Плачуць ці радуюцца таполі, калі іх абразаюць

0
Фота: Уладзімір Амяльчэня
Фота: Уладзімір Амяльчэня

Па дарозе з вёскі Пагост, што на заходнім беразе ракі Случ, у Салігорск дарожная служба пачала абразаць таполі, шмат якія пагрозліва навісалі свамі кронамі над дарогай ужо не адзін год.

Здаралася не раз, што пры моцным ветры дрэвы падалі на дарогу. Не помню сам, не знайшоў сведак, якія б сказалі, што пры гэтым былі трагедыі. Мяне цікавіла пытанне, калі гэтыя дрэвы былі пасаджаны і кім.

Вось што расказалі жыхары вёскі Пагост, якіх сустрэў выпадкова пры распілоўванні зрэзаных дрэў: «Мы адразаем тоўстыя часткі дрэў, якія адпілаваны пад корань. На гэтых зрэзах будзем спрабаваць вырошчваць грыбы-вешанкі. Самі дрэвы былі пасаджаны пры будаўніцтве горада Салігорска. Раней пад гэтай дарогай была вясковая палявая.

Реклама

На павароце, што на ўсход, быў з’езд на мельніцу і паварот на захад у напрамку вёсак Мяцявічы, Чыжэвічы і Старобін.

Тая, першая дарога была таксама абсаджана дрэвамі. Пры быдаўніцтве Салігорска дарогу пашырылі, падсыпалі гравіем і заасфальтавалі. Тыя дрэвы, што былі пры ёй, зрэзалі. Яшчэ месцамі можна бачыць старыя пні.

Тады пасадзілі новыя дрэвы. Цяпер ім не больш за 60 гадоў. Яны абрастуць маладым голлем і будуць доўга ўпрыгожваць дарогу.

Абрэзана больш за паўсотні дрэў. Нам невядома, плачуць яны ці радуюцца… Старыя людзі кажуць, што дрэвы пры гэтым амаладжваюцца.

Вядома, што людзі, якія будуць ехаць ці ісці па дарозе, будуць радавацца, што на іх не ўпадзе дрэва, моцна нахіленае да дарогі".

170221_tapoli_02
Фота: Уладзімір Амяльчэня
170221_tapoli_03

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии