Салігарчане дакрануліся да чароўнай музыкі

1
Дырыжор Уладзімір Перлін і юныя музыканты

У пятніцу, 18 лістапада, у Салігорскім доме культуры адбыўся канцэрт для дзяцей і юнацтва па праграме «Год культуры ў Рэспубліцы Беларусь» згодна з грантам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Творчы праект «Дакрананне» ― гэта серыя канцэртаў для дзяцей і юнацтва. У канцэртнай праграме выступалі студэнцкі сімфанічны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік і дырыжор Андрэй Іваноў), а таксама ансамбль салістаў рэспубліканскай гімназіі ― каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Перлін).

Реклама

Салісты ансамбля — лаўрэаты міжнародных конкурсаў, лаўрэаты і стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Канцэртную праграму вялі Георгій Калдун і Аглая Абаніна. На мерапрыемстве прысутнічалі як вучні гарадскіх школ, так і вучні вясковых школ, а таксама навучэнцы з абмежаванымі магчымасцямі. Усіх прысутных было каля 700 дзяцей.

На сцэне гучала класічная музыка Моцарта, Чайкоўскага, Хачатурана і іншых. Цікавасць для многіх слухачоў была ў тым, што музыку выконвалі іх равеснікі. Пасля канцэрта можна было чуць, як дарослыя выказвалі падзяку арганізатарам праграмы: «Магчыма, што многія з вёсак упершыню паглядзелі і пачулі жывую музыку».

Уладзімір Перлін, мастацкі кіраўнік. Фота: Уладзімір Амельчэня
Уладзімір Перлін, мастацкі кіраўнік. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Андрэй Іваноў, дырыжор сімфанічнага аркестра
Андрэй Іваноў, дырыжор сімфанічнага аркестра
161123_concert04

161123_concert03

Сола на баяне Назар Лагун
Сола на баяне Назар Лагун
Саліст на гітары Яраслаў Макарыч
Саліст на гітары Яраслаў Макарыч
Студэнцкі сімфанічны аркестр, дырыжор Андрэй Іваноў
Студэнцкі сімфанічны аркестр, дырыжор Андрэй Іваноў
Дырыжор Уладзімір Перлін і юныя музыканты
Дырыжор Уладзімір Перлін і юныя музыканты
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Пространство 15
Пространство 15
24 ноября 2016 19:54

Якия ладныя музыкантшы…