Бенефіс чытача

1

Напрыканцы 2016 года рэдакцыя вырашыла асабліва адзначыць чытачоў, без якіх «Кур'ер», мабыць, і не быў бы «Кур'ерам». Гэтыя людзі на працягу ўсяго года былі нашымі паплечнікамі і крытыкамі, суаўтарамі і партнё­рамі, памоч­ні­камі і проста на­дзей­нымі сябрамі, якія не падвядуць.

Усім мецэнатам мецэнаты

Без гэтых людзей не адбылася б, мабыць, і палова конкурсаў і акцый, задуманых «Кур'ерам». Менавіта яны дапамаглі падарыць шмат эмоцый, прэзентаў і добрага настрою дзецям і дарослым.

Дзякуй вам, нашы шаноўныя мецэнаты:

Реклама
  • Ірына Бараннікава (уладальнік цырульні «Шпілька»),
  • Андрэй Люцко (ула­дальнік атракцыёнаў у Слуцкім гарадскім парку),
  • Уладзіслаў Шыло­віч (індывідуальны прад­прымальнік),
  • Алена Шышко (магазін «Офіс-клас»),
  • Дзмітрый Гвай (кафэ «Дворык» у дзіця­чым цэнтры «Лео»),
  • Ягор Бараноўскі (маладзёжны бар «Молат»),
  • Вольга Мігурская (кніжная лаўка ў ГЦ «Маяк»),
  • Галіна Долбік (адміністратар дзіцячага забаўляльнага цэнтра «Лео»),
  • Аляксандр Жмачынскі (лабараторыя друку FARBENDRUCK BRÜDER).

Не ў брыво, а ў вока

Гэтыя чытачы важныя для «Кур'ера» не толькі тым, што даўно і ўважліва нас чытаюць, але і тым, што маюць сваю думку і выказваюць яе на сайце kurjer.info. На працягу года іх каментарыі займалі асаблівае месца і на старонках друкаванага «Кур'ера», бо станавіліся важным дадаткам да матэрыялаў і ўяўлялі сабой меркаванне і голас народа.

Дзякуй вам, нашы каментатары, якіх мы чытаем пад нікамі:

  • «Геннадзь»,
  • «За справедливость»,
  • «СиМ»,
  • «Постмодернист»,
  • «ППШ-41»,
  • «Сергей»,
  • «ТИА»,
  • «Прохожий»,
  • «KRON».

І чытачы, і аўтары

Асаблівае «дзякуй» хочацца сказаць сябрам газеты, якія не толькі нас чытаюць, але і пі­шуць артыкулы ў «Кур'ер». І пішуць аб усім. Аб эканоміцы і палітыцы, сацыяльных праблемах і культуры, аб Вялікай Айчыннай вайне і яе сведках. І ўсё гэта не толькі ў прозе, але і ў вершах, і ў фотаздымках.

Дзякуй вам,

  • Міхаіл Тарасевіч,
  • Мікалай Каранюхін,
  • Аляксандр Дробыш,
  • Валянціна Бабко-Аляшкевіч,
  • Руслан Вяршэня,
  • Аляксандр Пятроў,
  • Ала Віслаус,
  • Віталь Зінчанка,
  • Аляксандр Башура.

Шчыра спадзяемся, што і ў наступным годзе нас усіх будзе аб’ядноўваць «Кур'ер».

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Forgetta
Forgetta
31 декабря 2016 19:52

mama mia