Аўтааматары асвойваюць «новы маршрут»: у Малоткава праз Мінск

1

Валерый Склютаў, чытач «Кур'ера», папрасіў падняць тэму, якая, на яго погляд, патрабуе аператыўнага рашэння і дапаможа аўтамабілістам у разгадванні галаваломкі, што звалілася на іх галаву пасля пераходу будаўніцтва трасы Мінск-Мікашэвічы на новы этап.

«Згодзен, што любое будаўніцтва стварае на нейкі час і нейкія нязручнасці. Згодзен і пацярпець, — сказаў чытач у сваім тэлефонным звароце. — Аднак не згодзен, што нельга было своечасова з дапамогай указальнікаў зрабіць пры выездзе са Слуцка ў накірунку Малоткава зразумелую навігацыю. А так атрымліваецца, што, не парушаючы правілаў, туды можна праехаць, зрабіўшы многакіламетровы крук. Іншае выйсце — перасекчы раздзяляльную паласу дзе каму заўзгодна».

Па словах Валерыя Склютава, менавіта гэта «дзе каму заўзгодна» і нервавала аўтааматараў у выхадныя, нервуе і сёння. «Аб якой безаварыйнасці тут можа ісці размова?» — здзіўляецца чытач.

Реклама

Карэспандэнт «Кур'ера» выехаў на месца і ўвачавідку пераканаўся, што па стану на 15 гадзін панядзелка так пакуль яно і ёсць. Яшчэ пацерпім ці паправім?

160905_molotkovo_01

160905_molotkovo_02

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Прохожий
Прохожий
6 сентября 2016 11:50

Сам часто езжу в Молотково. Да, создали головоломку на совесть! До первой крупной аварии. Вот тогда все зашевелятся. Как в поговорке — пока гром не грянет…