Увага! Пошук! Без вестак знік ураджэнец Вілейкі

0

Знік Касяк Андрэй Віктаравіч, ураджэнец Вілейкі, 1975 года нараджэння, які пражывае па адрасе: Мінская вобласць, Мінскі раён, пасёлак Калодзішчы.

4 лістапада 2016 года каля 08.15 выехаў з дома на сваім аўто Audi Q7 чорнага колеру (таніраваная, чорны салон, рэгістрацыйны знак Н361НХ 150 RUS) на працу (г. Мінск, Партызанскі праспект). Да цяперашняга часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.

  • Прыкметы: рост 185 сантыметраў, целасклад нармальны, вочы зялёныя, валасы светла-русыя, ёсць залысіны.
  • Асаблівыя прыкметы: сутуліцца.
  • Быў апрануты: чорныя штаны, кашуля, паліто, чаравікі чорныя, асеннія.

Усіх, хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне Андрэя Касяка, просяць паведаміць па тэлефонах: (8 033) 666 60 33, (8 033) 666 68 56 або па тэлефоне 102.

161228_poisk

Реклама

Паводле пошукавага атрада «Анёл».

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии