У раённай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі пра Слуцк

0
Фота: Алесь Дастанка

У пятніцу, 21 кастрычніка, у Слуцкай раённай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя кнігі «Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры», аўтарам якой з’яўляецца Ігар Ціткоўскі, краязнаўца, выкладчык мясцовай дзіцячай мастацкай школы.

Накладам у 250 экзэмпляраў кніга выйшла ў мінскім выдавецтве «Смэлтак» пры спонсарскай падтрымцы мінскай кампаніі «Твоя столица», якой кіруе наш зямляк Уладзімір Давідовіч. Рэцэнзентам выдання стаў беларускі мастацтвазнаўца Барыс Лазука.

Фота: Алесь Дастанка
Фота: Алесь Дастанка
У кнізе прыводзяцца звесткі пра 54 аб’екты, што былі ў Слуцку раней і пра тыя, якія існуюць цяпер. Гэта помнікі грамадзянскай, храмавай, абарончай архітэктуры. Адны з іх маюць рэспубліканскае, іншыя толькі мясцовае значэнне.

  • Месца правядзення прэзентацыі: раённая бібліятэка (4 паверх), г. Слуцк, вул. Капыльская, 2А.
  • Пачатак у 17.00.

Больш падрабязна пра кнігу можна даведацца тут.

Реклама

У тэму:

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии