«Пагоня» заўсёды дзесьці побач

3

Наўрад ці можа знікнуць тое, што спрадвеку было побач з намі. Гэта як трава, якая прабіваецца нават праз асфальт. Тое, што, магчыма, нябачна, але займела вялікі духоўны сэнс, знікне, хіба што толькі калі знікнем мы самі.

У аднаго са слуцакоў у гаражы на бачным месцы вісіць стары і вечны герб Беларускай зямлі – «Пагоня». Ён наўмысна яго там павесіў і распавёў, што гэты герб патрапіў яму ва ўласнасць выпадкова праз знаёмага. Цікавасць менавіта гэтай «Пагоні» ў тым, што яна з’яўляецца падарункам і мае подпіс. Таксама па ёй бачна, што зроблена яна і пафарбавана самаручна.

240816_pahonja2
Фота: Сяржук Кійко
240816_pahonja1
Фота: Сяржук Кійко

На адваротным баку герба напісана: “Падарунак Раковіча Анатолія Антонавіча, начальніка станцыі Сітніца, Ліцьвінаву Віктару Мікалаевічу з нагоды душэўнай веры ў матку Беларусь! 1/12-95г.”

Реклама
240816_pahonja4
Фота: Сяржук Кійко

Вось так. Просты сімвалічны падарунак з простай, але даволі моцнай нагоды.

Як вядома, «Пагоня» стала дзяржаўным гербам незалежнай Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе. Па выніках рэферэндуму 14 мая 1995 года, які быў ініцыяваны прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, герб змянілі на сучасны. Але рэчы з тагачаснай сімволікай і сёння захоўваюцца ў некаторых жыхароў. Случчане падзяліліся сапраўднымі старымі рэчамі, якія нагадваюць аб былым гербе Беларусі.

Вайсковы (злева) і міліцэйскі (справа) нарукаўныя шэўроны. Фота: Сяржук Кійко
Вайсковы (злева) і міліцэйскі (справа) нарукаўныя шэўроны. Фота: Сяржук Кійко

 

Міліцэйская какарда. Фота: Сяржук Кійко
Міліцэйская какарда. Фота: Сяржук Кійко

 

Залаты медаль за сканчэнне сярэдняй школы (аверс ды рэверс). Фота: Сяржук Кійко
Залаты медаль за сканчэнне сярэдняй школы (аверс ды рэверс). Фота: Сяржук Кійко

 

Пячатка ў тагачасным пасведчанні аб нараджэнні. Фота: Сяржук Кійко
Пячатка ў тагачасным пасведчанні аб нараджэнні. Фота: Сяржук Кійко

Важна адзначыць і пра Слуцкі герб. Да таго часу, пакуль горадам Слуцкам не пачалі валодаць князі Радзівілы, гербам горада з’яўлялася таксама «Пагоня» – радавы герб кіруючай слуцкай дынастыі князёў Алелькавічаў. А ўжо пасля менавіта пры кіраванні Радзівілаў Слуцк атрымаў сучасны герб з выяваю Пегаса.

Пасля атрымання краінаю незалежнасці некаторыя слуцкія дэпутаты ініцыявалі вяртанне спрадвечнага герба «Пагоня» ў якасці герба горада. Такім чынам, на пэўны час «Пагоня» ізноў стала гербам горада Слуцка. Але ўжо пасля рэферэндуму 1995 года, што ўзгадваўся вышэй, пытанне пра герб Слуцка паўстала ізноў. Неўзабаве было вырашана выкарыстоўваць гербам горада выяву радзівілаўскага Пегаса.

Эскіз герба «Пагоня» для горада Слуцка. Аўтар праекта, мастак і краязнаўца Ігар Ціткоўскі. Фота: Сяржук Кійко
Эскіз герба «Пагоня» для горада Слуцка. Аўтар праекта, мастак і краязнаўца Ігар Ціткоўскі. Фота: Сяржук Кійко

 

Гліняны сувенір Слуцка з былым і сучасным гербам. Фота: Сяржук Кійко
Гліняны сувенір Слуцка з былым і сучасным гербам. Фота: Сяржук Кійко

 

Вымпелы, вырабленыя ў Слуцку ў савецкі час. Фота: Сяржук Кійко
Вымпелы, вырабленыя ў Слуцку ў савецкі час. Фота: Сяржук Кійко

Факты пра герб «Пагоня»:

  1. Выява збройнага вершніка на кані з узнятым мячом выкарыстоўвалася ў якасці герба на нашых землях больш як за 700 год.
  2. «Пагоня» з’яўлялася дзяржаўным гербам у Вялікім Княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай, Беларускай Народнай Рэспубліцы, Літоўскай Рэспубліцы, Рэспублікі Беларусь.
  3. «Пагоня» і па цяперашні час выкарыстоўваецца як герб гарадоў ці пэўных тэрыторый: Верхнядзвінск, Рэчыца, Віцебская вобласць, Невель (Расія), Себеж (Расія), Падляскае ваяводства і горад Беласток (Польшча), Пулавы (Польшча), Паневежскі ды Віленскі уезды (Літва).
  4. З адносна нядаўняга часу «Пагоня» лічыцца сімвалам руху за нацыянальнае адраджэнне ў Беларусі.
  5. Зараз выява «Пагоні» ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Kron
Kron
25 августа 2016 19:39

Для меня Пагоня, как был так и остается гербом и Беларуси, и Слуцка. Однако БЧБ флаг. Дя меня не приемлим, под его знамена я не стану.

ППШ-41
ППШ-41
26 августа 2016 20:08
Ответить на  Kron

Про флаг аргументируй, интересно.

Zorro
Zorro
26 августа 2016 15:11

Добры артыкул.