Чым цікавыя выставы і колькі каштуюць працы маладых беларускіх мастакоў

10
“Вуха Ван Гога” у выкананні Алега Касцючэнкі (алей) – 7420 руб.

У Мінску 30 кастрычніка завяршыла сваю працу найбуйнейшая ў Беларусі выстава-продаж сучаснага мастацтва «Восеньскі салон». Гэта мерапрыемства было арганізавана Белгазпрамбанкам і праходзіла ў Палацы мастацтваў па вул. Казлова, 3.

Адмыслова на гэтую выставу я і паехаў у сталіцу. Па-першае, асабіста мне падабаецца сучаснае мастацтва, а па-другое, сапраўды цікава паглядзець, на што вартыя беларускія майстры і колькі грошай яны патрабуюць за свае творы. Пра гэта я і распавяду чытачам «Кур'ера».

У Мінску звычайна ладзяць дзясяткі розных творчых выстаў у месяц. Трэба адзначыць, што такога кшталту мерапрыемства наведвае дастаткова вялікая колькасць людзей, асабліва моладзь. Але ў гэты раз я быў уражаны болей, чым калі, бо нават у апошні дзень выставы было вельмі шмат людзей.

Каб «дакрануцца» да сучаснага мастацтва, трэба было набыць квіток за 5 рублёў. Пры ўваходзе наведвальнікам выставы давалі бланкі, на якіх пасля прагляду пазначаюцца прозвішчы абраных фаварытаў сярод выстаўленых мастакоў.

Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
На «Восеньскім салоне» магчыма было пабачыць самыя розныя працы. Гэта і выцінанкі, і жывапіс, і скульптуры, і шмат чаго яшчэ. Я не буду стамляць чытачоў і адразу пяройдзем да прац…

Реклама

Дзве працы Надзеі Букі, выразаныя з каляровай паперы (выцінанка). На той, што злева, відаць выяву затопленай мінскай «брамы».

Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Былі там і шкляныя вырабы (вітраж), скульптуры і шмат карцін.
Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
На гэтым здымку на першым плане відаць скульптуру пад назвай "Дзіда Альгерда". Фота: Сяржук Кійко
На гэтым здымку на першым плане відаць скульптуру пад назвай «Дзіда Альгерда». Фота: Сяржук Кійко
Куток творчасці для "дарослых". Фота: Сяржук Кійко
Куток творчасці для «дарослых». Фота: Сяржук Кійко
Уся выстава мясцілася на двух паверхах і заняла амаль усё памяшканне Палаца, прызначанае дзеля гэтага. Фота: Сяржук Кійко
Уся выстава мясцілася на двух паверхах і заняла амаль усё памяшканне Палаца, прызначанае дзеля гэтага. Фота: Сяржук Кійко

А зараз самае цікавае… Кошты твораў нашых мастакоў:

Яшчэ адна выцінанка Надзеі Букі пад назваю "Раўнавага". Кошт такой працы - 2100 руб. (Увага! Кошты зараз і далей пазначаныя ў дэнамінаваных беларускіх рублях). Фота: Сяржук Кійко
Яшчэ адна выцінанка Надзеі Букі пад назваю «Раўнавага». Кошт такой працы — 2100 руб. (Увага! Кошты зараз і далей пазначаныя ў дэнамінаваных беларускіх рублях). Фота: Сяржук Кійко
"Ружовы праспект" Уладзіміра Шапавалава, акварэль, каштавала 700 руб. Фота: Сяржук Кійко
«Ружовы праспект» Уладзіміра Шапавалава, акварэль, каштавала 700 руб. Фота: Сяржук Кійко
Дзве працы Дзмітрыя Булдакова за 2438 і 3180 руб. Фота: Сяржук Кійко
Дзве працы Дзмітрыя Булдакова за 2438 і 3180 руб. Фота: Сяржук Кійко
Штосьці кшталту дэкаратыўнай пліткі ад Францішкі Брыгадзіны за 7980 руб. Фота: Сяржук Кійко
Штосьці кшталту дэкаратыўнай пліткі ад Францішкі Брыгадзіны за 7980 руб. Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Працы Наталлі Ляпкінай (акрыл) усе каштуюць каля 1000 руб. Фота: Сяржук Кійко
Працы Наталлі Ляпкінай (акрыл) усе каштуюць каля 1000 руб. Фота: Сяржук Кійко
Было там і над чым пасмяяцца. Працы "з гумарам" сапраўды падымалі настрой. Вось, напрыклад, "Летні поўдзень" Аляксандра Бельскага (алей) за 5600 руб. Фота: Сяржук Кійко
Было там і над чым пасмяяцца. Працы «з гумарам» сапраўды падымалі настрой. Вось, напрыклад, «Летні поўдзень» Аляксандра Бельскага (алей) за 5600 руб. Фота: Сяржук Кійко
Ці вось знакамітыя "Белка і Стрэлка ў раі" Вячаслава Наваслаўскага (алей) за 8400 руб. Фота: Сяржук Кійко
Ці вось знакамітыя «Белка і Стрэлка ў раі» Вячаслава Наваслаўскага (алей) за 8400 руб. Фота: Сяржук Кійко
Працы Андрэя Пяткевіча (акрыл): "Ева" - 7000 руб., "Хваляванне" - 8400 руб., "Тарэадор" – 7700 руб. Фота: Сяржук Кійко
Працы Андрэя Пяткевіча (акрыл): «Ева» — 7000 руб., «Хваляванне» — 8400 руб., «Тарэадор» — 7700 руб. Фота: Сяржук Кійко
Скульптурная кампазіцыя Арцёма Мядзведзева “Тленны палон”, выкананая з дрэва і медзі – 8820 руб. Фота: Сяржук Кійко
Скульптурная кампазіцыя Арцёма Мядзведзева «Тленны палон», выкананая з дрэва і медзі - 8820 руб. Фота: Сяржук Кійко
Цікавая задумка Юрыя Бірыя-Паўлава пад назваю “У нас гэта ў крыві?” (латунь, дуб) за 8400 руб. Фота: Сяржук Кійко
Цікавая задумка Юрыя Бірыя-Паўлава пад назваю «У нас гэта ў крыві?» (латунь, дуб) за 8400 руб. Фота: Сяржук Кійко
“Балерына” Яўгена Рамашова (акрыл) – 3180 руб. Фота: Сяржук Кійко
«Балерына» Яўгена Рамашова (акрыл) — 3180 руб. Фота: Сяржук Кійко
Уладзімір Царыковіч “За барнай стойкай” (алей) – 8400 руб.
Уладзімір Царыковіч «За барнай стойкай» (алей) — 8400 руб. Фота: Сяржук Кійко
Карціна Аляксандра Бельскага “Мазай” (алей) – 5600 руб. Фота: Сяржук Кійко
Карціна Аляксандра Бельскага «Мазай» (алей) — 5600 руб. Фота: Сяржук Кійко
Вось такая праца Аляксандра Балдакова пад назваю “Phasis-2” (акрыл) за 2800 руб., аздобленая звычайнымі закатачнымі крышкамі.
Вось такая праца Аляксандра Балдакова пад назваю «Phasis-2» (акрыл) за 2800 руб., аздобленая звычайнымі закатачнымі крышкамі. Фота: Сяржук Кійко
Аляксандр Бельскі зрабіў вось такую ілюстрацыю да вядомага твора “Вайна сусветаў”, але пад назваю "Восеньскі дзень" – 5600 руб.
Аляксандр Бельскі зрабіў вось такую ілюстрацыю да вядомага твора «Вайна сусветаў», але пад назваю «Восеньскі дзень» — 5600 руб. Фота: Сяржук Кійко
“Вуха Ван Гога” у выкананні Алега Касцючэнкі (алей) – 7420 руб.
«Вуха Ван Гога» у выкананні Алега Касцючэнкі (алей) — 7420 руб. Фота: Сяржук Кійко
“Вуліца разбітых сэрцаў” Уладзіміра Царыковіча (алей) - 4200 руб.
«Вуліца разбітых сэрцаў» Уладзіміра Царыковіча (алей) — 4200 руб. Фота: Сяржук Кійко
Самай цікавай і яскравай працаю, і па водгуках наведвальнікаў, і па маім асабістым уражанні, можна назваць праект Максіма Макарэвіча і Паліны Амельяновіч «Белы шум».

Фота: Сяржук Кійко

Кампазіцыя складаецца з сямі аб’ектаў, якія знаходзяцца на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго і сімвалізуюць планеты Сонечнай сістэмы. Аб’екты гэтыя выкананыя ў выглядзе твараў, выразаных з камянёў і пакрытых нібыта шклом. Але сярод іх няма таго, які б сімвалізаваў Зямлю. Такім чынам, аўтары хацелі прымусіць кожнага задумацца, а як жа выглядае наша планета з яе разнастайнай прыгажосцю? І калі сапраўдны чалавек стане сярод гэтай інсталяцыі, то ягоны вобраз можна сапраўды лічыць вобразам Зямлі.

Скульптуры дапаўняе мазаічнае пано, у якім бачныя знаёмыя краявіды нашай планеты: неба і вада, нібыта гэта ўсё толькі паслядоўна ўтвараецца пасля вялікага выбуху.

Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко
Праект зроблены з штучных і натуральных камянёў, дрэва, туфа, пластыку, паліметылметакрылату. На выставе кошт гэтай працы быў пазначаны як «дамоўны» і стаяла чырвоная паметка. Гэта азначае, што праект прададзены. На сайце «Восеньскага салона» пад гэтым праектам стаіць кошт 63 000 рублёў.

Хтосьці скажа, што шмат якія працы мастакоў не каштуюць заяўленых грошай, хтосьці запярэчыць, маўляючы: «Сам паспрабуй такое зрабіць». Але бясспрэчна тое, што без мастацтва, у любой ягонай праяве, наша жыццё было б шэрым і не такім выразным. На выставах сапраўды ёсць на што паглядзець і чаму падзівіцца. Мабыць, менавіта таму, іх звычайна наведвае такая колькасць людзей. Для мастакоў гэта шанец зарабіць, а для тых, хто мае дастаткова грошай, гэта нагода набыць сабе кавалак прыгажосці нашага свету.

Фота: Сяржук Кійко
Фота: Сяржук Кійко

Слова слуцкага мастака

Знаёмцеся, Сяргей Марыніч — таленавіты творчы случчанін. Яго таксама можна лічыць маладым беларускім мастаком. У адрозненне ад большасці аўтараў твораў «Восеньскага салона», Сяргей не сканчаў аніякіх вышэйшых мастацкіх вучэльняў, а толькі нашу Слуцкую дзіцячую мастацкую школу.

Фота з архіва Сяргея Марыніча
Фота з архіва Сяргея Марыніча
Я папрасіў Сяргея паказаць мне некаторыя свае працы, а пасля спытаў, за якія грошы ён развітаўся б з імі? На гэта пытанне слуцкі мастак адказаў не адразу. Маўляў, што кошт вызначыць нельга так адназначна.

«Я свае працы ацэньваю цвяроза. Хочацца, каб мастацтва было больш дасягальным для розных людзей. Вядома, што сярод твораў вялікай выставы-продажу і я на свае працы падняў бы кошт», — кажа Сяргей.

Працы Сяргея Марыніча:

Малюнак Сяргея Марыніча
Малюнак Сяргея Марыніча
Малюнак Сяргея Марыніча
Малюнак Сяргея Марыніча
Малюнак Сяргея Марыніча
Малюнак Сяргея Марыніча
За свае працы слуцкі мастак просіць усяго па 70 рублёў за карціны і 20 рублёў за чорна-белую графіку, але прызнаўся, што справядлівы кошт для кожнай з карцін, на яго думку, складае 840 рублёў.

На конт «Восеньскага салона» Сяргей Марыніч кажа наступнае:

Пачну словамі вядомага французкага пісьменніка і журналіста Робера Дэснаса: «Я адмаўляюся бачыць хоць у чымсьці выключную каштоўнасць. Подпіс аўтара — самая важная частка твора, адлюстраванне яго значэння ў жыцці, ключ».

Асабіста я лічу, што калі вы набываеце які-небудзь мастацкі твор, то павінны ўсведамляць, што аўтар пасля доўгіх памылак, згубленага часу, расчаравання душы і сэрца прыйшоў менавіта да гэтага вобраза. У наш час занадта шмат чаго ўжо прыдумана ў мастацкім плане, і таму малююць чым папала. Па некаторых працах салона відаць, што сапраўды мастак зрабіў нешта прыгожае і складанае. Гэта не так лёгка, як можа падацца на першы погляд, а кошт маленькі.


ТЭСТ. Прапаную чытачам «Кур'ера» паспрабаваць здагадацца пра памеры заяўленых коштаў некаторых мастацкіх прац «Восеньскага салона»

Реклама

10
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
6 Авторы комментариев
Ленинец-БуддистZorroППШ-41Пространство 15Izabella Nesterenko Авторы недавних комментариев
Пространство 15
Гость
Пространство 15

ППШ, покажи свои работы

ППШ-41
Гость
ППШ-41

А денег хватит?))

Пространство 15
Гость
Пространство 15

А товар хороший то?

ППШ-41
Гость
ППШ-41

Творчеством не торгую))

Izabella Nesterenko
Гость
Izabella Nesterenko

Я понимаю Хрущева:) Теперь понимаю:)

rr
Гость
rr

Произведения искусств во все времена являлись предметами роскоши -- здесь налицо сложные работы, а не серийное ремесленническое копирование. Я думаю, одни материалы во многих работах тянут на рублей 100−500 (краски, кисточки, холст, оформления в раму) + какой-нибудь оргвзнос в рублей 100−200 + 5% от продажи картины + труд творческого человека тоже должен достойно оплачиваться, он должен быть уверен в завтрашнем дне + сама возня с продажами тоже отнимает время и тоже должна требовать денег -- цены вполне адекватные.

Izabella Nesterenko
Гость
Izabella Nesterenko

Никто не говорит что дорого или дешево. Просто на мой примитивный вкус (я не искусствовед) работы не интересны. Ну может быть. Может быть я воспринимаю картины как обыватель. Спорить не буду. Но ни одну картину из тех что опубликовал «Курьер» я бы себе не купила.

Пространство 15
Гость
Пространство 15

Отличные работы. Сяржук, ещё давай.

Zorro
Гость
Zorro

Файны рэпорт.

Ленинец-Буддист
Гость
Ленинец-Буддист

Я понял, что мой вкус совпадает с предпочтениями автора репортажа. Интересные и креативные работы. Да ещё и как многопланово, живопись, керамика, эстампы. Несомненно, очень высокий уровень, достойные наследники Бориса Заборова.
Тем кто не воспринимает сюрра, лучше любоваться завтраком тракториста, встречей Ленина с ходоками и не умничать, проявляя своё невежество и косность.

Работы С. Маринича, больше похожи на иллюстрации к книгам. Тем не менее, последняя чем-то напомнила ранние работы случчанина Акулова. Хотелось бы услышать мнение
И. Титковского