Тадэвуш Кандрусевіч у Старых Дарогах

0

Капсулу з каменем са Святой Зямлі заклалі 13 жніўня ў сцяну касцёла ў Старых Дарогах. Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Ма­гі­лёўскі арцыбіскуп Та­дэ­вуш Кандрусевіч.
Трэба адзначыць, што новы касцёл стаў першай каталіцкай святыняй на Старадарожчыне за ўсю яе гісторыю. Камень быў прывезены са святыні Гробу Пана са Святой Зямлі спецыяльна для закладкі яго ў сцяну старадарожскага касцёла.

Нагадаем, касцёл пачалі будаваць у 2014 годзе. Сёння асноўныя працы па ўзвядзенні сцен ужо выкананы, але будоўля яшчэ працягваецца.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии