Чытач падказвае: Аднавіць званіцу храма зусім не складана

1

Пытанні падрыхтоўкі горада і змянення яго аблічча не застаюцца па-за ўвагай неабыякавых чытачоў «Кур’ера».
У сваім тэлефонным звароце ў рэдакцыю Валерый, жыхар Слуцка (ён менавіта так прадставіўся), папрасіў яшчэ раз звярнуць увагу мясцовай улады на варыянт аднаўлення званіцы Кальвінскага храма, якая б не толькі ўпрыгожыла нашу гімназію № 1, але і наогул была б адным з найпрыгажэйшых помнікаў дойлідства і Случчыны, і Беларусі.

 

Званіца Кальвінскага храма.
Званіца Кальвінскага храма. Фото из архива газеты «Кур’ер»

Гэта, на погляд чытача, не такі ўжо і складаны праект, паколькі, як сведчаць гісторыкі, там, на тэрыторыі гімназіі, застаўся не толькі прысыпаны зямлёй падмурак, але і не занята само месца, дзе званіца стаяла. Падобных прыкладаў аднаўлення ў Беларусі хапае. Здымкі з яе гістарычным выглядам наогул дазваляюць усё гэта рэалізаваць. Сродкі? Напачатку гэткімі могуць быць, па меркаванні чытача, як ахвяраванні неабыякавых да гістарычнай спадчыны Случчыны, так і эканомія, напрыклад, ад тых жа феерверкаў, якія вылятаюць у паветра.

Реклама

Ігар Ціткоўскі, слуцкі краязнавец, падтрымаў прапанову чытача і пазначыў, як можна было б далей выкарыстаць гэтую спадчыну: «Тут было б найлепшае месца для музея гімназіі з экспазіцыямі гісторыі адукацыі Случчыны. Сама гісторыя без перабольшвання заслугоўвае таго».

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Олег Максимов
Олег Максимов
22 сентября 2016 13:23

A quoi bon vous avez cite ce verbe?