Анатоль Жук: тры цытаты аб Слуцким збройным чыне

0
Анатоль Жук. Фота: Сяргей Багдашыч

Случчанін Анатоль Жук — аўтар нядаўна выдадзенай у Мінску кнігі «1920 год на Случчыне», былы рэдактар газеты «Слуцкі край».

Публікацыі на тэму паўстання актыўна каментуюцца на kurjer.info. Лічым, што словы чалавека, які глыбока і непрадузята вывучаў гэтую тэму, будуць цікавы чытачам.

Анатоль Жук. Фота: Сяргей Багдашыч
Анатоль Жук. Фота: Сяргей Багдашыч

Падзеі 1920 года доўгі час замоўчвалі афіцыйныя савецкія гісторыкі і ўладныя структуры. Фактычна пра іх стала вядома шырокай грамадскасці не вельмі даўно, а дайшоўшых да нас дакументаў недастаткова, каб адназначна адказаць на многія пытанні. Да таго ж успрыняцце Слуцкага збройнага чыну паспела абрасці ідэалагічнымі ацэнкамі і штампамі.

Нельга наш сённяшні прагматызм або адукаванасць механічна прымяраць да думак і ўчынкаў людзей таго бурнага часу. Гэта прыводзіць да немінучых памылак.

Што датычыць саміх слуцкіх падзей 1920 года, спробы замоўчваць іх — бесперспектыўныя, як бы каму гэта ні хацелася.

Поўны тэкст інтэрв'ю Анатоля Жука для газеты «Кур'ер» чытайце ў друкаваным нумары. Набывайце з 1 снежня.

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии