Як слуцкія валанцёры дапамагаюць бадзяжным жывёлам

2

На вуліцах Слуцка каля пад’ездаў і крамаў амаль кожны дзень можна заўважыць безгаспадарных сабак і катоў, якія выпрошваюць у жыхароў і наведвальнікаў ежу. Невялікая суполка слуцкіх валанцёраў спрабуе вырашыць праблему бяздомнасці бадзяжных катоў і сабак, а таксама паменшыць іх колькасць праз стэрылізацыю — сваімі высілкамі, без дапамогі дзяржавы.

170214_dik_03
Дзік у аўтамабілі. Фота: Новы Час
170214_dik_02
Сабакі чакаюць новага перасяленца Дзіка
— Асноўная мэта нашай працы — захаваць жыццё бяздомнікам і знайсці ім гаспадара, — распавядае Надзея Пашко, якая яшчэ ў 2012 годзе стварыла адмысловую групу «УКантакце» дзеля аказання дапамогі бяздомным хатнім жывёлам. — Усё пачалося з уладкавання цэлай гайні сабак, якія бадзяліся па вуліцах горада. Далі аб’яву пра пошук гаспадароў у інтэрнэце і папрасілі пра дапамогу — людзі адгукнуліся. Дапамаглі сабакам, а пасля пачалі падбіраць і бяздомных катоў. Зараз суполка неабыякавых людзей мае прыкладна 2000 падпісчыкаў, але актыўнымі валанцёрамі з’яўляюцца толькі каля 10 чалавек.

Ранее на kurjer.info: «Надежда Пашко: жестокость по отношению к животным — удел слабых«

170214_dik_01
Каты ў часовым прытулку ў адной з валанцёрак
Найлепшая памочніца Надзеі — Насця Туравец. Яна далучылася да валанцёраў у мінулым годзе. Апрача свайго ката, Насця часова ўтрымлівае яшчэ пяць, якім шукае гаспадароў. У іх чаканні ўсе вулічныя каты праходзяць ветэрынарны агляд і стэрылізацыю. Многім жывёлам патрэбная сур’ёзная медыцынская дапамога, якую ім аказваюць у тым ліку валанцёры.

Маштаб дапамогі, якія валанцёры аказваюць бяздомнікам, уражвае: толькі за 2016 год былі ўладкаваныя каля 100 жывёл. Яны знайшлі прытулак і клапатлівых гаспадароў.

Реклама

Зараз сваіх гаспадароў чакаць яшчэ 17 катоў і 7 сабак.

170214_dik_07
Мілка чакае свайго гаспадара, які яе не кіне
Займець сабачае шчасце і стаць верным сябрам чалавека ўдаецца не ўсім падапечным. Насця Туравец распавяла пра сабаку Мілку, якую ў маі 2015 года валанцёры падабралі каля цукрова-рафінаднага заводу. Мілка была напалову паралізаваная і з агнястрэльнай ранай. Пасля ветэрынарнага агляду і рэнтгенаўскіх здымкаў мінскія ветэрынары канстатавалі, што выцягнуць кулю з сабакі не атрымаецца, паколькі аперацыя можа прывесці да поўнай паралізацыі жывёлы, і нават смерці. Аднак дзякуючы парадам іншага ветэрынара сабаку ўдалося падлячыць, і зараз Мілка бегае, нягледзячы на кулю. Хоць і крышку прыпадае на адну нагу.

Исследование «Кур'ера»: насколько эффективны посты о животных в соцсетях

Мілцы з гаспадарамі не пашанцавала тройчы: спачатку яе кінулі паміраць з куляй, іншыя гаспаары, якія яе ўзялі, таксама хутка нацешыліся і вярнулі назад, а трэцім не спадабалася, што яна душыць курэй. Зараз Мілка знаходзіцца на адной са станцый тэхнічнага абслугоўвання — ахвотна дапамагае ўладальніку вартаваць яго гаспадарку, а дзяўчаты дапамагаюць з яе ўтрыманнем. Дарэчы, валанцёры вельмі ўдзячныя ўладальніку гэтай станцыі, паколькі ён дазволіў прывезці на часовае ўтрыманне яшчэ 4-х сабак, якім зараз шукаюць прытулак.

170214_dik_06
Каты ў часовым прытулку ў адной з валанцёрак
12 лютага суседам вясёлай і дружалюбнай Мілкі па будцы стаў Дзік, які, нягледзячы на сваё сірочае жыццё, на людзей не злуецца і мірыцца са сваім становішчам.

Дзіка яшчэ шчанюком падкінулі на пляцоўку па будаўніцтве дрожджавага заводу ў Слуцку. Зараз асноўнае будаўніцтве скончылася, і сабака стаў там не патрэбны.

Маціяс, нямецкі інжынер і кіраўнік рабочых, якія наладжваюць тэхналагічнае абсталяванне на заводзе, дапамог дзяўчатам прывезці сабаку на часовае ўтрыманне на згаданае СТА.

Маціяс распавёў, што Дзік — сумесь дваровай сабакі з «лайкай» — вельмі дружалюбны, стойка перанёс свой пераезд. Маціяс ахвотна б узяў Дзіка да сябе, калі б гэта здарылася ў Германіі.

В тему: Слепой пёс не раз был на грани смерти: история неравнодушия

170214_dik_05
Дзік знаёміцца з сабакамі на СТА
Па словах Маціяса, у Германіі праблема бадзяжных сабак вырашана. Там кожны сабака мае свайго гаспадара, знаходзіцца на ўліку і не можа быць выкінуты на вуліцу без сур’ёзнага пакарання для яго гаспадара. Адсочваць уладальніка сабакі дапамагаюць спецыяльныя электронныя чыпы, якія каштуюць нядорага і ўжыўляюцца сабаку праз адмысловы ўкол. Паступова вырашаецца ў Германіі і праблема бадзяжных катоў — у гэтым пытанні спрацоўвае разумная сістэма ўзаемадзеяння дзяржавы і разняволенай грамадскай ініцыятывы.

Слуцкім ратавальнікам жывёл патрэбна ўсебаковая дапамога, як і ўсім добраахвотным ініцыятывам, якія займаюцца гэтай праблемай. Патрэбны людзі, якія любяць жывёл і маглі б узяць пад сваю апеку кінутых гадаванцаў, патрэбны валанцёры, патрэбна фінансавая дапамога на стэрылізацыю, часовае ўтрыманне і гэтак далей.

Больш падрабязна пра жывёл, якім патрэбны лекі і спагадлівыя людзі, можна даведацца ў адмысловай групе «УКантакце».

Ад дзяржавы валанцёры чакаюць сур’ёзнай асветніцкай і прапагандысцкай працы па фармаванні гуманных адносін да жывёльнага свету і ўдасканалення заканадаўства, якое датычыцца хатніх і бяздомных жывёл.

Лілія Яфімаўна Піленкава, старшыня праўлення мінскай недзяржаўнай арганізацыі «Выратаванне жывёл» паведаміла, што дзякуючы супольнай працы зацікаўленай грамадскасці і асобных дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў накіраваны адмысловы праект Закона «Аб абыходжанні з жывёламі», распрацаваны з улікам досведу развітых еўрапейскіх краін, якія паспяхова вырашаюць праблему бадзяжных жывёл на аснове разумнага заканадаўства і прынцыпаў гуманізму. Праект закону чакае свайго абмеркавання.


Исследование «Кур'ера»: Бродячие животные: усыпить нельзя оставить

160215_infografika02

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Светлана
Светлана
15 февраля 2017 00:15

Уважаемые редакторы газеты «Курьер». Подскажите пожалуйста, почему после статьи о волонтерах вы размещаете информацию, которая будет стимулировать умы людей в сторону бездумного умерщвления животных, а именно расчет и суммы на содержание приюта и просто на убийство (усыпление) животного. Какую цель вы преследовали все-таки этой статьей — простимулировать людей к помощи волонтерам или все же помочь тем, кто за не гуманный способ регулирования количества бездомных животных? Рисунок, который размещен в конце статьи, хорошо прилагать при долгосрочном расчете расходов и их динамике по мере осуществления масштабной программы стерилизации и сокращения количества бездомных животных.
Фактически, вместо того, чтобы помочь, вы усугубляете ситуацию и сводите на нет все усилия людей, которые пытаются нашей стране стать еще более цивилизованной.

Светлана
Светлана
15 февраля 2017 12:44
Ответить на  Светлана

Спасибо, что обратили внимание на критику и поправили.