Тыдні Германіі-2016

0

Тыдні Германіі, якія ўжо сталі добрай традыцыяй і праводзяцца на працягу ўжо больш за 10 гадоў, у гэтым годзе пачнуцца 15 верасня і працягнуцца да 31 кастрычніка 2016 г.

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія запрашае наведаць мерапрыемствы ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з культурай, мовай і грамадствам Германіі.

Праграма вызначаецца разнастайнасцю: сярод мерапрыемстваў шасці захапляючых тыдняў, што ўключаюць кінапаказы і тэатральныя пастаноўкі, канцэрты і паэтычны слэм, літаратурны калаж, аўтарскія чытанні, выставы, майстар-класы і семінары на актуальныя тэмы ў 11 гарадах Рэспублікі Беларусь, кожны з Вас знойдзе што-небудзь сабе па гусце!

Реклама

Сёлета адзначаецца асаблівы юбілей: 17 кастрычніка ў 10-ы раз стартуе Тыдзень нямецкай мовы і культуры ў Брэсце, які за гэты час стаў неад’емнай часткай Тыдняў Германіі, а таксама нямецкіх праектаў у сферы культуры ў Беларусі.

Тыдні Германіі праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія сумесна з германскімі культурнымі пасярэднікамі і арганізацыямі ў галіне культуры ў Беларусі ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі.

Падрабязную і актуальную інфармацыю пра асобныя мерапрыемствы і арганізатараў Вы знойдзеце на сайце: minsk.diplo.de.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии