Драўляныя скульптуры ў Слуцку, па якіх лёгка запомніць гісторыю горада

0

Горад славіцца гістарычнымі дзеячамі і падзеямі. Яшчэ ў 2013 годзе ў гарадскім парку прайшоў конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры. Майстры з розных гарадоў Беларусі выразалі сілуэты вядомых дзеячаў, спалучаючы іх з сімваламі горада.

160919_nn_02

Па скульптурах можна даведацца пра гісторыю горада. Напрыклад, на адной з іх ёсць гістарычны герб Слуцка — Пегас.

Реклама

160919_nn_01

Таксама ёсць вядомы вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Багуслаў Радзівіл, які сабраў у Слуцку архіў, бібліятэку, дзе зберагаліся каштоўныя рукапісы, у тым ліку Радзівілаўскі летапіс.

160919_nn_12

160919_nn_11

Узгаданы і Ян Маджарскі, які быў першым кіраўніком Слуцкай персіярні і стварыў сем асноўных тыпаў арнаментацыі «галоў» (канцоў паясоў).

160919_nn_10

А побач звычайны селянін у вышыванцы ды са слуцкім поясам.

160919_nn_09

Ёсць і Слуцкае Евангелле.

160919_nn_08

Усяго ўсталявана 10 скульптур ад розных майстроў.

160919_nn_07

160919_nn_06

У гэтым жа годзе ў Слуцку з’явіцца вялікі помнік Анастасіі Слуцкай. На дадзены момант скончваюцца працы па падрыхтоўцы ваколіц.

160919_nn_05

160919_nn_04

160919_nn_03


Все публикации к 900-летию Слуцка — здесь.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии