У Мінску з’явілася вакансія з заробкам больш за $ 6 тысяч

0

У Мінску з’явілася вакансія з заробкам 12 095 рублёў (больш за $ 6 тысяч). У Слуцку і Салігорску ўсё больш сціпла: найбольшыя заробкі ў межах 800−1000 рублёў.

Сталіца

Адно з адкрытых акцыя­нерных та­ва­рыстваў шукае вы­со­ка­кваліфікаванага інжы­нера-праек­ціроў­шчыка са стажам працы больш за 7 гадоў (у тым ліку і ў замежжы), з валоданнем ан­г­лійскай мовай і без парушэнняў працоўнай дысцыпліны, перадае «Еўрарадыё».

Вакансія з рэкордным заробкам з’явілася на інфармацыйным партале дзяржслужбы занятасці.

Реклама

Яшчэ адно ААТ шукае ў сталіцы мастака-дызайнера камп’ютарнай графікі з заробкам 7800 рублёў у месяц. У іншае ААТ шукаюць намесніка гендырэктара, прапануюць заробак 6431 рубель.

У рэгіёне

На сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь «Кур'ер» знайшоў найбольш «хлебныя» ва­кансіі ў Слуцкім і Са­лі­горскім раёнах.

Па стане на канец мінулага месяца на Случчыне:

  • Вакансія з найбольшым заробкам 750 рублёў — на пасаду намесніка па вы­твор­часці аднаго з ак­цы­я­нерных таварыстваў раёна (месца працы — Белічскі сельвыканкам, в. Акцябр). Патрабуецца вышэйшая адукацыя.
  • Заробак 700 рублёў абяцае вакансія галоў­нага бухгалтара ў адно з прыватных прадпрыемстваў. У прэтэндэнта павінна быць вышэйшая адукацыя, вопыт працы не менш за тры гады, веданне «1С: Бухгалтэрыя 7.7».

У Салігорску па стане на канец снежня найбольш прыбытковую працу прапаноўваў футбольны клуб «Шахцёр» — тры пасады з заробкам ад 1000 рублёў кожная. Вакансіі адкрыты на пасады:

  1. Намеснік дырэктара па спартыўнай рабоце і развіццю (патрабуецца вышэйшая адукацыя, вопыт працы на кіруючых пасадах у спартыўных, футбольных клубах вышэйшай лігі);
  2. Спартсмен-інструктар (агульная сярэдняя адукацыя і вопыт працы ў клубах вышэйшай лігі);
  3. Трэнер (вышэйшая адукацыя, вопыт працы ў клубах вышэйшай лігі).

Найбольш прыбытковую працу сярод вытворчых прадпрыемстваў — 800 рублёў — абяцалі за пасаду інжынера-тэхнолага з вышэйшай адукацыяй і вопытам працы на прадпрыемстве па вытворчасці хімічнага нестандартнага абсталявання. Вакансія аднаго з акцыянерных таварыстваў раёна.

Па Беларусі

Па краіне на пачатак студзеня 2017 года доля вакансій з заробкам больш за 1065 рублёў складала 1,6%. У Мінску такіх вакансій было 2,7%.


Публікацыі пра тое, як случчакі размяркоўваюць свае сямейныя бюджэты, тут.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии