«Універмаг «Слуцк». Шчырае віншаванне з 900-годдзем горада

0

Паважаныя случчане!

Шчыра віншуем вас з адметнай падзеяй — 900-годдзем горада. Мы ганарымся гісторыяй старажытнага Слуцка, узбагачаем яе сваімі справамі, развіваем традыцыі і прымнажаем славу, створаную многімі пакаленнямі.

Сёлетні юбілей стаў добрай нагодай далейшага росквіту раённага цэнтра. У яго эканоміку і мастацкае аздабленне свой важкі ўклад унесла і прадпрыемства «Універмаг «Слуцк», калектыў якога годна спраўляецца з выкананнем вытворчых паказчыкаў, дэманструе высокі ўзровень арганізацыі гандлёвага абслугоўвання.

Жыхары горада з любоўю і адданасцю працуюць на карысць роднага краю, укладваюць часцінкі душы і сэрца ў сваю справу. Несумненна, вехі слаўнай біяграфіі Слуцка будуць дапоўнены новымі здзяйсненнямі і імёнамі знакамітых людзей.

Са святам, дарагія землякі! Жадаем здароўя, міру і шчасця, творчых дасягненняў і высокіх паказчыкаў у працы, удачы, увасаблення ўсіх добрых пачынанняў.

Квітней, наш Слуцк!

З павагай, каллектыў КУП «Універмаг «Слуцк» і дырэктар прадпрыемства Н.В. Блахіна
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии