«Юнімілк» па-ранейшаму жадае інвеставаць у Слуцкі сыраробчы камбінат

0
ЁСЦЬ ЧЫМ ГАНАРЫЦЦА. Гарачае лета не перашкодзіла атрымаць жаданыя вы­ні­кі ў вытворчасці сель­гас­прадукцыі. Фота: Алесь Дастанка

Андрэй Янчэўскі, старшыня Слуцкага райвыканкама, у сваім інтэрв`ю «Кур`еру» коратка расказаў пра некаторыя эканамічныя аспекты жыцця Случчыны.

ЁСЦЬ ЧЫМ ГАНАРЫЦЦА. Гарачае лета не перашкодзіла атрымаць жаданыя вы­ні­кі ў вытворчасці сель­гас­прадукцыі. Фота: Алесь Дастанка
ЁСЦЬ ЧЫМ ГАНАРЫЦЦА. Гарачае лета не перашкодзіла атрымаць жаданыя вы­ні­кі ў вытворчасці сель­гас­прадукцыі. Фота: Алесь Дастанка

ВЫНІКІ АГРАРЫЯЎ. Гарачае лета не перашкодзіла атрымаць жаданыя вы­ні­кі ў вытворчасці сель­гас­прадукцыі. Раён пе­раў­зышоў узровень 2015 года больш чым на 7%, а ў абсалютных ліч­бах перавыкананне складзе каля 124 млрд не­дэ­на­мі­на­ва­ных рублёў.

КАДРЫ СЯЛА. У апошні час у палову сельскіх гаспадарак раёна прыйшлі новыя кіраўнікі. Пакуль рана рабіць канчатковыя высновы пра тое, наколькі выконваюцца ўсе пастаўленыя задачы. Аднак можна адзначыць, што большасць з новых кадраў адрозніваюцца ініцыятывай і дзелавітас­цю. Тым, хто не справіцца, будзем дапамагаць.

Реклама

ЛЁС ЗАВОДА. Завод «Эмальпосуд» зачынены па патрабаваннях Прамнагляду, які канстатаваў, што далейшую эксплуатацыю цэхаў прадпрыемства нельга назваць небяспечнай. Сучасны ўласнік завода, «Легмаш» з Оршы, працягне выпуск слуцкай лінейкі прадукцыі на сваіх асноўных плошчах у Оршы. Ён жа будзе вырашаць і далейшы лёс усіх цэхаў і памяшканняў у Слуцку.

ІНВЕСТЫЦЫІ СЫРАРОБАМ. Інвестыцыйная дамова з «Юнімілк», якая першапачаткова была разлічана на тэрміны 2010-2018 гг., застаецца ў сіле. Перамовы ідуць у рабочым парадку.

Ёсць спадзяванні, што інвестыцыі будуць, і гэта забяспечыць трывалы выхад на расійскі рынак і дасць добрыя вынікі, ад якіх у выйгрышы будзе ўся эканоміка Случчыны.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии