Герда, якая не пакідае свайго падвор`я

3
Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут

28 жніўня 1941 года быў выдадзены Загад Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб перасяленні немцаў, якія пражываюць у раёнах Паволжа». Паводле гэтага загада, у верасні-кастрычніку 1941-га было дэпартавана на Урал, у Казахстан, Сібір, Алтай і Рэспубліку Комі каля 950 тысяч савецкіх немцаў. 75-й гадавіне тых падзей прысвячаецца.Сыходзіў яшчэ адзін летні дзень, як з наступленнем прыцемак аднекуль з неба на зямлю спускалася ціхая туга. Тады Герда Карлаўна шукала на сваім падвор`і любую працу, каб толькі заняць сябе, далей прагнаць цяжкія думкі. А думкі на старасці ўсе пра адно — пра цяжкае гора, якое называлася жыццём. А што гэта было — гора ці жыццё, — яна сама не здолее вызначыць. Усё так цесна скруцілася, што і цяпер, праз шмат гадоў, не раскруціць.

Споўнілася ёй шэсць гадоў, калі ноччу да хаты пад`ехала машына. Ваенныя пагрузілі ўсю іх сям`ю і адвезлі на чыгуначную станцыю, прама ў вагон цягніка. Вакол стаяў лямант і плач. Увесь наступны дзень з вагона нікога не выпускалі, а вечарам цягнік павёз іх невядома куды.

Стаяла зіма, вагон прадзімала калючым холадам. Маці туліла яе да сябе, каб сагрэць. Колькі такіх дзён і начэй яны ехалі, Герда ўжо не памятае. Калі цягнік спыніўся, ім загадалі выходзіць. Але з вагона тады выйшлі не ўсе. Ад станцыі везлі іх ў санях, а вакол стэп, снег і мароз.

Реклама

У маленькім казахскім ауле ў кожную хатку сялілі па дзве, а то і па тры сям`і. Цяпло той хаткі пасля доўгай халоднай дарогі запомнілася на ўсё жыццё. Толькі старэйшы брат хутка памёр ад кашлю. Бацьку забралі на шахты, Герда засталася з маці.

Дзіцячая памяць захавала і іх першую вясну ў Казахстане, асабліва як яны хадзілі ў стэп лавіць у норках суслікаў. Кожны злоўлены суслік абяцаў смачную страву.

У школу першы раз Герда пайшла, калі ёй споўнілася дванаццаць гадоў. Тады ж упершыню стала вучыць рускую мову.

Аднойчы бацька не вярнуўся дадому, загінуў у шахце. І Гердзе прыйшлося кінуць школу, правучыўшыся ўсяго тры гады. У пятнаццаць гадоў яна стала хадзіць з маці на працу. Грузілі машыны зернем, якое адвозілі ў горад. Праўда, туды ім выязджаць забаранялася.

На працы Герда пазнаё­мілася з Іванам Базалюком, які быў з сям`і, вывезенай з Беларусі ўжо пасля вайны. Гэтае знаёмства стала яе лёсам. Калі ўлада дазволіла такім, як яны, пасяленцам ад`езд на радзіму, яны ажаніліся і засталіся ў Казахстане, выгадавалі траіх сыноў.

Прайшоў час, трое сыноў з сем`ямі з`ехалі ў Германію. А Іван з Гердай пераехалі на яго радзіму — у Беларусь. Ён уладкаваўся сталяром, будаваў у горадзе дамы. Але прыйшоў час, і Герда засталася адна. Сыны запрашаюць да сабе, але яна не можа пакінуць сядзібу, якую з мужам адбудавалі, ды і свайго Івана, бо толькі ён быў у яе жыцці той светлай радасцю, з якой немагчыма развітацца.

Працу яна знай­шла: падабрала яблыкі, якія апалі, і рэзала тонкімі долькамі, каб пасушыць. Прыедуць унукі з праўнукамі, будзе для іх ласунак.

Не паспела яна прадумаць, як будзе частаваць гасцей, як нешта цёплае і лагоднае стала церціся аб ногі. Гэта прыйшла кошка з суседняга падвор`я. Яе гаспадары з`ехалі, і голад вымушае жывёліну наведвацца да суседкі. Як звалі кошку ранейшыя гаспадары, тая не ведала, таму назвала яе Гердай. Так дзве Герды сталі жыць па-суседску.

Гаспадыня адклала сваю працу, вынесла з хаты прыгатаваныя для суседкі костачкі з супам, выліла ў пластыкавую місачку. Кошка Герда нетаропка цярнулася аб ногі і пачала сваю вячэру. Герда-гаспадыня ў гэты момант адчувала сябе задаволенай.

Калі вячэра скончылася, кошка стала церціся аб ногі. Ад такой кацінай удзячнасці зашчымела сэрца жанчыны. Яна не стрымалася, пагладзіла кошку па спіне і спытала: «Герда, ці з`едзем мы са свайго падвор`я?» Быццам кошка яе зразумела, падняла сваю галоўку і жалобна, прыкрыўшы вочкі, нешта на сваёй мове прамяўкала. Жанчыне пачулася, што яна сказала «не».

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Пространство 2015
Пространство 2015
11 сентября 2016 21:17

По вечерам Герда слушала Дойчевелле (радиостанция Немецкая волна) и вспоминала как еще молодой женщиной они с мужем прислушивались к вою глушилок и думали уехать. Только никак не могли выбрать в ФРГ или ГДР. А потом когда Скорпионс запели «Ветер перемен» им вдруг расхотелось покидать родные края даже несмотря на то что бывший партизан сосед дед Михалька злорадно говорил им 9 мая:"дааа мы вашим дали"…На что Герда говорила мужу:"Зато наши показали вам кузькину мать в 41м".Но Михальке они этого не говорили поскольку считали себясоветскими людьми.

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
12 сентября 2016 10:41

Ещё один незатейливый этюд из жизни работников нивы. Три мизансцены с участием трущейся кошки. Интересно, не пострадала ли героиня от статического электричества.

Пространство 2015
Пространство 2015
12 сентября 2016 11:38
Ответить на  Ленинец-Буддист

Герда привязывала на ночь медную проволоку к ноге. Другой конец через форточку уходил в палисадник в почву для заземления .Так -на всякий случай. Однажды это сослужило добрую службу. Во двор залез сельский ворюгаи случайно задел проволоку. Герда проснулась. Она встала в ночной сорочке на продавленный стул и достала с платяного шкафа мужин Вальтер. Пистолет был пропит в свое время бывшим партизаном, дедом Михалькой. Она переходила с ним от окна к окну замирая , когда ворюга заглядывал в окна. Затем вор удалился. Как только он с молодцеватой легкостью перепрыгнул забор Герда отворила дверь и выстрелила вверх с таким расчетом, чтобы пуля прошла над головой незнакомца. незнакомец рванул в ночную темноту, влетел в кучу коровьего кала и поскользнулся. Падая он рассек левую руку о гвоздь… Подробнее »