З нараджэннем Хрыстовым

0

Услухваючыся ў голас Анёла, які абвяшчае свету радасную вестку аб нараджэнні ў людскім целе Збаўцы, хочам разам адараваць гэтую таям­ніцу Эмануэля — Бога з намі, укрытага ў чалавеку і ў Эўхарыстычным Хлебе.

Няхай глыбокае ўсведамленне блізкасці і клапатлівай апекі Бога над нашым жыццём становіцца для нас усіх крыніцай радасці, супакою і непахіснай надзеі.
У Новым 2017 годзе, паважаныя чытачы, няхай спадарожнічае Вам моц Благаслаўлення Нованароджанага Божага Сына.

Са святочным віншаваннем, А. Аляксей Романовіч, настаяцель, і прыхажане парафіі св. Антонія

Реклама

Запрашаем да супольнай малітвы:

  • 24 снежня — 24.00
  • 25 снежня — 15.00
  • 26 снежня — 18.00
  • 1 студзеня — 24.00
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии