Вяселлі, джаз, электронная музыка… Баян — бязмежны інструмент

1
Фото предоставлено Анатолием Тараном
Фото предоставлено Анатолием Тараном

Анатоль Таран, баяніст са Слуцка, стаў лаўрэатам першай ступені і заваяваў прэмію ў катэгорыі «Сеньёр Вар’етэ» на 66-м міжнародным конкурсе «Трафей свету-2016». Конкурс праходзіў у Парцімау (Партугалія) у канцы верасня-пачатку кастрычніка.

Раней

Случчанин стал чемпионом мира по игре на баяне

«Пусть девушки меня заказывают». «Сеньор варьете» — о мафии, «Мурке» и любимой Виктории

У гутарцы з карэспан­дэнтам «Кур`ера» Анатоль Таран сказаў: «Упер­шы­ню ў гісторыі конкурсу ўдзельніку з Беларусі пашчасціла дасягнуць такіх вынікаў. Можна шмат расказваць пра конкурс, але дастаткова назваць імёны пераможцаў розных гадоў, якія ўжо вядомыя на ўвесь свет. Гэта Richard Galliano, Frank Angelis, Luciano Biondini, Vincent Peirani, Jerome Richard, Frederic Baldo, Mario Pietrodarchi, Vincentzo Abbraciante».

Анатоль Таран патлума­чыў, што міжнародны конкурс пачынае сваю гісторыю з 1951 года. Што­год месца (краіна) правя­дзення конкурснай праграмы мяняецца. Спаборніцтва праходзіць у два туры, выступленне ўдзельнікаў ацэньвае журы, якое скла­даецца з педагогаў, артыстаў- з розных краін.

Реклама

30-гадовы Анатоль Таран таксама распавёў, чым ён захапляецца акрамя музыкі, што значыць для яго баян і колькі каштуе інструмент.

Пра інструмент

«Чаму я абраў менавіта баян? Таму што тады гэта быў папулярны інст­румент, зрэшты, як і цяпер. Параўнаць яго ні з чым не магу. Гэта проста працяг мяне. Адушаўлёны, які адчувае мяне і дыхае разам са мной інструмент.

Сапраўды, баян — вясельны музычны інструмент. Раней ніводнае вяселле не абыходзілася без баяніста. Сёння таксама часта можна назіраць баяны на вяселлях. І гэта выдатна!

Але баян не толькі вясельны інструмент. Ён, мабыць, самы ўніверсальны інструмент, на якім можна выконваць як арганныя прэлюдыі або джаз эпохі свінга, так і мадэрнавую ці электронную музыку. Баян бязмежны.

Мне падабаецца любы род дзейнасці музыканта. Я з задавальненнем іграю ў рэстаранах, на вяселлях, карпаратыўных мерапрыемствах, у ансамблях і на музычных занятках. Любая праца ставіць пэўныя задачы.

Баян, які ў мяне цяпер, — мой чацвёрты прафесійны інструмент. Зараз я з`яўляюся артыстам і прадстаўніком адной з самых вядомых акардэонных фабрык Victoria Accordions. Гэта італьянскі баян, які зроблены спецыяльна для мяне. Джазавая мадэль з непаўторным тэмбрам і гукам. Калі казаць пра кошт, то гэта раўнацэнна вельмі добраму і якаснаму аўтамабілю.

Аб гастролях і захапленнях

Працягваю супрацоў­нічаць з дзяржаўным ансамблем танца Рэспублікі Беларусь. З гэтым калектывам я быў у Бразіліі, Кітаі, Аб`яднаных Арабскіх Эміратах, Турцыі, у многіх гарадах Еўропы. І заўсёды з велізарным поспехам праходзяць канцэрты ў гарадах Беларусі. Кожная камандзіроўка асаблівая.

Гастролі ў мяне не адбі­ра­юць час — гэта мая прафесія, якая падабаецца і дзе я адчуваю сябе на сваім месцы.

Апроч музыкі, займаюся спортам — боксам. Увесь час нешта чытаю. Напрыклад, цяпер — «Жыццё ў пазыку» Эрыха Марыя Рэмарка. Музыку слухаю розную, перавагу аддаю джазу і класіцы.

Аб Слуцку

Слуцк — гэта горад, дзе я нарадзіўся, дзе рабіў першыя крокі не толькі ў музыцы, але і ў гэты цудоўны свет. У гэтым горадзе жывуць мае бацькі, якія далі мне жыццё і сфарміравалі правільнае стаўленне да яго.

Кожны раз, калі прыязджаю ў Слуцк і гуляю па любімых мясцінах, усплываюць успаміны пра дзяцінства. Тут быў першы сцэнічны вопыт, поспехі і паражэнні, школа № 2, у якой я вучыўся розуму.

І, вядома, музычная школа. Мне вельмі пашанцавала з педагогамі. Гэта былі і ёсць сапраўды прафесіяналы сваёй справы, адданыя музыцы, якія здольныя ўбачыць і развіць у дзіцяці таленты, якімі ён надзелены. Але самае галоўнае — яны абудзілі ўва мне жаданне прысвяціць сваё жыццё музыцы, якое не згасае па гэты дзень. Усё гэта дзякуючы Юрыю Львовічу Кантаровічу і Уладзіміру Мікалаевічу Трафімовічу.

Заўсёды з радасцю вяртаюся дадому. Я не прывязваю сябе да вызначанага месца, магу жыць дзе заўгодна, важна іншае. Важна, каб дом быў у цябе ў галаве і там было ўсё ў парадку".

Даведка. Анатоль Аляксандравіч Таран нарадзіўся ў Слуцку 13 жніўня 1986 года. Вучыўся ў СШ № 2. Займаўся ў Слуцкай дзіцячай музычнай школе ў Юрыя Львовіча Кантаровіча і Уладзіміра Мікалаевіча Трафімовіча. Пасля заканчэння музычнай школы ў 2001 годзе паступіў у Мінскі дзяржаўны музычны каледж ім. М. І. Глінкі. Далей — навучанне ў кансерваторыі і магістратура.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
ерш
ерш
23 октября 2016 13:41

да баян это серьезно