У Любанскім лясгасе алені адказаліся ад свабоды

1
Фота: Уладзімір Амяльчэня
Фота: Уладзімір Амяльчэня

Цікавую з’яву давялося назіраць у Любаньскім лясгасе: высокародныя алені не выйшлі з вальера на свабоду. Гэта адбылося на тэрыторыі Калінаўскага лясніцтва 15 лютага.

Раней: В Любанском районе через год оленей выпустят на волю

Вось што расказаў «Кур'еру» Валерый Сухнат, галоўны ляснічы Любанскага лясгаса: «Згодна праграмы „Беларускі лес“, у якой ёсць пункт „Рассялення дзікіх жывёл“, наш лясгас у 2016 годзе купіў 45 высокародных аленяў у Бярэзінскага лясгаса: 19 самак, тры самцы і 23 падлеткаў. За год у стадзе нарадзіліся 5 малых алянят. Вось гэтае стада ў 50 трэба было адпусціць на вольныя хлябы ў лясную пушчу. Але яны адказаліся, за вароты вальера іх не здолелі выгнаць нават супрацоўнікі лясгаса».

170216_olen-2
Фото: Уладзімір Амяльчэня
Па плану на гэты год лясгас купіць новую партыю з 62 аленей, толькі ўжо ў другой гаспадаркі. Далі згоду прадаць жывёл аленяводы з Літвы, Латвіі і Белавежскай пушчы. На гэта з дзяржаўнага бюджэту выдзяляецца 156 тысяч рублёў.

170216_oleni-3

Реклама

170216_oleni-6

170217_oleni0005

«Пакуль аленей з вальера выганяць не будзем. Мы іх ціха выведзем па кармавым дарожкам. Яны тады хутка зразумеюць, што такое свабода. Недалёка ад вальера ў лесе пабудавалі другія кармушкі. У іх ёсць корм, соль-лізунец. Дзікія козы ўжо прыходзяць да іх падсілкавацца. Пойдуць і нашы гадаванцы. Першыя дні і нядзелі яны далёка ад вальера адходзіць не будуць. Практыка паказвае, што пазней яны разаб’юцца на малыя гурты, дзе важаком будзе адзін самец, далёка і надоўга дазволяць сабе адлучацца ад вальера, але заўсёды будуць вяртацца на тое месца, адкуль выпушчаны на волю, каб нарадзіць тут сваіх алянят, — кажа суразмоўца. — Звяртаюся да наведвальнікаў лесу, каб у лес не прыходзілі з сабакамі. Кожны адпушчаны сабака будзе застрэлены».

170217_oleni0001

170217_oleni0002

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Александр
Александр
19 февраля 2017 22:52

Правильно и сделали. Перебьют браконьеры.