Мая мара – стаць аграномам

0
Фото: Уладзімір Амяльчэня

Віктар Чарняк, вучань 8 класа Салігорскай школы № 10, на днях прэзентаваў сваю выставу агародніны пад назвай «Залатая восень», якую арганізаваў у філіяле № 2 цэнтральнай бібліятэкі.

Фото: Уладзімір Амяльчэня
Фото: Уладзімір Амяльчэня

«У мяне ёсць дзядуля і бабуля, якія жывуць у вёсцы Балотчыцы. Яны маюць вялікі агарод. З дзесяці гадоў я стаў цікавіцца, як растуць агуркі, памідоры, яблыкі. Спачатку распытваў аб гэтым у дзеда з бабай.

У 12 гадоў мне выдзелілі дзялянку на агародзе. Цяпер я сам апрацоўваю глебу, сею і даглядаю свой ураджай: агуркі, цыбулю, гарбузы, буракі, ­ка­пусту.

Реклама

Як правільна выканаць гэтыя тэхналагічныя аперацыі, мне часта падказвае дзядуля. Таксама чытаю пра гэта ў кніжках. Дзед абяцаў з наступнай вясны навучыць рабіць прышчэпкі на дрэвах.

У школе вучуся добра, таму спадзяюся, што пасля школы мая мара  спраўдзіцца і я паступлю вучыцца на агранома».

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии