Германія прапануе стажыроўкі для кiраўнiкоў і настаўнікаў

0

Беларуска-нямецкая праграма падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў запрашае на стажыроўку ў Германію.

161012_frg
Фото с сайта study. today
Набор удзельнікаў пра­во­дзіцца ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў падпіса­най у Мінску сумеснай заявы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі ФРГ аб супрацоўніцтве ў павышэнні кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў беларускай эканомікі.

Патрабаванні да кан­ды­датаў:

  • кіраўнічая пазіцыя на беларускім прадпрыемстве любой формы ўласнасці;
  • паўнамоцтвы весці перамовы;
  • веданне гутарковай англійскай мовы (для груп з англійскай мовай);
  • нацэленасць на ўста­ля­ванне дзелавых кан­так­таў з нямецкімі прадпрыемст­вамі для рэалізацыі сумесных бізнес-праектаў;
  • узрост да 45 гадоў.

Праграма стажыроўкі фінансуецца Федэральным міністэрствам эканомікі і энергетыкі Германіі, у тым ліку пражыванне, харчаванне, навучанне, наведванне выстаў і транспарт у Германіі. Беларускія слухачы аплачваюць навучанне ў Рэспубліцы Беларусь і праезд у Нямеччыну і назад. Мяркуецца, што ў 2017 годзе 40 беларускіх менеджараў з Мінска і рэгіёнаў прой­дуць стажыроўку ў Гер­маніі. Прыём анкет ажыццяўляецца да 25 кас­трычніка 2016 года.

Реклама

Праграма стажыроўкі складаецца з некалькіх этапаў: падрыхтоўчы курс у Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ (6-дзённы 36-гадзінны семінар), які ўключае ў сябе тэмы па арганізацыі і вядзенні сумеснага бізнесу з нямецкімі партнёрамі; непасрэдна стажыроўку ў Германіі на працягу 25 дзён і выніковага семінара Follow-up, які праводзіцца праз 6−12 ме­ся­цаў пасля завяршэння стажыроўкі для ўсіх удзельнікаў з мэтай абмену вопытам і вынікамі ўдзелу ў праграме.

Уся інфармацыя даступная на сайце Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ — sbmt.bsu.by. Дадатковая інфармацыя па праграме можа быць атрымана па тэлефоне (8 017) 399 23 93 ці (8 029) 322 58 61.

Стыпендыі для вы­кладчыкаў нямецкай мовы на павышэнне ква­лі­фікацыі ў Германіі.

Інстытут Гётэ ў Мінску інфармуе пра магчымасць для выкладчыкаў нямецкай мовы падаць дакументы на стыпендыю для павышэння кваліфікацыі ў Германіі ў 2017 го­дзе. Вітаюцца тыя, хто хоча ўдасканаліць свае моўныя веды, паглыбіцца ў краіназнаўстве і пазнаё­міцца з сучаснай Германіяй і яе культурай.

Арганізатары прапануюць удзел у:

  • семінарах для ўдаска­налення ведаў у галіне краіназнаўства (тып L);
  • семінарах для ўдаска­налення ведаў у галіне краіназнаўства і ў методыцы выкладання нямецкай мовы (тып MD). З поўным спісам семінараў можна азнаёміцца на сайце інстытута ― www.goethe.de.

Патрабаванні да кан­ды­датаў:

  • з`яўляцца настаўнікам нямецкай мовы або рыхтаваць будучых настаўнікаў нямецкай мовы, займацца перападрыхтоўкай;
  • працягваць працаваць выкладчыкам нямецкай мовы ў бліжэйшыя некалькі гадоў;
  • быць гатовым перадаць набытыя веды калегам па навучальнай установе;
  • з`яўляцца сталым удзельнікам праграм Інстытута Гётэ ў Мінску;
  • абавязкова прымаць удзел у прадугледжанай культурнай праграме семінара;
  • мець добры ўзровень валодання мовай.

Стыпендыя ўключае ў сябе:

  • кошт заняткаў, экс­кур­сій, культурных мера­прыемст­ваў;
  • пражыванне ў 1−2-месным пакоі, сняданкі;
  • кошт абедаў (акрамя святочных дзён, выходных);
  • медстрахоў­ку;
  • выплаты на кішэнныя выдаткі;
  • кампенсацыі вандроўкі.

Апошні дзень падачы дакументаў — 16 кастрыч­ніка 2016 года.

УНП 101 166 185. Посольство ФРГ в РБ

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии