Развітанне з радзімай

6
Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут

Самалёт адарваўся ад зямлі, і вось ужо пад крылом першыя аблокі закрываюць дарогі, пабудовы. Яна сядзіць ля борта самалёта і пільна ўглядаецца ў ілюмінатар. Раптам усё, што пад крылом, знікае. Яна разумее, што развітваецца з радзімай назаўсёды.

Калісьці аэрапорт Мінс­ка, яшчэ той пры горадзе, быў яе частым прытулкам: радасна сустракаў, а праводзіў няхай са слязамі, але з надзеяй на сустрэчу ў хуткім будучым. Цяпер яна разумее, што гэта яе апошні вылет, развітанне з радзімай.

Сваё жыццё яна памятае з дашкольных гадоў. Бацька яшчэ не вярнуўся са шпіталя, а пасляваенны калгас прыслаў на падвор`е калгаснікаў, каб разабралі гумно, якое збіраліся перавезці на калгасны двор. Прыстаўленыя да сцяны вароты гумна яе чымсьці прывабілі, яна залезла на іх, а ў гэты момант падуў вецер, вароты ўпалі і накрылі яе. З-пад іх яе дасталі з пераломанай нагой вышэй калена. У Слуцкай бальніцы наклалі гіпс, з якім яна доўга, кульгаючы, бегала па вуліцы.

Реклама

Помніцца 1952 год. Старэйшы брат пасля школы паехаў вучыцца ў горад. Дома радаваліся і ганарыліся. Але хутка пачула, як дома шэптам гавораць нешта страшнае: брата арыштавалі і пасадзілі ў турму. Мама сказала, што трэба сабраць грошай і купіць кавалак сала, каб перадаць брату. Вечарам на стол у чугунку падалі камякі, прыпраўленыя засмажанымі малюсень­кімі драбочкамі сала з цыбуляй. Калі такі драбочак трапляўся ёй у лыжку, яна яго абсмоктвала, з роту клала сабе ў жменьку. А павячэраўшы, падала маме: «Гэта браціку». Мама заставіла яе з`есці тыя драбочкі сала.

У восень таго года бацька высек вялікі сад, разабраў і перавёз хату ў мястэчка бліжэй да чыгуначнага вакзала. На новую сядзібу перанёс адну маладую яблыньку, якую пасадзіў брат перад ад`ездам на вучобу.

Яна хадзіла ўжо ў дзясяты клас, калі вечарам перад домам прыпыніўся вялікі аўтобус. З яго зайшлі ў хату двое: пажылы вадзіцель і малады чалавек папрасіліся пераначаваць. Малады нёс чамадан, да якога прыладкаваны скрутак белай паперы, на якой выконваюцца чарцяжы. Але мама стала адмаўляць прыезджым, а ёй хацелася, каб яны заначавалі. Калі малады стаў згаджацца пераспаць вось тут ля парога, яна закрычала: «Мама, гэта ён, брацік!» Хіба такое забудзецца?

На работу яго не прымалі, таму хутка ад`ехаў у Казахстан.

Праз год, скончыўшы дзясяты клас, спрабавала паступіць на літаратурна-музычны факультэт Беларускага ўніверсітэта. Яна адчувала толькі музыку гукаў, але не валодала тэхнікай іх выканання, таму яе не прынялі. Яна паехала ў Казахстан да брата. Працавала год у школе піянерважатай, а з новога навучальнага года стала студэнткай Сяміпалацінскага педінстытута. Тут адкрыла для сябе новыя гарызонты. Стала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў школе. Акрамя ўрокаў, захаплялася рытмікай і харэаграфіяй. Выступленні яе былі заўважаны кіраўніцтвам вобласці, таму са школы перавялі ў Культпрасвет вучылішча, дзе хутка стала яго кіраўніком.

Аднойчы пасля канцэртнай праграмы напрасіўся ў праважатыя дамоў малады чалавек непрыкметнага выгляду. Па дарозе расказваў розныя небыліцы, стараў­ся смяшыць. Калі пады­шлі да інтэрната, раптам раскрылася яе акно, праз якое вылецеў клунак, а за ім выпрыгнуў чалавек. Праважаты закрычаў: «Стой, страляць буду». Але злодзей падхапіў клунак і пабег. Нечакана раздаўся выбух. Злодзей клунак кінуў, а сам збег. У ім былі сцэнічныя касцюмы. Праважаты прызнаўся, што з`яўляецца супрацоўнікам Камітэта бяспекі.

Хутка адбылося іх вяселле. Вось тады з сям`ёю яна часта прылятала ў Мінск. Іх сустракалі незнаёмыя людзі і з аэрапорта везлі да бацькоў.

Як хутка ляціць час. Выраслі дзеці. Унукі вучацца ва ўніверсітэтах Кітая і Англіі, а сама яна аседла жыве на беразе мора ў Еўропе. Культура адышла на другі план. Галоўным клопатам у жыцці стаў бізнес.

У бацькавай хаце, дзе раней было для яе ўсё такое блізкае і роднае, жыве маладая сям`я трэцяга пакалення старэйшай сястры. Нічога новага ў хаце, толькі са сцяны ў чыстай палавіне знялі партрэты бацькі, маці і брата. Яна не памятае, кім і калі былі павешаны гэтыя партрэты, на якіх яшчэ не зусім старыя бацькі, а паміж іх — парт­рэт брата-студэнта. Так віселі яны шмат гадоў, нават пасля таго, як не стала бацькоў.

На агародзе запусценне, знікла братава яблыня, яблыкамі з якой частавалі ў кожны прыезд. «Гэта яблыкі з братавай яблыні», — не праміналі пахваліцца бацькі. Толькі бярозкі ў канцы агарода сталі вялікім, густым лесам. У бацькавай хаце ідзе новае жыццё, да якога не мае яна дачынення. Яе жыццё даўно ўжо там, на беразе цёплага мора.

 

6 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Kron
Kron
27 августа 2016 09:38

Как-то грустно.

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
27 августа 2016 15:13

Дико хохотал. И так. Гумно — огороженная площадка для обмолота, собирались разобрать и перевезти на колхозный двор. Как я понимаю, не только загородку, но и утрамбованный слой земли. Надеюсь, при переносе не зацепили земную мантию. Вот почему Беларусь обошли разрушающие тектонические процессы.

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
27 августа 2016 15:21

Праважаты закрычаў: «Стой, страляць буду». Але злодзей падхапіў клунак і пабег. Нечакана раздаўся выбух.
Или всё — таки «стрэл»? Я полагаю, что выстрелили из гранатомёта, или бросили гранату.
Вы уж уточните, автор. Вашим читателям вельмі интересно

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
27 августа 2016 15:27

А вот ещё, за что зацепился разум возмущённый:

«Вечарам на стол у чугунку падалі камякі, прыпраўленыя засмажанымі
малюсень­кімі драбочкамі сала з цыбуляй. Калі такі драбочак трапляўся
ёй у лыжку, яна яго абсмоктвала, з роту клала сабе ў жменьку.»

Дробачкі — гэта крошки (рус.), о чём свидетельствует беларуский словарь. Приведённая мизансцена несколько напрягла воображение. Но потом понял, что речь идёт о нанотехнологиях

невидимость2015
невидимость2015
27 августа 2016 23:35
Ответить на  Ленинец-Буддист

Мне бросилось в глаза,что бацька разобрал и перевез в местечко дом,а перед этим зачем то высек большой сад.Зачем высек?И насчет выстрела.Первый выстрел вроде бы в воздух должен быть.И оружие у него должно быть если он пошел на боевую операцию.Или возвращался с неё и попутно закадрил девушку?Другой вопрос- зачем вору понадобились сценичные костюмы?Как вору удалось попасть в женское общежитие или в женскую комнату? .Клунак вещь обьемная в штаны или карман не спрячешь.Пришел в общежитие ,ходил там по комнатам ища чем поживиться с клунком в руках.По какой то причине девичья комната оказалась пуста.Нет чтобы взять юбки ,трусы и блузки, покрывала с постели… Подробнее »

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
28 августа 2016 18:29
Ответить на  невидимость2015

Согласен. Кроме вопиющих аллогизмов, текст изобилует несуразностями. судя по ВЫБУХУ, в воздух была брошена первая Ф-1. А вот уже второй и был поражён правонарушитель. Мудрый кагэбэшник, не таскал же он в кармане противотанковые.
А с костюмами вы заблуждаетесь. Прикид Пера Гюнта , Севильского цирюльника и Риголетто, очень даже котировались в тамошних отраслях народного хозяйства.