Ігар Ціткоўскі: Случчанам трэба пазбаўляцца ад комплексу правінцыялізму

1
Ігар Ціткоўскі падчас прэзентацыі. Фота: Алесь Дастанка
Ігар Ціткоўскі падчас прэзентацыі. Фота: Алесь Дастанка

У пятніцу, 21 кастрыч­ніка, у Слуцкай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі «Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры». Яе аўтарам з`яўляецца краязнаўца Ігар Ціткоўскі, выкладчык мясцовай дзіцячай мастацкай школы.

Кніга з`яўляецца падсумаваннем амаль што 20-гадовай краязнаўчай і вынаходніцкай працы аўтара. Прэзентацыя прайшла ў рамках мерапрыемстваў бібліятэкі, прысвечаных 900-годдзю Слуцка, і сабрала каля 70 чалавек.

Фотаздымкі: Алесь Дастанка
Фотаздымкі: Алесь Дастанка
161027_book02

Падчас сустрэчы канста­та­ваўся той факт, што ў горадзе захавалася вельмі мала помнікаў архі­тэк­ту­ры. Ігар Ціткоўскі ўс­пом­ніў дыялог з жыхаром Слуцка, які сказаў, што калі чалавек хоча пагля­дзець помнікі архітэктуры, то можа з`ездзіць у Маскву. Такі падыход да гістарычнай спадчыны Ігар Ціткоўскі лічыць некарэктным.

Реклама

«Трэба пазбаўляцца ад комплексу правінцыялізму. Чаму трэба ездзіць кудысьці? Хай не шмат, але ў нас засталіся свае помнікі. Іх можна і трэба захаваць. Ёсць гарады, якія захоўваюць літаральна руіны. Але іх захоўваюць, таму што гэта мае культурную і гістарычную каштоўнасць, якая не менш важная, чым фінансавая», — сказаў краязнаўца.

161027_book04
Вядучая мерапрыемства Валянціна Цэгалка, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі
Падчас свайго выступлення ён падкрэсліў, што кніга з`явілася дзякуючы дапамозе многіх людзей. Асабліва ён адзначыў ролю газеты «Кур`ер», дзякуючы праекту якой кніга ўбачыла свет.

Ігар Ціткоўскі змог яшчэ раз асабіста падзякаваць нашаму земляку Ула­дзіміру Давідовічу, кіраўніку мінскай кампа­ніі «Твая сталіца», за спонсарскую падтрымку.

Ула­дзімір Давідовіч падчас прэзентацыі. Случчанін паведаў, што яго дапамога гэта сваеасаблівая даніна Слуцку, сваей малой радзіме.
Ула­дзімір Давідовіч падчас прэзентацыі. Случчанін паведаў, што яго дапамога гэта сваеасаблівая даніна Слуцку, сваей малой радзіме.
Некалькі кніг ён падарыў Слуцкаму краязнаўчаму музею, галерэі мастацтваў імя Садзіна, раённай бібліятэцы, а таксама рэдакцыям газет «Слуцкі край» і «Капітал».
Суаўтарам і сябрам. Ігар Ціткоўскі прэзентуе сваю кнігу «Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры» рэдакцыі раённай газеты «Слуцкі край».
Суаўтарам і сябрам. Ігар Ціткоўскі прэзентуе сваю кнігу «Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры» рэдакцыі раённай газеты «Слуцкі край».

Даведка

Ігар Ціткоўскі, краязнаўца, выкладчык Слуцкай дзіцячай мастацкай школы, член рэдкалегіі газеты «Кур`ер».

Кніга «Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры» — гэта:

  • звесткі пра 54 аб`екты, што былі раней і існуюць зараз;
  • 254 ілюстрацыі: здымкі, планы, малюнкі;
  • 56 артыкулаў аб архітэктуры і гісторыі Слуцка.

161027_book07

161027_book08

161027_book09
У бібліятэцы наведвальнікам была прапанавана фота-выстава «Кур'ера», якая мела вялікі поспех сярод случчан і гасцей города падчас святкавання 900-годдзя Слуцка
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
За справедливость!
За справедливость!
27 октября 2016 15:49

Так держать, Игорь Адамович!!!