атрымалі вялікі заказ на выраб гербаў горада. А яшчэ шыем нацыянальныя касцюмы артыстам, асобныя вышыванкі.


Шмат робім сувенірнай прадукцыі, напрыклад, для жанчын завушніцы і іншую дробязь.
Нам не хапае рэкламы, каб паспяхова прадаваць зробленае. Не хапае плошчы для ганчарнай справы. Спадзяёмся, што з новымі дазволамі рамеснікам нашы справы палепшацца».



