Двое случчан, двое салігарчан і адзін старадаражанін удастоены медалямі «За працоўныя заслугі» і ордэнам Францыска Скарыны.
Адпаведны указ №427 ад 24 лістапада апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
«За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарцы, значны асабісты ўклад у развіццё галіны навуковых даследаванняў, энергетычнай сістэмы, сферы адукацыі, аховы здароўя, бытавога абслугоўвання насельніцтва, мастацтва, культуры і спорту», — гаворыцца ва ўказе.
Ордэн Францыска Скарыны атрымаў:
- Пажыган Валерый Аляксандравіч, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 Салігорскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублікі Беларусь», прапаршчык ўнутранай службы.

Медалём «За працоўныя заслугі» узнагародзілі:
- Амялюсіка Віктара Васільевіча, урача-акушэра-гінеколага (загадчыка) жаночай кансультацыі ўстановы аховы здароўя «Салігорская цэнтральная раённая бальніца»
- Бранавец Крысціну Станіславаўну, галоўнага заатэхніка філіяла «Падсобная сельская гаспадарка» адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі мясакамбінат»
- Матусевіч Алу Мікалаеўну, намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце ўстановы адукацыі «Слуцкі дзяржаўны каледж»
- Цвірко Валянціна Міхайлавіча, дырэктара дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Старадарожскі вопытны лясгас»

Даведка
Ордэн Францыска Скарыны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі. Заснаваны Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3726-XII ад 13 красавіка 1995 года.
Ордэн Францыска Скарыны ўяўляе сабой четырохканцовую зорку з кругам, заключанага ў авал памерам па вертыкалi 43 мм, па гарызанталі — 39 мм. У цэнтры круга — рэльефная выява Францыска Скарыны, у ніжняй частцы — лаўравая галіна. Авал апраўлены бела-блакітны эмалевай стужкай з надпісам «Францыск Георгій Скарына». Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна. Ордэн пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з калодкай сямiвугольнай формы, у ніжняй частцы якой размешчаны знак «сигнет». Калодка абцягнута муаравай стужкай цёмна-фіялетавага колеру. Ордэн вырабляецца з серабра з пазалотай.
Ордэн Францыска Скарыны носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Пашаны.
Я конечно не против,но Ф.Скарына деятель культуры и просвещения по большей части и логичнее орденом награждать деятелей культуры и просвещения,а для достойных людей из других сфер деятельности учредить орден с другим названием.