Сумоўе з мэтай адбору стыпендыятаў Міжнароднай парламенцкай стыпендыі Германскага бундэстага на 2017 год

0

Дэлегацыя на чале з дэпутатам Германскага Бундэстага ад партыі «Саюз 90/Зялёныя» Каем Герынгам правядзе 12 і 13 верасня ў Мінску сумоўе з кандыдатамі з Беларусі і Малдовы на ўдзел у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (МПС) з мэтай адбору стыпендыятаў.

У рамках Міжнароднай парламенцкай стыпендыі, якая фінансуецца Германскім Бундэстагам, каля 120 маладых людзей з 41 краіны атрымаюць магчымасць з пачатку сакавіка па канец ліпеня 2017 г. пазнаёміцца з парламенцкай сістэмай Германіі і непасрэдна быць сведкамі палітычных працэсаў і дэмакратычнага прыняцця рашэнняў. Стыпендыяты будуць працаваць у офісе аднаго з дэпутатаў Бундэстага, адначасова яны будуць залічаны ў адзін з універсітэтаў Берліна і атрымаюць магчымасць наведваць лекцыі і іншыя вучэбныя мерапрыемствы.

Праграма ажыццяўляецца пад эгідай прэзідэнта Германскага Бундэстага ў супрацоўніцтве з трыма берлінскімі ўніверсітэтамі. Усе выдаткі на праезд, пражыванне і страхоўку, уключаючы штомесячную стыпендыю, аплачваюцца Бундэстагам.

Реклама

Прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Міжнароднай парламенцкай стыпендыі на 2018 г. пачнецца з вясны 2017 г. Уся неабходная інфармацыя для зацікаўленых кандыдатаў будзе апублікавана на сайце Пасольства Германіі ў Мінску.

Заяўкі накіроўваюцца па электроннай пошце па адрас: info@minsk.diplo.de.

Падчас свайго візіту ў Мінск дэлегацыя з Германіі сустрэнецца з прадстаўнікамі сферы адукацыі, навукі і эканомікі. У мэтах падтрымання кантактаў прадугледжана сустрэча са стыпендыятамі мінулых гадоў. У многіх краінах былыя стыпендыяты стварылі аб’яднанні для працягу міжкультурнага дыялогу і захавання сувязей.

Больш падрабязную інфармацыю аб праграме Вы знойдзеце на сайце: http://www.bundestag.de/ips.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии