Слуцкія тэатры выступілі на фестывалі «Бярэзінская рампа»

0

У горадзе Беразіно 9−11 снежня адбыўся X фестываль народных тэатраў Мінскай вобласці «Бярэзінская рампа». У ім прынялі ўдзел слуцкія тэатры — «Папараць кветка» і Слуцкі народны тэатр імя Уладзіслава Галубка.

У адкрыцці фестывалю прыняў удзел маладзёжны народны тэатр «Папараць кветка» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Шуманіна. Праца тэатра была ацэнена гледачамі і кіраўніцтвам фестывалю. «Папараць кветку» запрасілі прыняць удзел у адкрыцці «Бярэзінскай рампы-2018».

Слуцкі народны тэатр імя Уладзіслава Галубка пад кіраўніцтвам Яўгена Сакольскага таксама атрымаў шмат падзяк ад журы за п`есу «Не наракай». За выкананне лепшай мужчынская ролі ўзнагароду атрымаў Уладзімір Івановіч (артыст тэатра). Адзначаны ўзнагародай Яўген Сакольскі (рэжысёр), Дзмітрый Шуманін (іграў у эпізодах).

Реклама

161212_rampa

У хуткім часе ў Слуцку адбудзецца прэм’ера спектакля «Не наракай» па п’есе А. Дударава «Вечар».

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии