Год культуры Вадзіма Матанцава

1
МАЙСТАР ТАНЦА. Вадзім Матанцаў — чалавек, якога добра ведаюць у Салігорску і далёка за межамі Беларусі. Фота: Уладзімір Амяльчэня
МАЙСТАР ТАНЦА. Вадзім Матанцаў — чалавек, якога добра ведаюць у Салігорску і далёка за межамі Беларусі. Фота: Уладзімір Амяльчэня

Гэтага чалавека добра ведаюць у Салігорску і школьнікі, і дарослыя, і пенсіянеры. Яго ведаюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі — у краінах Еўропы і ў Расіі. Сцены яго кабінета на трэцім паверсе Салігорскага ДК завешаны дыпломамі і граматамі з розных фестываляў і конкурсаў.

Для тых, хто яшчэ не ведае гэтага чалавека, прадстаўлю: Вадзім Матанцаў — кіраўнік трох танцавальных калектываў, якія дзейнічаюць пры Салігорскім доме культуры. Гэта:

  • заслужаны аматарскі калектыў «Сузор`е» (юнакі і дзяўчаты 14−20 гадоў);
  • узорны ансамбль танца «Зорачкі» (дзеці да 14 гадоў);
  • фальклорны калектыў «Тапатушкі» (пенсіянеры ад 60 да 80 гадоў).

На пытанне карэспандэнта газеты «Кур'ер» «Якім для яго быў Год культуры?» Вадзім Матанцаў адказаў: «Напоўненым творчай працай, хваляваннямі і добрымі вынікамі».

Реклама

Далей стаў пералічваць толь­кі міжнародныя і рэс­пуб­лі­канс­кія фестывалі і конкурсы, на якіх выступалі яго калектывы ў Год культуры.

«Зіма 2016 года, Польшча, горад Паляніца-Здруй. Там адбыўся шосты міжнародны фестываль творчасці. Удзел бралі ўсе тры калектывы — «Сузор`е», «Зорачкі» і «Тапатушкі». Сталі лаўрэатамі першай і другой ступені, а таксама ўладальнікамі галоўнага прыза — «Кубка бургамістра».

Пасля быў другі між­на­родны фестываль-конкурс у Мінску. Сярод удзельнікаў фестывалю — калектывы з краін Прыбалтыкі, з Расіі, Італіі і Балгарыі. Салігорскае «Сузор`е» стала ўладальнікам дыплома лаўрэата другой ступені.

Потым нас чакаў фестываль «Не старэюць душой ветэраны», прысвечаны Дню Перамогі. Сярод 40 калектываў Салігорска на свята былі адабраны толькі два, сярод іх і «Тапатушкі».

У чэрвені паехалі з калектывам «Зорачкі» ў Абхазію (горад Піцунда) на міжнародны фестываль. Там калектыў быў узнагароджаны дыпломам першай ступені.

У ліпені з калектывам «Сузор`е» пабывалі ў Францыі на міжнародным фестывалі, з якога вярну­ліся лаўрэатамі. Дзеці пазнаёміліся з Парыжам, купаліся ў водах Антлантычнага акіяна. Прысутныя гледачы распытвалі, адкуль мы, а дзеці з гонарам расказвалі пра Беларусь.

Жнівень для калектыва «Зорачкі» запомніўся выступленнямі на між­на­род­ным фестывалі «Хваля ідэй» у Балгарыі. На ім салігарчане адзначыліся не толькі ў танцах, але і ў іншых творчых напрамках: вакал, тэатральнае мастацтва, малюнак, пясочная архітэктура. А мы сталі ўладальнікамі дыплома ў намінацыі «Крэатыўная хваля».

У кастрычніку ўдзель­ні­чалі ў абласным фестывалі «Напеў зямлі маёй» трыма калектывамі. Сталі ўладальнікамі дыпло­ма другой ступені. У ліс­та­падзе адправіліся ў Польшчу на міжнародны фестываль «Восеньскія арабескі» і выйгралі галоўны прыз — бясплатную паездку ў Польшчу, якую зробім у 2017 годзе.

У гэтым месяцы з калектывам «Сузор`е» па­еха­лі на фестываль садружнасці ў Анапу (Расія). Мы былі адзінымі прадстаўнікамі ад Беларусі сярод харэаграфічных калектываў. І зноў апыну­ліся сярод лаўрэатаў.

Лічу, што нашы танцавальныя калектывы з`яўляюцца візітнымі карткамі Салігорска. Куды б ні прыязджалі на канцэртныя пляцоўкі, усюды нас сустракаюць шчырымі апладысментамі".

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Postmodernist
Postmodernist
3 января 2017 18:58

Нет интриги в статье. Дядька хороший, творческий. Сразу видно. Но перечисление заслуг ничего не говорят о нем как о человеке.